From 25a7655e6966fc4558a3a5d3861069df16e4c858 Mon Sep 17 00:00:00 2001 From: ArBond Date: Fri, 25 Aug 2017 00:30:08 +0300 Subject: [PATCH 1/5] hw1_14.08.17 --- Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp | 73 + Bondarenko Artemi/task1/text.txt | 29 + Bondarenko Artemi/task2/karatkevich.txt | 1824 +++++++++++++++++++++++ Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp | 89 ++ 4 files changed, 2015 insertions(+) create mode 100644 Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp create mode 100644 Bondarenko Artemi/task1/text.txt create mode 100644 Bondarenko Artemi/task2/karatkevich.txt create mode 100644 Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp diff --git a/Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp b/Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp new file mode 100644 index 0000000..fc1fbb5 --- /dev/null +++ b/Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp @@ -0,0 +1,73 @@ +/* text.txt, ANSI. + UTF - 8. : + + wofstream + : + std::locale loc(std::locale::classic(), new + std::codecvt_utf8); + fout.imbue(loc); +* , : + getline; + read; + get. */ + + +#include +#include +#include +#include + +int main() +{ + setlocale(LC_ALL, "russian"); + + std::ifstream ifile("text.txt"); + if (!ifile.is_open()) + { + return 1; + } + + std::wofstream ofile("result.txt"); + + std::locale loc(std::locale::classic(), new std::codecvt_utf8); + ofile.imbue(loc); + + + /*char strAnsi[256]; + while (ifile.getline(strAnsi, 256)) + { + size_t len = mbstowcs(NULL, strAnsi, 0) + 1; + wchar_t* strUtf = new wchar_t[len]; + mbstowcs(strUtf, strAnsi, len); + ofile << strUtf << std::endl; + }*/ + + + /*ifile.seekg(0, SEEK_END); + int textAnsiLen = ifile.tellg(); + ifile.seekg(0); + + char* textAnsi = new char[textAnsiLen]; + ifile.read(textAnsi, textAnsiLen); + size_t len = mbstowcs(NULL, textAnsi, 0) + 1; + wchar_t* textUtf = new wchar_t[len]; + mbstowcs(textUtf, textAnsi, len); + ofile << textUtf; + delete[] textAnsi;*/ + + + char textAnsi[256]; + while (ifile.get(textAnsi, 256, 0)) + { + size_t len = mbstowcs(NULL, textAnsi, 0) + 1; + wchar_t* textUtf = new wchar_t[len]; + mbstowcs(textUtf, textAnsi, len); + ofile << textUtf; + } + + + ifile.close(); + ofile.close(); + + return 0; +} \ No newline at end of file diff --git a/Bondarenko Artemi/task1/text.txt b/Bondarenko Artemi/task1/text.txt new file mode 100644 index 0000000..c53b815 --- /dev/null +++ b/Bondarenko Artemi/task1/text.txt @@ -0,0 +1,29 @@ + , + , + + . + ; +, , + , + ! + + , + , + , + : + ! + + , + , + + . + ! + + , + : +, , + , +, , + , ; + : + . \ No newline at end of file diff --git a/Bondarenko Artemi/task2/karatkevich.txt b/Bondarenko Artemi/task2/karatkevich.txt new file mode 100644 index 0000000..1f4d07f --- /dev/null +++ b/Bondarenko Artemi/task2/karatkevich.txt @@ -0,0 +1,1824 @@ +Уладзімір Караткевіч + +Ладдзя роспачы + + +Рыгору Барадуліну + +Жыў сабе год чатырыста назад у беларускім горадзе Рагачове небагаты, але добрага +роду дваранін па прозвішчы Гервасій Выліваха*. + +* Выліваха - белая чапля. + +Быў ён з калена Давойнаў, з клана - Мячоў, а якога герба - за даўнасцю год +забылася. Усёй маёмасці яго было - замак-развалюха, некалькі коней веку +мафусаілава, латы, ды меч, ды яшчэ шахматная дошка, але затое быў ён багаты +сябрамі і неабдзелены жаночай увагай. + +Сабою быў дзівосна гожы і пяшчотны, а паводзін - самых заганных. Хобаль, +залётнік, піяка, задзіра, біток, бабздыр несамавіты. Не было на ўсёй зямлі +беларускай падобнага яму. Ляхі такіх завуць - «завалідрога», а мы, людзі роду +крывіцкага, «адарвірог», бо некалі, кажуць, такі ў самога Люцыпара рог сілком +аддзерлі і зрабілі з яго келіх для пітва. Вады нальеш, і, сілаю самога рога, +робіцца гарэлка. Я думаю - байкі гэта. + +І сябры ў яго былі адпаведныя. Андрэй Гарбаты з Брачыславічаў, Кірык Балабан з +Гультаёў, Галляш Вясна са Свінчуковічаў ды яшчэ Іра Францічак, за пераплёт на +служэнне надзелены вёскай Мазурыкі, родам багемец, але п'янюга і бабскі ліслівец +- на трох беларусаў. + +Толькі ўсёй і працы ў іх было, што цягацца па корчмах і шынкарках ды па +навакольных замках, калі гаспадара няма дома, піць віно, як Дняпро п'е Друць, ды +дзярбаніць на лютнях і кімвалах багамерзкія песні. + +Неяк жылі. Ставілі і бераглі дзяды і прадзеды мёд і віно - і выпіць яго за адно +жыццё было цяжкавата нават Выліваху. У лясах была жывая закуска, касулі ды туры. +На балотах свіязі, кражныя чагронкі, гразавікі, сярухі, шылахвосці. У рэках +судакі, калекі, або балабы*, самы, сіклы ды міроны, падусты, выразубы, язі ды +галаўні, ляшчы ды бялёзны**, страдалы***, гусцёркі, свінні вадзяныя, сцярлядкі +ды шчупакі. + +* Мень. ** Жэрах. *** Рыбец. + +І з іншым неяк абыходзіліся. У той час Магілеў з Рагачовам нават у Маскву +пастаўлялі гатовае адзенне. Краўцоў было - грэблю масці. Так што порты, чугі ды +плашчы абыходзіліся танна. + +Набяруць гарэлкі, паедуць у лугі, дзіка заб'юць, ды на лаўцах пякуць дзічыну, ды +песні гарлаюць - от і ўсё іхняе набажэнства Пану Богу за тое, што даў ім жыццё. + +Нораў у гэтай грамады быў Дняпровы - на вярсту пяцьсот сажаняў звіву, - так што +ніколі не ведаеш, чаго ад іх чакаць. + +Нап'юцца ды, конныя, з кручы ў Дняпро скачуць. Або купяць за тры шэлегі плыт, +усцягнуць на яго майно ды бочкі з Божай слязою, захопяць усіх дзяўчат з Вясёлай +Слабады дый сплывуць так аж да Лоева. А мужам гарадскім у гэты час хоць ваўком +вый. + +З Лоева вяртаюцца на конях, мечаных гетманскай клейнай. І кажуць па-рознаму. То +- «падарылі», а то «купілі, плыт спрадаўшы». Ды яшчэ смяюцца бессаромна, зубы +нахабныя прадаюць. + +Два разы стараста накладаў непарушную пячатку на іхняе дабро, за нясплату +пазычанага. Думаў - сыдуць і ціха стане ў месце. То адзін раз яны - з нявыкруткі +- загналі бацьку Палавуса, што дзесяць год са сваёй гайнёю па наваколлі блукаў і +якога стараста з войскам спаймаць не мог. + +Загналі і забралі ў яго ўвесь скарб. + +А другі раз яшчэ мудрэй прыдумалі. Біскуп Смарагд хадзіў па наваколлі, зачыняючы +грэцкага абраду цэрквы, а дабро іхняе рабуючы. Ездзіў, пёс касароты, як Мамай: +наперадзе сам з войскам, а за ім абоз нарабаваны. + +То яны два вазы з футрамі, ваздухамі, залатымі дараносіцамі, ахвярнікамі, +крыжамі святымі, дзе пацірамі і дзіскасамі ў яго адбілі ды павялі. Божую зрабілі +справу, але не для славы Божай, а для мамоны сваёй. Так і не выкурылі іх з +гнёздаў. + +У багатых, але пацёртых уборах, светлавокія, заўсёды на падпітку. Вакол лірны +гуд і дудны роў. На сёдлах - жанчыны. На плячах - сокалы. У сэрцах - няма Божага +страху. + +Рагачоўская грамада, усе мужы статэчныя і радцы, дзякуючы ім страцілі чалавечае +падабенства. Ужо нібы не чалавечая зборня сядзела ў радзе і на капе, а статак +галінастых аленяў. І не глядзелі алені адзін аднаму ў вочы ад вялікага сораму. + +Адабралі яны жонак у пана земскага пісара, і ў пана лоўчага, і ў пана старасты, +і ў пана кашталяна, і ў пана наглядчыка за бабровымі гонамі. А сам Гервасій +Выліваха звёў і паіў вельмі многіх, і нават каханку палкоўніка Чыжа. Палкоўнік +спаймаў іх з ліцом і кінуўся быў біць, то яны палкоўніка напаілі пад прымусам і, +п'янага, павезлі ў госці да рагачоўскага пробашча, дзе палкоўнік з пробашчавай +аканомкай аскароміўся, учыніўшы свальны блуд. Пробашч раніцою, з гарачкі ды +болем у галаве пакутуючы, закаціў імшу і на той імшы пана Чыжа пракляў у імя +рымскай царквы да дзевятага калена. + +А потым здарылася дзіва. Знайшлі на замкавым падвор'і срэбную скрынку, якая +ўпала з неба. Так нядаўна ўпала, што яшчэ цёплая была. А ў скрынцы - каштоўнасці. +А на скрынцы - надпіс, што ўсё гэта дасылае святы Юры таму з горада, хто не +парушыў ніводнага з Божых запаветаў. + +Над гэтай скрынкай счапіліся ўсе. І замкавыя вялікія людзі, і касцельныя, і +людзі царквы. Кожны хацеў давесці, што гэта яму, а таму іншых усіх паплюжыў і +выкрываў. І выявілася, што толькі садомскага граху ў горадзе і не было. І так +гэта было брыдка, што сяляне пасля таго цэлы год баяліся ездзіць на торг - калі +ўжо там такія начальныя людзі. Ледзь на захірэў горад. + +А скрынку тую, як выявілася потым, аб чым і дакумент быў завераны і схаваны ў +ларніка*, зрабіў магілеўскі залатар Мацюшка. + +* Архівіст, натарыус. + +А каштоўнасці ўсе чыста былі непраўдзівыя, фальшывыя. Вось табе і Юр'еў +тэстамент! + +Каменні тыя замовіў Андрэй Гарбаты, а скрынку - сам Выліваха. Дзіўны быў іхні +хаўрус. Коней любілі - як татары ці вугры, сабакары былі - горш за ангельцаў, а +ўжо што да жаночага полу - ратуй нас, Пане Божа, і злітуйся, гэткія антыхрысты. + +Вербенай валасы намосцяць ды пад камяніцы, да паняў. У вочы глядзяць, як анёлы, +а ў саміх ніжэй спіны хвост д'яблаў. І словы ж аднекуль бралі - «сонца ты маё +астатняе, лада мая, ветразь мой на шляху да вечнага спасення». А ноздры ў саміх +- як у коней трапечуць. + +Калі б перад каралём Цыкмунам пала столькі замкаў, колькі перад імі жонак - +кароль бы ўладарыў паловаю свету. + +Але каралю шанцавала не так. + +Нічога ім не маглі ўчыніць, нават калі Гервасій Выліваха зрабіў замах на жонку +магілеўскага войта. Войт быў па ўзросту скупаваты. + +А жонка ў яго была баба добрая: чаго ні папрасі - не адмовіць. + +...Няшчасны быў горад. Зусім нядаўна яго крымчакі абрабавалі і спалілі, за +дваццаць сем год перад гэтым тое самае зрабіла маскоўская раць. Досыць, +здавалася б, дык не: свой, нутраны, знайшоўся татарын, брыдкі Богу Гервасій. + +На духоўным судзе ўсю кампанію сарамаціў біскуп. Казаў, што самушчаюць яны народ +самым сваім існаваннем, бо прымушаюць сумнявацца ў бясхібнасці Бога. Усё ж, +маўляў, і яны Божыя стварэнні, дык палучаецца, што Ўсяведны накшталт дрэннага +ганчара. + +Яны, аднак, не спалохаліся і дагмат бясхібнасці Бога падсеклі пад корань, кажучы, +што нават ён робіць шмат непатрэбнага на гэтай зямлі. Напрыклад, цыцкі ў мужчын. +Не было яшчэ на свеце мужчыны, якому б яны хоць раз спатрэбіліся. А калі Творца +задумаў упрыгожыць імі мужчыну - то чаму прыляпіў іх на месцы, што заўсёды +прыкрытае вопраткай? + +Біскуп толькі ротам зяваў, а потым, пасаромлены, напіўся і стаў думаць над гэтай +прычынай. І чым больш думаў, тым больш піў, аж пакуль не папсаваўся ў розуме. + +У той час аб'язджала свае землі літасцівая каралева Бона з роду Сфорца, жонка +яго каралеўскае мосці Цыкмуна. Завітала яна і ў свой рагачоўскі замак, якому +столькі прывілеяў давала і фундатарам касцёла ў якім была. І ўладары места +кінуліся да яе як да апошняй надзеі: + +- Маці літасцівая, ратуй! У Богу пачынаем сумнявацца. Унь Гервасій нават +ігуменню Азяранскага манастыра звёў, і нічога яму з той прычыны не было, акрамя +радасці. + +Каралева была літасцівая, але і строгая, і вялікі Цыкмун нездарма казаў, што +пакуль яна над дзяржавай - аб маральнасці можна не непакоіцца. + +Выклікала яна да сябе Выліваху, і шмат плакалі ўсе ягоныя сябры, а асабліва Іра +Францічак, што не вернецца ўжо да іх такі слаўны сябра і сабутэльнік, з якім так +прыемна было заўсёды бавіць час. + +А Выліваха прыйшоў проста ў залатую палату, убачыў велікавокую жанчыну са +строгім ротам, манаха-пісара і ката, усміхнуўся і сказаў: + +- Сонца табе заўсёды на шляхах, пані матка. + +- Сонца спальвае. + +- Ведаю. + +- То як ты насмеліўся, робак, самусціць спакой цэлай зямлі? І мне сонца жадаць. + +Яна была з Італіі, і Выліваха ведаў гэта. + +- Бо, думаю, мала табе яго ў нас. + +- Затое ў мяне іх тут два. + +- І абое далёка, - сказаў Выліваха. + +Стаяў і ўсміхаўся вішнёвым нахабным ротам. А валасы былі залатыя, і вочы светлыя. +І зразумела Бона, што ён не просты курацап. + +- То што ж гэта ты робіш, Гервасій? + +- Нічога. Аднойчы я ўбачыў у палях Верасовую Жанчыну. Тую, што крыкамі палохае +людзей, і потым абавязкова нехта памрэ. + +- То ж бо ўсе кажуць, што ты важдаешся з д'яблам. + +- Гэта нястрашна пасля некаторых жанчын... Дык вось, у яе былі распатланыя +валасы, і крычала яна так, што ў людзей дрыжалі сэрцы. + +Гервасій усміхаўся. + +- А ты? - спытала Бона. + +Галава Вылівахі пяшчотна схілілася. + +- А я... пашкадаваў яе, пані матка. Яна была, відаць, прыгожая жанчына. І вось +праблукала ўвесь век па верасовых пустках, палохаючы ўсіх жудаснымі воклічамі. +Так і не зведала, якія паплавы за Дняпром, якое цёплае сена, як п'яніць віно, як +не зразумееш, шэпт гэта ці шолах вярбы пад ветрам. Так і не зведала, як цвіце +ружовы глог ля маёй камяніцы... Мне стала шкада яе. Мне шкада ўсіх - такое ўжо ў +мяне сэрца. + +Бона апусціла веі. + +- Тлумач. + +- Добра. Толькі загадай выйсці... гэтым. + +- Чаму? + +- Яны не зразумеюць. + +Каралева загадала ім выйсці. + +- Чаму не зразумеюць? + +- Яны не ведаюць, што такое жыццё. Чорны таму, што ён манах. Чырвоны - бо ён +варагуе з жыццём, выкручвае і выломвае тое, што Бог падарыў цэлым - на радасць +чалавеку. І таму яны ворагі жыцця, ворагі Бога. + +- Але ты крыўдзіш людзей. + +- Я крыўджу мёртвых людзей. Жывога - не пакрыўдзіш. + +- А біскуп? + +- Ніхто яшчэ не піў, не еў, не спаў і не цалаваўся ў касцёле. А яны хочуць +зрабіць касцёл з усяго свету. Як быццам Бог, пажадаўшы такога, не зрабіў бы +гэтага сам... Даў жа нам для чагосьці лясы, і рэкі, і нават такую бескарысную +рэч, як святло месяца. + +Усміхнуўся. + +- Цікава, якія валасы ў літасцівага пана караля, калі ў іх заблытаецца месяц? + +- Не ведаю, - суха сказала яна. - У мяне ёсць апачывальня. + +- Тады судзі мяне, каралева. Толькі памятай - гэта будзе суд хатняга лебедзя над +дзікім. + +- Чаму ты так робіш? - з цікаўнасцю падалася да яго яна. + +- Жыццё кароткае, як захад. Вось сонца над вадою, а вось - у Дняпры. + +- Ты не верыш у рай? + +- Так не бывае, каб і тут і там было добра. А мне добра тут. + +- А мне - не. + +Веі Вылівахі задрыжалі. + +- Гэта не твая віна, гаспадыня. Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, +якога не будзе. Сёння мы верым і мучым сваё беднае цела, а заўтра затое будзем +жыць. Сёння мы адмаўляемся ад сэрца ў імя велічы, але заўтра нам дадуць +узнагароду. Сёння вырываем з сэрца любых, бо нам трэба ўзвялічыць каралеўства, +але заўтра мы будзем кахаць. + +Голас у яго быў, як скрыпка: + +- І ты... не думаеш, што аб той самай велічы, напэўна, думаў і Канстанцін Вялікі, +а зараз яго Візантыя, нарабіўшы крывавых брыдкасцяў, ляжыць у тле і праху. І +нічога не засталося. Ні велічы, ні нават кахання першага кесара. Бо яго не было. +То каму ад гэтага лягчэй? Я не хачу, пані. + +- Царква патрабуе для цябе вогнішча. + +Выліваха паціснуў плячыма: + +- Што ж. У апошнюю ноч у мяне будзе больш успамінаў, чым у Канстанціна Вялікага. +І я не пакіну пасля сябе другой Візантыі, акрамя любові. А яна непадуладная +туркам... А табе парада - жыві. Апачывальня - гэта як забойства. + +- Позна. + +- Позна бывае, як кажуць, толькі ў труне. Але я не веру. Я так люблю жыццё - бо +проста жыву! - што не магу верыць нават гэтаму. + +- Раніцай я клікну варту. Чаго б ты хацеў у гэтую апошнюю ноч? + +- Любові. + +- Гэта немагчыма, - амаль варожа і жорстка сказала яна. + +- Тады - зрабіць табе апошнюю паслугу. Паказаць гэты свет... Толькі не трэба +іншых. + +І, кажуць, яна згадзілася. А ён павёз яе адхонамі на бераг Дняпра да сваёй +камяніцы. Камяніца была старая, з абваленымі зубцамі і без брамы. Але затое +вакол белымі ў цемры аблокамі цвіў глог, святлела брызгліва і ўгадваліся па +водару шыпшына і бружмель. + +Месяц узышоў над ракою. І нарадзілася два светы. Адзін распасцёрся вакол, а +другі перапоўніў Дняпро. Глыбока-глыбока, аж да апошняй зоркі. + +Бона паглядзела на мужчыну і ўпершыню ўбачыла месячнае святло ў яго валасах. + +...Яна гаварыла з ім пра Бога і яго запаветы, кажуць, аж шэсць тыдняў, да дня +святога і апосталам роўнага князя Ўладзіміра. + +Усе бачылі, як стараецца яна вярнуць гэтую аблудную душу на верны шлях, і нават +кароль быў бы задаволены, убачыўшы яе намаганні ў доўгіх дыспутах. Яна ведала, +што адзін схілены варты сотні верных, і таму была вынаходлівая і няўтомная, не +шкадуючы для справы веры ні дня, ні ночы. + +А потым паехала, так і не пахіснуўшы Выліваху ў яго абрыдлівай і закаранелай +ерасі і, галоўнае, не пакараўшы яго. Дзіўна, на вуснах яе не было горкай усмешкі, +што спадарожнічае паражэнню, а вочы былі прасветленыя, нібы яна ўдастоілася +сузіраць святы Грааль, які, як вядома, ёсць вышэйшая ісціна. + +Ніхто не ведаў, што яна нават узнагародзіла пана Выліваху: за стойкасць, з якой +трымаўся ерасі. Падарыла яму залаты з партрэтам вялікага Цыкмуна, каб заўсёды +памятаў розніцу між сабою і ім. Гервасій прасвідраваў у ім дзірку і стаў насіць +на шыі замест святога агнусека. І як іншыя супакойваюцца, пазіраючы на Божага +агнца, так Выліваха, калі ў яго быў дрэнны настрой, выцягваў залаты ланцужок, +назіраў знаёмыя рысы, чытаў надпіс «Sigis-rex-polo»* - і яму рабілася лягчэй. + +* «Сігіз. - кар. - польск.» - Жыгімонт кароль польскі. + +Бона не была б жанчынай, каб не прыдумала яшчэ і такога. + +...Усе спадзяванні начальных людзей пайшлі марна. Радцы дзерлі на сабе валасы. +Ніхто ў свеце больш не мог вызваліць іх ад нечасцівага Гервасія. Ніхто, бо вышэй +каралевы нікога не было. + +Яны, аднак, памыляліся. У той час, калі Гервасій з сябрамі паляваў на звера і +птушку, граў з Ірай у шахматы, калі за вокнамі лье восеньскі дождж, і ўзімку +ляжаў на шкурах з каханай (а ля галоў іхніх скакаў у каміне цёплы агонь) - +другая жанчына рыхтавалася прыйсці да Вылівахі, каб пазбавіць яго - асалод, а +горад - пазбавіць ад яго. + +І вышэй за гэтую жанчыну не было нікога на зямлі. Нават Бона была ніжэй за яе. + +Яна прыйшла ў самы салодкі час, калі вакол камяніцы толькі-толькі збіраліся +зацвісці расны ружовы глог, раскошны бружмель і жаданая, як жыццё, шыпшына. +Прыцягнулася па звілістай сцежцы, цяжка перастаўляючы ногі, якія дрэнна +згіналіся, закінуўшы на тулаве чорны плашч, нібы ёй было халодна, і ўсміхаючыся +вечнай і нязменнай усмешкай, ад якой кідала ў жудасць. А за спіною ў яе была +каса, бліскучая, нібы ў апошні дзень сенакосу. + +- Дзень добры, Выліваха, - сказала яна. + +Выліваха сядзеў пад кустом глогу і папіваў салодкую раманею. Свяціла цёплае +сонца, і пчолы таўкліся ля шпунта бочкі, з якой ён напаўняў свой келіх. Убачыўшы +госцю, Гервасій адторкнуў шпунт, і, пакуль напаўняў яшчэ адзін кубак, пчолы +віліся над тугім чырвоным струменем. + +- Пі, - сказаў ён, - яшчэ зусім нядаўна і я думаў, што дзень гэты - добры. + +Смерць узяла шклянку і, прысёрбваючы, села на каменную лаву. Пчолы шкодзілі ёй, +і таму яна адламала галінку барбарысу з бутонамі і пачала абмахвацца ёю... + +Гервасій глядзеў на галінку. + +- Нешта ты рана, - сказаў ён. + +- Дарма. Не ты, а я вызначаю час. Хадзем. Тут занадта пахне жывым. + +- Чакай хвіліну. + +Ён наліў яшчэ келіх і, прыплюшчыўшы вочы, з уздыхам пасалоды выпіў яго. А потым +- адкінуў убок. + +- Хадзем. + +- Ты не хочаш ні аб чым папрасіць? - спытала яна. + +- Ты ж не пусціш мяне зрабіць яшчэ адзін пасеў? - усміхнуўся ён. - Ты - варожая +руні. + +- Не пушчу. + +Выліваха нахабна глядзеў у яе вачніцы. + +- То пайшлі. + +Ён пашукаў чагосьці вачыма і знайшоў гэта: першую кветку шыпшыны. Адламаў яе і +прышпіліў да грудзей. + +- Бачыш, - сказаў ён, - мы з табою як на вяселле ідзём. З кветкамі. + +- Нашто ты яе зламаў? + +- Гэта - мая зямля. І яна застанецца са мною, пакуль ты не адсячэш у апраметнай +маёй галавы. + +Ён прычыніў за сабою фортку, зірнуў на раскошныя глогавыя агароджы і гатовы быў +ісці за госцяй. + +Дзяўчына-сялянка ішла паўздоўж зялёных платоў. + +- Чакай, - сказаў ён Смерці. Падбег да белай танюткай постаці і моцна пацалаваў +дзяўчыну ў прыадкрыты рот. + +- Во-ох, - ціха сказала яна, пазіраючы на яго шырокімі прамяністымі вачыма. + +- Бывай, мая прыгожая, - сказаў ён. + +І пайшоў за Смерцю. Дзяўчына з жахам і пакутай глядзела яму ў спіну. Госця +касілася на легкадумнага Выліваху і ўсміхалася вечнай усмешкай. + +- Я прыйду за ёю праз сорак год, - з'едліва сказала яна. + +Выліваха паціснуў плячыма: + +- Нічога. Зараз я даў ёй неблагі ўрок. Апошні ў жыцці. А колькіх яна яшчэ +навучыць. Ты кажаш лухту, кума. + +Ён паправіў на спіне лютню і рушыў поплеч са Смерцю. Ішоў, здольны кожную +хвіліну паваліцца і разбіць нос, бо зусім не глядзеў пад ногі, задзёршы твар у +гарачае неба, пад якім нястомна звінелі несмяротныя беларускія жаўрукі. + +Курносая маўчала. + +- Больш за ўсё я не люблю прыходзіць па такіх, як ты, - урэшце сказала яна. - +Яны такія прагныя да жыцця, што я пачынаю думаць: ці не памылілася я са сваёй +работай. І яны так любяць гэтую зямлю, што я ў сваіх пячорах пачынаю на хвіліну +зайздросціць ім. + +Гервасій не адказаў. Галава ў яго была закінутая, нібы ў сляпога, грудзі +шырыліся, ноздры трапяталі. + +А над ім былі неба і гарачае святло. + +...Бліжэйшыя ад іх уваходы ў пекла знаходзяцца, як вядома, даволі далёка ад +Рагачова. + +Адзін з іх ляжыць на дне Равучага возера, што пры Іпуці (нездарма ж там так раве +вада, нібы нехта глытае яе на дне). + +Кажуць, гэта зроблена, каб ніхто з жывых не трапіў у апраметную і яшчэ каб +жывіць падземныя воды і катлы. + +Так што ісці нашым спадарожнікам было далёка, на што Выліваха ўвогуле не наракаў. +Ішоў. Дыхаў салодкім паветрам. Зрэдку перацягваў на грудзі лютню і браў некалькі +акордаў: + +Роснымі лугамі, +Полечкам траўлівым - +Іду да Абрама +На моцнае піва. + +Смерць усміхалася, як шэсць тысяч год таму: + +- Ты спадзяешся ўбачыць прабацьку Абрама? + +- Не вельмі, - непрыкметна кпіў Выліваха. - Але ж павінны былі кудысьці падзецца +ўладары, патрыярхі, біскупы? Яны ж столькі крычалі аб небе. + +- А цяпер яны бяднейшыя за апошняга раба на зямлі. Бо ў царстве маім раб не +адчувае нічога. А яны - адчуваюць. І пустэчу, і тое, што нічога няма. + +- Хай жыве справядлівасць, - сказаў Выліваха. - То ім, атрымоўваецца, усё ж +дадзена неўміручасць душы? + +Бязвокая паляпала яго па плячы. Нібыта бразготкай з сухім гарохам. + +- Ты хочаш такога бяссмерця? Пасля ўлады над целамі і жыццямі, над землямі і +праўдай - не адчуваць нічога, акрамя свайго мозгу? Не валодаць целам, не мець +магчымасць нічым распараджацца? Бачыць, як шчаслівыя засынаюць, як планеты +паступова закоўваюцца ў лёд. Быць чымсьці накшталт паралітыка, які збярог +яснасць розуму, але ведае, што гэта будзе цягнуцца вечна, і не мець надзеі на +ўратавальніцу, на мяне. Хочаш такога бяссмерця? + +Гервасій не выдаў сябе, хаця яму ўпершыню стала непамысна. + +- Нашто? Лепшую частку сябе я пакінуў на зямлі. + +- Якую? + +- Тых, каго я любіў. + +- Ну, а калі ты сустрэнеш кагосьці ў мяне пад зямлёй? + +- Яны любілі мяне... На зямлі. + +- А калі не любілі? Калі ў зямным жыцці вам не выпала сустрэцца, але гэта і было +сапраўднае? Або яшчэ так: сустрэліся, але яна легкаважна адрынула цябе, не +ведаючы, што скора, вельмі скора прыходзіць вялікае Позна. + +- Гэтага не здарылася, а значыць, усё адно, што не было. + +- Ты што - пёс? Ты што - жывёла, каб жыць толькі тым, што было? Ты адварочваешся +ад чалавечай Мары? + +- Гэх, кума. Ты нават не ведаеш, як гэта смешна: чуць ад цябе словы пра Мару і +Надзею. Кінь, кума. Смешна! + +- Не думаю, - сказала Смерць. + +...Ці доўга, ці каротка яны ішлі, але ўрэшце шлях прывёў іх на берагі Паніклі. +Поўня, калі рака плыве зямной дарогаю, даўно адышла. Віруючая Панікля ляцела, +нібы спушчаная з лука страла, і раптам натыкалася на сцяну ў два чалавечыя росты +і... знікала. + +На сцяне раслі скарлючаныя, вартыя жалю дрэўцы, нібы абпечаныя смяротным подыхам. +Пад іхнімі квёлымі карэньчыкамі ляжаў пласт барвянай, як кроў, гліны з +вапняковымі і крамянёвымі камяніскамі, а ніжэй ляжаў шар мёртвага белага вапняку. + +Вада пад ім клекатала, бы ў катле вядзьмаркі, і была белая, як трунак забыцця. І +Смерць зрабіла гасцінны жэст: + +- Вось і ўсё. + +- І чаго глядзіць Пан Езус? - сказаў Выліваха. + +- Гэта яшчэ не самая горшая з чалавечых выдумак. Ідзі. + +- Я замачу лютню. + +- Не бойся. + +- То чакай. + +І Выліваха яшчэ раз азірнуўся. Гарачае святло ляцела на яго з-пад аблокаў, +блакітных унізе, сляпуча-белых уверсе. І ў гэтым акіяне раскошы ўтрапёна звінелі +беларускія жаўрукі. + +- Божа зямлі маёй, - сказаў Выліваха. - Нялітасцівы і жорсткі, калі ты ёсць. +Нядбалы і сонны. Што б ні было, як бы ты ні здзекаваўся з яе - я ўсё ж веру табе. +Таму што воляй тваёй я нарадзіўся тут, дыхаў яе паветрам, піў яе ваду, еў яе +хлеб і цалаваў яе жанчын. Які б ты ні быў - я бласлаўляю гэты твой адзіна +разумны ўчынак. Бласлаўляю ад першага цвіцення шыпшыны і да гэтага вось апошняга +кроку, які зараз зраблю. + +І Гервасій Выліваха зрабіў гэты апошні крок. + +Вада спадала ля яго ног, і наперадзе паступова выплывала з вады мокрае жарало +пячоры са сточанымі вадой камянямі: быццам пашча са з'едзенымі зубамі. + +Нерухома маўчалі аблокі за спіной. Свет нібы аглух. А цемра насоўвалася, +насоўвалася. Глынула. І адразу за плячыма з патроенай сілай зараўла плынь. + +- Віншую, - сказала Смерць. - З паспяховым вас прыбыццём, гаспадар Выліваха. + +- На зямлі я даў бы табе за гэта на гарэлку. Але тут у мяне нічога няма. + +- Кветка... + +- Шыпшыну? Табе? + +Смерць засмяялася: + +- Глядзі, Выліваха, пашкадуеш. Наўрад ці ты так трымаў бы сябе, каб ведаў, які +падарунак я табе прызапасіла. Ну, ідзі. Тут я трохі затрымаюся, а цябе стрэнуць +памагатыя... Зараз прыйдзе ладдзя Роспачы. + +І яна знікла. Змрок быў глухі, і толькі ля самых ног хлюпалі аб бераг дробныя +зыбкія хвалі нябачнага невядомага мора. + +Нешта тупа грукнула аб бераг, а потым у цямноцці пачуліся глухія жаласлівыя +галасы: нібы кані крычалі над начным поплавам, успуджаныя крокамі Невядомага. І +Выліваха здагадаўся што гэта садзяць у ладдзю змарлыя душы. + +Ён узяў акорд на лютні, але заспяваць не паспеў. Нечыя рукі схапілі яго і +шпурнулі на дно вялікай ладдзі, на рабрыстыя і слізкія какоры. + +- Гэй, - сказаў ён. - Што я вам, бярэмя дроў?! Я, пакуль тое, жывы. Не маглі, +халеры, пачакаць забыцця. + +Нехта сунуў яму ў рукі бабайку вялізнага вясла. Жорстка абхапіла ногі калодка. +Зацурчала вада. І адразу заплакалі ў цемры дзесяткі кволых, нібы дзіцячых, +галасоў. + +- Г... вы, - сказаў Выліваха. - Рагачоўцы ёсць? + +- Не, - застагнаў нехта. + +- Адразу відаць. А хто ёсць? + +- Дубровенцы, - адказаў са слязьмі нехта. + +- Шышшы, - сказаў Гервасій. - Глядзець мне на вас брыдка, плытагоны. Вы што, +упершыню на вялікай вадзе? Супакойцеся, дарога далёкая, час для ўлюбёнага +занятку ёсць. + +Нехта нясмела зарагатаў. + +- Вось так лепей, - сказаў Гервасій. - Плывём, хлопцы, нібыта галернікамі ў +турэцкую няволю. А паны па цэрквах аб «спрадвечнай радзіме» спяваюць ды аб +тленнасці зямнога... Ёсць тут папы? + +- Ёсць, - сказаў голас з кармы. + +- Пэўна, і тут на стырне сядзіш? + +- На стырне. + +- Вось і кіруй на спрадвечную радзіму. Дайце яму каторы, хлопцы, вяслом па +галаве. + +У цемры прагучаў глухі ўдар: нехта скарыстаўся з парады. + +- Раб, - сказаў страшны глухі голас. - Пакінь смяшыць людзей, раб! Тут не зямля. + +- А што табе? + +- Я Перавозчык ладдзі Роспачы. + +- То што? + +- Я даў стырно гэтаму чалавеку, што зараз ляжыць на дне ладдзі... Цяпер мне зноў +трэба сесці і кіраваць. + +- Ты не хочаш? + +- Я стаміўся. Я страшна стаміўся... Я папрашу, каб цябе падвесілі над гэтай +вадою і не далі забыцця. + +Выліваха крэкнуў: + +- Колькі разоў сабе казаў: не звязвайся з начальствам, не чапай, Гервасій, +дзярма. + +Ладдзя зарагатала. + +- Не паслухаўся - пэнкнуў. Пайшоў у прымы да пані Пясэцкай. Дый тут адну пакуту +маю. А ўсё за язык, сяло дурное. + +- До, - сказаў Перавозчык. - Пачынаецца мора. Плаціце кожны па манеце. Іначай +вас скінуць у ваду, дзе вы будзеце захлынацца да сканчэння свету. + +Супраць звычаю не папрэш. Кожнаму кідалі ў труну манету на такі выпадак. І +Выліваха палез у кішэнь. Але тут побач з ім нехта спалохана ўздыхнуў, і голас, +вельмі спявучы, зусім, відаць, юнацкі, сказаў: + +- А ў мяне няма манеты. Бацькі былі вельмі бедныя. + +Гервасій крэкнуў: + +- Што ж рабіць, хлопча? Во, халера на тое мора! + +У цемры звінелі манеты. Юнак побач з Вылівахам перарывіста дыхаў, магчыма, +стрымліваючы слёзы. + +- Хлопцы, - сказаў Гервасій. - А, шчыра кажучы, нашто манеты? Вы што, па сваёй +ахвоце плывяце? + +- Куды там. + +- То на якога ляда яшчэ плаціць? У жыцці за ўсё плацілі, ды яшчэ тут... + +- Раб! - сказаў Перавозчык з пагрозаю. + +Стала цішыня. + +- Скажы яму нешта, вясёлы рагачовец, - сказаў сусед. + +Выліваха пагладзіў яму плячо: + +- Ты, перавозчык нашых душ, у душу - лезь, кішэнь - не руш. + +- Ну, глядзі, - сказаў Перавозчык. - Зараз я вас даста-аўлю... + +- Не звязвайся з ім, рагачовец, - умольна сказаў нехта. + +Але Гервасій ужо не мог. Гарэзлівая пана, адчайнае свавольства і дзёрзкасць +затапілі яго істоту. Ён адчуў, як весела і нахабна, нібы перад смяротнай +небяспекай, калоціцца сэрца, адчуў з'едлівую халодную ярасць. + +- Перавозчык, ты што - Бог? + +- Для вас - Бог. + +- Бач, дык ты накшталт зямнога цівуна. Ану, прыганятыя, хто адзясную гэтага Бога +- сушы вёслы. + +І здарылася дзіўнае: вёслы правага боку рванулі з вады. У мёртвай цішыні было +чуваць толькі, як звонка падаюць у мёртвае мора кроплі з вёслаў. + +Потым пачуўся хрып. Гэта Перавозчык з апошніх сіл налягаў на стырно. + +Цурчала вада ля бартоў. Вялізная лайба пачала круціцца на месцы. + +- «Круці-круці калясо, наша піва харашо», - сказаў Выліваха. + +І ўсе ўспомнілі гусіныя паплаўцы, дзяцей, якія водзяць карагод, і гарачае сонца, +што свеціць на іхнія дупкі, калі дзеці паваляцца, разарваўшы кола і задзіраючы +ножкі... Над ладдзёю пракаціўся смех. + +У чарнільным адвечным змроку, над густой, як дзёгаць, вадой круцілася ў выбухах +нястрыманага, як навальніца, рогату ладдзя Роспачы. + +І гэты смех нібыта забіў гонар Перавозчыка. + +- Рагачовец, - умольна сказаў ён. - Не трэба. Мяне пагоняць з месца. + +- Так бы даўно, - сказаў Выліваха. - Усе вы так, цівуны, ледзь вам на хвост +наступяць. Адразу аб чалавечых словах успамінаеце, халуі... Рушай, хлопцы. + +Паклаў руку на плячо суседа і сціснуў яго. + +- Вось так, мой любы хлопча, і трэба. Крычаў на людзей - Смерць і тая сабе +гэтага не дазволіць. Здаецца, няма табе пана больш за гэтага хама. А крутанулі +вяслом - дзярмо, шануючы вас. Аж гніды ў яго ад жаху падохлі. + +Перавозчык маўчаў. А юнак чамусьці адсунуўся трохі далей ад Вылівахі. + +- Рагачовец, - спытаў нехта, - як ты можаш так? + +- А ты адкуль? + +- Я - палачанін. + +- То вы што, калі Іван Крывавы падышоў пад муры, кузікалі, як свінні пад нажом? + +- Не, мы стаялі годна. Мы памяталі, што было з Ноўгарадам. + +- Угу. А калі Палота была потым белая ад цел, а Дзвіна - чырвоная ад крыві - вы +малілі аб літасці? + +- Не. + +- То чаго пытаеш? + +- Там былі людзі. Разумееш, толькі людзі. + +- Людзі бываюць бруднейшыя за свінню і чысцейшыя за анёла. Дабрэйшыя за жыццё і +ў сто разоў страшнейшыя за Смерць. Ці табе ж баяцца Смерці, малец? + +- Там мы стаялі пад чыстым небам, - вінавата сказаў палачанін. - А тут такая +цемра. Такая свінячая цемра! + +- Кінь. Чалавек носіць сваё неба з сабою. + +- Блюзнерыш, - гнеўна закрычаў з кармы поп. - Аддаеш чалавеку - Божае. + +- Ачуняў, - сказаў Гервасій. - Ці бачыш ты тут хоць недзе прысутнасць Бога? + +Поп змоўчаў. Ладдзя плыла па нябачным моры, і змрок ціснуў на змарлыя душы так, +што нават Выліваха адчуў марнасць сваіх жартаў. + +- Дзе мы цяпер? - спытаў ён. + +- Над намі Рагачоў, - адказаў Перавозчык. + +І раптам страшны несамавіты лямант прагучаў над ладдзёю і над морам. Страшна, +нема, нібы чапляючыся за апошнюю надзею, закрычаў поп: + +- Браты рагачоўцы, маліце Госпада за нас!!! + +Крык аддаўся пад нізкім небам і заглухнуў, нібы яго прыдушылі падушкай. + +Адчуваючы, што зараз на смяротным караблі пачнецца паніка адчаю, нечалавечы крык +і, магчыма, ганебны плач, Гервасій з цяжкасцю выдраў вясло з вады, узняў яго так +высока, як толькі дазваляла калодка, і грукнуў ім у нізкае неба. + +- Браты рагачоўцы, выпіце колькі хто можа за нас!!! + +Дыякан царквы святога Міхала, што ў Лучыне, пад Рагачовам, запісаў у сваім +летапісе, што таго года ў ясны майскі дзень пралунаў рагачоўскімі вуліцамі +страшны, як землятрус, шматразовы грукат. + +І было гэта так, што немаўляты плакалі, сабакі вылі, як пад час зацьмення Божага +сонца, а каровы мыкалі жаласна і працягла. + +А потым з апраметнай прагучаў, нібы ў бочку, замагільны голас: + +- Братцы рагачоўцы, выпіце колькі хто можа за нас!!! + +Магістрат кінуўся ў паніку. З гэтай прычыны каталікі ўчынілі пагром праваслаўных, +а праваслаўныя падпалілі замкавы касцёл. Усё, што здарылася, аднеслі за кошт +падкопаў Сатаны. + +І, аднак, пераважная большасць жыхароў скарысталася з гэтай парады, дарма што +яна паходзіла з вуснаў д'ябла. А «маглі» яны нямала. + +Летапісец, сузіраючы агульную п'янку, шмат бедаваў аб маральнай недасканаласці +людзей і запоўніў цэлыя тры старонкі летапісу самай абрыдлівай дыдактыкай. + +- Вышэй нос, хлопцы! - крыкнуў Выліваха. - Яны вып'юць. Я іх ведаю. + +- Цёмна, - сказаў нехта. - Дзе яна, тая зямля? + +І тады Гервасій заспяваў. Сам не ведаючы чаму. Можа, таму, што ягоная зямля +заўсёды была з ім. + +Дробненькі дожджык +Скача ля тына, +Дзе чырванее +Дзеўка-шыпшына. + +Нехта войкнуў. І не таму, што яго здзівіла песня... Выліваха раптам убачыў слабы +чырвоны адбітак на цьмяных тварах. Адбітак на цьмяных тварах. Адбітак наліваўся +барваю, гусцеў, асвятляў ужо амаль усю ладдзю. + +Распраўляючы звялыя пялёсткі, чырвонай кропляй разгаралася на грудзях Гервасія +кветка шыпшыны. Адзіная ва ўсім свеце, яна не баялася цемры апраметнай і +скрыгату зубоўнага. + +Сонца-шыпшына, +Дай абдыму я, +Лапкі-пялёсткі +Табе пацалую. + +Палачанін нясмела падхапіў: + +Лапкі-пялёсткі +Табе пацалую. + +Цяпер ужо не толькі насцярожаныя твары весляроў, але і ўсё вакол было заліта +святлом. Пад нізкім - рукой дастаць - небам хадзілі бурыя, цьмяна-ржавыя і нібы +асветленыя чорным сонцам хвалі бязмежнага мора. І гэта было так не падобна на +тое, аб чым казала песня, што весляры апусцілі галовы на вёслы. + +Калі памру я, +Згіну са свету, +Дай на тым свеце, +Што і на гэтым. + +Выліваха зірнуў на Перавозчыка і ўбачыў, што той слухае яго напружана, а вочы... + +...Вачэй не было. На іх месцы пушыста расла белая плесня. Перавозчыку былі +непатрэбныя вочы. + +- Няўжо гэта яшчэ жывуць і зямля і песні? - неспакойна заварушыўся стырнавы. - +Няўжо? + +- А што, думаеш, памерла? - спытаў Гервасій. + +- Мне было б лягчэй, каб памерла. + +- Хто ты, каб зычыць гэткае страшнае? + +Сляпы апусціў галаву. + +- Я Шолах, - сказаў ён. - Я прадаў Полацак кіеўскаму Ўладзіміру... Ён быў +страшны чалавек, гэтае чырвонае сонейка, гэты святы воўк. І не апосталам ён быў +роўны, а самому Сатаніілу. Полацкі Рагвалод быў маім гаспадаром, два яго сыны +раслі разам са мною, дачка, Рагнеда, была мне, як сястра. Уладзімір абвінаваціў +іх, што яны хочуць учыніць змову з князем Яраполкам, і падступіў пад муры... Яны +не ўзялі б Полацка, каб не я... Я здрадзіў. І Ўладзімір забіў Рагвалода з сынамі, +спаліў горад, а Рагнеду прымусіў разуць сябе. І яна была спачатку паверыла яму. +А потым у яго было сто наложніц, а потым ён, не сказаўшы ёй, прывёз жонкаю +прадажную грэкіню... І прыняў хрысціянства. Хрысціянству не хапала толькі яго... +Рагнеда пайшла ў манастыр і памерла... Я заўсёды жадаў яе... А цяпер на маёй +галаве попел роднага горада. + +І раптам ён закрычаў: + +- Гэта павінна было памерці! Чаму яно не памерла! Яно законна ішло да смерці, і +я раней за другіх зразумеў гэта! Чаму яно не памерла, ты, які жартуе?! Чаму?! + +- Таму, што я жартую, - сказаў Выліваха. - Толькі таму. Я люблю жыццё і жартую. +І таму - колькі б ты ні здраджваў - яно жыве. + +Ладдзя рэзала тугую, як вар, ваду. А над ладдзёй, як ветразь, ляцела песня: + +Не алілую, +Не ладан Божы: +А каля тына +Дзікую рожу. + +Цяпер туравалі Гервасію ўсе галасы на ладдзі: + +Край наш пакутны, +Край наш дзівосны, +Дожджык, азёры, +Гордыя сосны. + +І Выліваха ўбачыў, што з-пад плесні на вачніцах Перавозчыка пакаціліся раптам +слёзы. Яны, відаць, былі вельмі пякучыя, бо спалілі і знішчылі плесню. І з-пад +яе з'явіліся раптам вочы, спалоханыя жудаснай веліччу гэтага ржавага мора. + +Сінія. + +Крык праляцеў над галовамі змарлых. + +- ...Нават цяпер! - поп трос скурчанымі пальцамі, узнесенымі над галавой. - +Нават у дзень гневу! Што вы спяваеце, смярдзючыя чалавечкі? Хто ж вы такія?! +Грэшнікі?! Ерэтыкі?! + +- Мы святыя, поп, - сказаў Выліваха. - Раз мы церпім цябе і таўстазадую навалач, +раз плоцім жыццём і зямлёю сваёю - мы святыя, поп. + +Ён брыдка вылаяўся, і тут позірк ягоны ўпаў на суседа па катаржнай лаўцы. І +Гервасій адчуў, як упала ад нечаканасці сэрца. + +Побач з ім не быў прыкуты юнак, як ён думаў. Побач з ім сядзела дзяўчына год +семнаццаці. + +- Фу ты, чорт, - зніякавеў Гервасій. - А мы тут лаемся, нібы ў Божай царкве. + +- Нічога, - апусціла яна веі. - Зараз, можа, і трэба. + +Выліваха глядзеў на яе шырокімі вачыма. Была яна вельмі ж падобная на тую +жанчыну, за якой ён некалі больш за ўсё ўпадаў. На адзіную, якая не аднеслася +паблажліва да яго маленняў. + +Магчыма, Выліваху потым і ўдавалася ўсё так лёгка. Магчыма, менавіта таму. + +Ён ніколі не думаў, што лёс верне яму яе. Прыгажэйшую, маладзейшую, лепшую, чым +тыя, падступную, сціплую... + +...Асуджаную. Дадзеную і вернутую толькі на адзін дзень. + +І Выліваха зразумеў, які страшны жарт учыніла над ім Смерць, на што яна намякала, +як незваротна прынізіла. + +Цяпер ужо нічога нельга - і не трэба - было пачынаць. + +І ў Гервасія хапіла розуму з самага пачатку адмовіцца ад удзелу ў гульні, у якой +Смерць была катам, а ён - дурным мышаняткам. + +- Лайцеся, калі трэба, - сказала дзяўчына. - Вы такі жывы. Без вас было так +самотна. Я чакала ладдзі аж тры дні. + +- Нічога не зробіш, - усміхнуўся Выліваха. - Смерць хадзіла за мной. + +Яна глядзела на зыркую кветку. + +- Няўжо так паспела расцвісці шыпшына? + +- Там заўжды цвіце шыпшына. + +- Мяне завуць Бярозкай, - з даверам сказала яна. + +- Язычніца? + +- Але. Царква не паспела дабрацца ў нашы балоты. + +- Усё адно, - сказаў ён. - Унь у карме сядзіць з гузам на лбе існы хрысціянін. +Ты - язычніца. Ці варта было лішні раз мачацца ў ваду, калі ўсім аднолькавая +літасць... А мяне зваць Гервасій. + +- Ты занадта смелы, Гервасій, - крыкнуў поп. - Слаба дбала святая інквізіцыя, +калі ты так распусціў язык. + +- На зямлі я, вядома, памоўкваў, - сказаў Выліваха. - І то не дужа. Але цяпер +нават сам папа не зробіць з мяне той смажаніны, якую прывязваюць да лаўца, а не +пякуць на ім. + +Поп хацеў быў сказаць нешта, але ягоныя словы заглушыў крык несамавітага жаху. + +Над іржавым, як запечаная кроў, морам з'явілася першая за ўвесь доўгі шлях жывая +істота. Яна ляцела, цяжка махаючы перапончатымі крыламі, як вялізны кажан, і то +ўзлятала ўгору, то апускалася ў ваду пад неймаверным цяжарам, падвешаным да яе +ног. Здалёк гэты цяжар здаваўся нізкай серабрыстых рыб. + +Калі істота падляцела бліжэй - крылы аказаліся рукавамі чорнай манашай расы, а +рыбы - дзевяццю голымі жанчынамі, што чапляліся за старэчыя ногі пачвары. + +І са страшнай нянавісцю да калегі Перавозчык сказаў: + +- Адзін з тых, каму не далі забыцця. + +Цяпер пачвара ляцела ўжо зусім блізка ад ладдзі. Стары з вар'яцкімі вачыма, +клінападобнай барадою і галавой, падобнай на агурок. + +Як прагны падлаед, што часам ухопіць занадта вялікую для сябе здабычу, як коршак, +схоплены сомам, стары падлятаў і падаў, кранаючыся кіпцямі вады, падлятаў і +падаў. А па ягонай спіне поўз, дабіраючыся да глоткі і сціскаючы яе, юнак з +акрываўленай скроняй. + +- Я ведаю гэтага чалавека, - сказаў Палачанін. - Ён выразаў ледзь не ўвесь мой +горад... + +- Ратуйце мяне, ратуйце! Я няшчасны цар Іван! - даляцела з вышыні. + +- Дакуль ён будзе лётаць? - спытаў нехта. + +- Пакуль такія, як ты, не кінуць яго хваліць, - сказаў Перавозчык. + +- А хто гэтыя жанчыны? - спытаў Палачанін. + +- Гэта яго жонкі... А той - ягоны сын. + +Выліваха толькі рукамі развёў: + +- Жонкі? + +- Але. + +- То мне будзе яшчэ горш. Шчаслівы, у яго было толькі дзевяць. + +Перавозчык зірнуў на яго са шкадобаю: + +- Ты іх труціў? + +- Крый Божа. Я іх любіў. + +Ладдзя зарагатала. + +Усё далей і далей ад яе чыркаў нагамі ваду, і ўздымаўся, і зноў падаў чорны цень. + +- Ал-ле, - сказаў Выліваха. - То ж бо, я гляджу, у яго ад такой работы задніца +шылам. Спявайце асанну, хлопцы. Нас чакае толькі забыццё. + +- Страшна, - сказала Бярозка. + +- Ніч-чога страшнага, - сказаў Гервасій. - Мне так ужо было. Сасніў я сон. +Нібыта забыў я сваё імя. І непамысна мне так. Не ўспомню імя - і ўсё. І думаю: +вось чорт! Ва ўсіх ёсць імя, а ў мяне аднаго няма. Як жа так? А як спытаюць? +Добра, як не спытаюць. А як спытаюць. А як, скажуць, хлопец, тваё імя? + +Ладдзя рагатала. Выліваха глядзеў на ўсіх нахабнымі сінімі вачыма, і няўлоўная +ўсмешка блукала на яго хітрых, добра расшчэпленых самой маці-натурай, вуснах. + +- Святыя злодзеі, - сказаў Выліваха, - набожныя бабнікі. Гэй, браткі, вам кажу. +Ці ж Бог даў беларусу дзюбу, каб ён пішчаў? + +- А для чаго? + +- Лушчыць гарэхі ды цалавацца... Ану, святыя, давай Вялікую Малітву! + +Іржавае мора дрыжала вострымі зыбатымі хвалькамі. Чорнае сонца падземнай краіны +ўставала над ім. А па хвалях ляцела да недалёкага ўжо берага смерці ладдзя +Роспачы, і Перавозчык глядзеў на Гервасія зноў здабытымі вачыма з нянавісцю і +страшнай зайздрасцю. + +А над ладдзёй Роспачы ўзлятаў голас Вылівахі і грымелі, нібы падпіраючы яго, +грубыя вясёлыя галасы. + +Досыць ляжаць нам каменнаю крушняй! +Што мы, урэшце, як Марка, бядуем? +З тлустага панства збудуем свінюшні, +З дзевак старых - касцёлы збудуем. +Турмы для катаў - збудуем з суддзяў, +З уладароў - выбаровыя ямы... +Покуль жывём мы - датуль мы людзі, +А ў смерці будзем... людзьмі таксама. + +Успёршыся падбароддзем на сплеценыя рукі, з сумнай надзеяй глядзела на Выліваху +Бярозка. Вочы ясныя - нібыта нехта шухнуў крынічнай вадою на торн, - вялікія і +прыгожыя, нібы ў кароўкі, і такія ж добрыя. І носік нехта злёгку таргануў угору, +і раток прыадкрыты. + +«А бадай табе, чортавай Смерці, халера ў жывот», - думаў Гервасій і спяваў, каб +не загаласіць ад крыўды. Таму што было гэта так, як раніцай успомніць тое, што +ўчора ў гасцях недаеў і недапіў. + +Любяць нас неба, віно і кабеты. +Сонцам чырвоным, сонцам прарочым +Люд наш упарта ўстае над светам +Нават пасля найцямнейшай начы. +Гэта наш гонар, шчасце і сіла: +Жыць насупор уварванням і ранам +Там, дзе даўно бы другім пакасілі +Радасць і сонца, песню й каханне. + +Бераг адкрыўся нечакана. Пляскаты, як пінскае балота, але з суцэльнага каменя. +Холадам і безнадзейным спакоем веяла стуль. І лягчэй было б, каб не палаў пажар +шыпшынавай кветкі. Лягчэй было б сустрэць гэты бераг у цемрыве. + +На беразе, відаць, таксама згадзіліся б з гэтым. Таму што, убачыўшы далёкае +святло ў моры, на беразе замітусілася варта: белыя, нібы з нежывога парцалану +злепленыя - людцы не людцы, а так, чорт ведае што, поскудзь з магутнымі +мускуламі пад ліпучай скурай, з вялізнымі, нібы ў начных лемураў, вачыма, але +затое з чарапамі, у якія наўрад ці ўлез бы хаця напарстак мазгоў. + +Яны засланялі вочы далонямі, але святло мацнела, і тады яны ў паніцы кідаліся +некуды ў глыб апошняга мацерыка. + +На ладдзі гарлалі песню, а варта ўцякала, і гэта было так, быццам да берага, +пенячы ваду, немінуча, як лёс, набліжаўся пірацкі карабель. Гэта было, як у час +князя Вячкі, калі трыста хлопцаў на ладдзях паваявалі і разрабавалі ледзь не +ўвесь захад балтыйскага ўзбярэжжа. + +На беразе застаўся толькі адзін з лемураў, сляпы з залатымі ключамі ля пояса, +вялікі канцлер падземнага царства, высахлы стары, твар якога даўно нагадваў +чэрап. + +Ладдзя з шоргатам узлезла на пясок. + +- Пір вам і з духам свіным, - сказаў Выліваха. + +Ён бы прыдумаў і яшчэ нешта, але ўсе былі скутыя калодкамі, і зрабіць нельга +было нічога... Лемуры з'явіліся зноў, і гэта былі другія лемуры, зусім без вачэй, +з гладкай скурай на іх месцы. Вязняў скулі папарна - рука Вылівахі была на руцэ +дзяўчыны - і вывелі на бераг. Варта рабіла гэта спрытна, нават навобмацак: яна +звыкла да цемры. + +Упершыню ў жыцці Выліваха не скарыстаўся з такога выгоднага становішча, не +сціснуў дзявочай рукі. Яны набліжаліся да лемураў, звонячы кайданамі. + +- Мне страшна, - сказала яна. - У іх такія слізкія рукі. + +Лемур-канцлер працягнуў лапу, каб абмацаць дзве чарговыя галавы і запісаць іх у +рэестр. І раптам Выліваха гаркнуў на яго: + +- Ты куды лапы цягнеш, крактавенне смярдзючае?! Ты што, не бачыш? Ты што, не +бачыш? Тут паненка. + +І ляснуў вольнай рукой па лапе Канцлера. + +- За гарачы камень хапайся, а не за нашых дзяўчат. Не для цябе! + +- Чаму? - пацепнуў плячыма Канцлер. - Менавіта для нас. Усе вы тут для нас. Усе +вы тут для нас, а потым для забыцця... Ану, варта. + +Лемуры навобмацак пайшлі да Вылівахі. + +- Пастаўце яго на калені, - спакойна сказаў Канцлер. + +Слепакі набліжаліся, мацаючы рукамі паветра. Дзяўчына ў жаху прыціснулася да +Гервасія. Вязні ладдзі таксама ціснуліся да яго, каб быць разам. А ён з адчаем +глядзеў на няўмольнае кола, якое ўсё сціскалася і сціскалася. + +І раптам ён успомніў, як не выносіць самай маленькай гарачыні вечна халодная +луска рыб. А ўспомніўшы, сарваў з грудзей зыркую, як жарынка, кветку шыпшыны і +пачаў вадзіць ёю вакол сябе. Лемуры набліжаліся. + +Але вось завагаўся адзін... другі... трэці. Чацвёрты раптам зрабіў крок назад... +Пачалі адступаць і другія. І тады Выліваха зарагатаў: + +- Што, хапілі, як сом гарачай кашы?! Куды ісці, хамаўё? + +І сам рушыў на чале калоны праз варожы строй... + +...Іх прывялі ў пакой з голымі сценамі, прыймовы пакой Смерці. Толькі двое +дзвярэй было ў ім: тыя, праз якія яны прыйшлі, і другія, куды яны павінны былі +пайсці і знікнуць. Канцлер падышоў да вартаўніка ля другіх дзвярэй і сказаў яму: + +- Перадай, у моры ўзбунтавалася ладдзя Роспачы. Я загадаў арыштаваць Перавозчыка. +Але гэтыя бандыты ўсё адно гарлаюць песні, як п'яныя, і лаюцца, як матросы, і, +калі праходзілі праз браму Жаху, назнарок пачалі стрэламі апаганьваць святое +месца. + +- То чаму ў іх не адабралі гакаўніцы? - непаразумела спытаў вартаўнік. + +- Гэтыя гакаўніцы ў нас можна адабраць толькі з жыццём, хлопец, - сказаў +Выліваха. + +Вязняў пакінулі адных. Яны чакалі гадзіну, і другую, і трэцюю і, напэўна, палі б +духам, каб не Гервасій. А той толькі галавою хітаў: + +- І тут не лепей, чым на зямлі. + +З рук людзей раптоўна самі сабою пачалі звальвацца ланцугі, і ўсе зразумелі, што +настаў судны час. А потым у дзвярах устаў вартавы і агаласіў: + +- Выліваха Гервасій, жыцця - трыццаць тры гады. + +Гервасій узняўся з лавы і абвёў вачыма свой мяцежны хаўрус. + +- Смялей, хлопцы... Мне весела было з вамі. + +- Я з табой, - сказала дзяўчына. - Мне страшна будзе без цябе. + +- Чаго, дурная?.. Кінь... Гэта нядоўга... На вось, вазьмі кветку, каб не было +так самотна, калі пойдзеш туды... + +Ён пагладзіў яе па галаве і падумаў адно толькі слова - «шкада». А потым +падміргнуў людзям нахабным левым вокам і, бяззбройны, без кветкі, накіраваўся ў +смяротны пакой. + +Пакой быў высокі, як касцёл, і вострыя скляпенні губляліся ў цемры, а за +стральчастымі вокнамі ляжала вечнае цямноцце. І пакой быў пусты - толькі стол, +ды два крэслы, ды шахматная дошка на стале. + +Сцены былі ўсе абцягнуты шэрым пыльным сукном. Проста перад Вылівахам, у дальнім +муры, былі нізкія цёмныя дзверы, самыя апошнія, якія існавалі і ў свеце Памяці і +ў свеце Забыцця. Усю тую сцяну і дзверы засноўвала павуцінне. Як чорныя +бліскучыя праменні, беглі ва ўсе бакі ніці таўшчынёю з руку. І, як пачварнае +чорнае сонца, сядзеў у збегу гэтых праменняў кашлаты велічэзны павук са срэбным +крыжам на спіне - Арахна, якая тчэ павуцінне вечнасці. + +А за сталом у адным з крэслаў сядзела і маўчала Смерць. + +- Добры вечар у хату, - сказаў Выліваха. + +- Ты што ж гэта, Гервасій? - сказала ўрэшце Смерць. - За ўсю маю дабрыню, за +кветку, за апошні глыток віна, які я дазволіла табе, ты ўзбунтаваў ладдзю +Роспачы. + +Выліваху раптам стала смешна. + +- Ты накшталт нашага вялікага Канцлера, - сказаў ён. - Здзірае апошнюю шкуру і +яшчэ патрабуе, каб яму за гэта крычалі «дзякуй!». Начальства, відаць, паўсюль +аднолькавае. + +- А ты што, не чытаў Эклезіяста? Што было, тое будзе, і няма нічога новага пад +сонцам. + +- Мяне ён неяк не цікавіў. У мяне не так многа было часу, каб выдаткаваць яго на +розную лухту. + +- А бунтаваць ладдзю? А ганьбіць Перавозчыка і Канцлера? А разганяць маю варту? +А паганіць браму Жаху? + +- Мы - людзі, - сказаў Выліваха. + +Смерць усміхалася: + +- Шмат ты цяпер паспееш са сваім людствам... Ну, як табе твая суседка? Бачыш, я +назнарок не хацела табе перашкаджаць. Сама дабіралася да месца. + +У нахабных і вясёлых вачах Вылівахі раптам з'явілася страшэнная пагарда. + +- Дагэтуль я думаў, што здзекавацца можа толькі жыццё. І гэта было адзіным +апраўданнем таго, што ты існуеш, Смерць. + +- Бачыш, магу і я. + +- Бачу. І таму ўспамінаю жыццё з яшчэ мацнейшай пяшчотай... Досыць. Кажы, куды +ісці? + +Смерць паказала вачыма на дзверы за павуціннем. + +- Арахна, - паклікала яна. + +Павук варухнуўся і стаў спускацца ніжэй. + +- Яна вып'е з цябе жыццё і памяць. Не палохайся, гэта хутка. + +- Калі гэта я чагосьці палохаўся?.. Толькі... я б на тваім месцы абнавіў сваю +гаспадарку. Павука пакінуў бы для ўладароў, якія смокчуць кроў з народа і +выступаюць за старыну. А для бедных людзей зрабіў бы молат і падвёў бы да яго +латком ваду, як на млыне. Ім столькі разоў у жыцці даводзілася падстаўляць сваю +галаву пад абух... Ну, бывай. + +- Чакай, - сказала Смерць. - Ты і цяпер хацеў бы жыць? Ведаючы, што цябе чакае? +Артымаўшы маленечкую адтэрміноўку? + +- Нават на прэнгу, - сказаў Выліваха. - Паўсюль, дзе няма цябе. + +Смерць сумна схіліла галаву, але адразу ўскінула яе так, што ляснулі зубы. + +- Добра! Які ты дзіўны! Ты ігрок, але табе патрэбныя рабыні. То, можа, ты +згуляеш у шахматы з найвялікшай уладаркай сусвету, ігрок? Стаўка - жыццё. + +Выліваха паціснуў плячыма: + +- Давай. + +- Хочаш, я дам табе візіра наперад? + +- Каб потым казалі, што я скарыстаўся са слабасці? + +Дошка ляжала між імі. Гервасій узяў за белы шалом маленькага, але неверагодна +цяжкага латніка і адкрыў дарогу свайму візіру... Арахна зацікаўлена дыхала над +галавой... І раптам Смерць засмяялася: + +- Ты зноў папаўся... + +- Чаму? Я ведаю: ты ніколі не прайграеш. + +- То нашто ты сеў, дурань рагачовец, слабенькі чалавечак? + +- Якая ты, часам вартая жалю. Ніч-чога не разумееш. Я - чалавек... Я - ігрок. +Няўжо ты думаеш, я, нават бяззбройны, нават калі на мяне напалі б упяцёх, на +хвіліну задумаўся б: ужыць мне зубы ці не? + +- Гляд-дзі, - сказала Смерць. + +За нейкія дваццаць хвілін яна зрабіла брэш у абароне Гервасія, узламала яе і +кінулася знішчаць раскіданыя астраўкі адчайдушнага супраціву. + +І тут Выліваха ўбачыў, які нечалавечы розум гуляе з ім, якая разлічаная на сто +хадоў наперад прадбачлівасць вяжа яго па руках і нагах, як нікому, ніколі не +ўдасца выйграць у гэтай вышэйшай і халоднай істоты. + +Латнікі ягоныя ішлі наперад і гінулі адзін за адным. Правы фланг касцянога +белага войска прагінаўся пад несамавітым напорам чорных так няўхільна, як +няўхільна ўлазяць у багну калені чалавека, што ўзняў непасільны цяжар. + +З мужнасцю роспачы візір Вылівахі кінуўся наперад, збіў варожага латніка, што +выходзіў на лінію «Візіраў трон», скінуў баявога слана і адразу замітусіўся між +дзвюма ладдзямі Смерці. Гуляй-гарады на спінах ладдзей драпежна выскалялі свае +зубцы. + +Візір збіў яшчэ аднаго латніка і налажыў галавою, аточаны чорным войскам. + +І тады рука Смерці працягнулася і зняла з галавы караля карону. + +- Аман, - сказала яна. + +- Я магу ганарыцца, - сказаў Выліваха. - Не кожны грае са Смерцю. + +- Ты нядрэнна біўся. Глядзі, амаль гадзіна. На іншых дастаткова і дзесяцёх +хвілін. + +- Нічога дзіўнага. Гэта была самая хвалюючая партыя ў маім жыцці. + +- Усё скончана, бунтар. Вартавы, прывядзі астатніх. + +У пакой увайшлі ўсе весляры з ладдзі. І на чале іх стаяла дзяўчына, а замыкаў +шэсце - Перавозчык. + +- Вось, - сказала Смерць. - Ён многа браў на сябе. Хацеў гуляць са мною. +Глядзіце на яго прыніжэнне, хлопы. + +- Прайграць не прыніжэнне, - сказала Бярозка. - Прыніжэнне - кпіць з таго, хто +мужна прайграў. + +Яна глядзела проста ў вачніцы Смерці. + +- Многа ты разумееш, шэранькая курачка, - сказала Смерць. - Многа ты разумееш, +слабенькае пыля. + +Сустрэлася вачыма з Вылівахам і захінула на грудзях плашч, прыкрыла ім свае +старыя жоўтыя косці. І толькі тады Выліваха зразумеў, што перад ім таксама +жанчына, з нянавісцю да шчаслівейшых і зайздрасцю да іх. + +- Што, Выліваха, можа, згуляем на кветку? - спытала яна. + +- Я магу гуляць сабою. Але я не гуляю роднай зямлёй. + +- Што ж, - ужо абыякава сказала Смерць, - тады ідзі да Арахны, дзяўчо. + +- Але я не хачу туды, - непаразумела сказала Бярозка. + +- Як я цябе ненавіджу, - сказаў Выліваха бязносай. - Зусім як нашых радцаў і +князёў. + +- А між тым я добрая, - сказала Смерць. - Хочаце, ідзіце ўдвох. + +Дзяўчына нібы нават з палёгкаю кінулася да Вылівахі: + +- Хадзем. Хай яна глядзіць. + +- Я таксама была маладою, - паблажліва сказала Смерць. - Я помню свайго першага. +Яго звалі Авель. А цяпер мне ўсё гэта ўжо непатрэбна. Я ведаю цану ўсім вам. +Мужчыны подлы народ, але няма нікога падлейшага за жанчын... Што, Выліваха, не +гуляла табою адзіная, каго ты сапраўды жадаў... больш за жыццё? + +- Ну, - сказаў Выліваха. + +- Подлічала, набівала сабе цану, мучыла тым больш, чым больш ты кахаў. І чым +больш ты кахаў - тым менш паважала. Патрэбнае ёй было тваё бязмернае каханне? +Пуга ёй была патрэбная. Пуга і кулак. Пагарда і рабства. Хоць у апошняй +прадажнай дрэні, хоць у баязліўца і здрадніка - абы лізаць ногі. І ты яшчэ не +хочаш забыцця? Ды дай вашаму подламу чалавечаму племю вось тут, зараз, +уратавацца па адным, кінуўшы ўсіх астатніх Арахне, - хто не скарыстаецца з +гэтага? Вось ты, курчанятка, ану... згуляй са мною на сваё вартае жалю жыццё. + +- Я... не ўмею, - твар Бярозкі згаснуў. + +- А каб умела - кінула б усіх і не пачухалася. А ты... Пе-ра-воз-чык? Ты, +здраднік?.. А ты, хлуслівы поп? А вы ўсе? А ты, Выліваха, годны кавалер, ану, +згуляй на яе жыццё. + +- Чужым - не гуляю. Ніколі не гуляў на чужое майно. + +- Ну і яшчэ на гэтых усіх. Ну! На дваццаць год гэтай дзяўчыны. На дваццаць год +Перавозчыка, на дваццаць - усіх астатніх. На ўсіх, акрамя папа, бо ён марыў аб +царстве пасмяротным. Ну?! Вартая жалю чалавечая слізь! + +- Выліваха, - сказаў Палачанін. - Ці доўга яна тут будзе здзекавацца з нас? + +- А пройгрыш? + +- А гонар, - сказаў Палачанін. + +- Згода, - сказаў Гервасій. + +Смерць ускінула галаву: + +- Ты? Табе ж усё адно нічога, нічога больш не дапаможа. Што табе? + +Выліваха выстаўляў цяжкія фігуры. І кожны ўдар донцам аб дошку быў, як удар па +вечку труны. + +- Што табе да гэтага Палачаніна? Што табе да Перавозчыка? + +Гервасій пахукаў на донца свайго візіра: ад сурокаў. + +- Ты прайграеш. Ты ніколі-ніколі іх не сустрэнеш. Ніхто ніколі не даведаецца. + +Выліваха раўняў шэраг латнікаў. + +- Ты разумееш, на што ты падымаеш руку? На маю веліч! + +«Гора і няшчасце Рагачова» працягнула руку і ўзяло ў дзяўчыны кветку. + +- Ты помніш цара Івана? Я і табе не дам забыцця. + +Гожыя вусны Вылівахі нахабна і дзёрзка ўсміхнуліся, і не было, здаецца, нічога +прыгажэйшага за гэтую ўсмешку. + +- Дзякуй, - сказаў ён. + +- Тады - прападай, - сказала Смерць, - ты, што сееш у сэрцах гэтых... няшчасных +нездзяйсняльныя надзеі. + +- А што, хлопцы, - сказаў Выліваха. - Пяць хвілін надзеі - хіба мала? + +Весляры ўсміхаліся. + +- То прападай, - сказала Смерць. + +Латнік яе візіра зрабіў два крокі наперад. Выліваха рушыў свайго. + +Як застрэльшчыкі сечы, як Ракута і Койдан пад Крутагор'ем, латнікі стаялі +пасярэдзіне поля. Твар у твар. + +...Неадольна, як цемры цемраў, як крыжацкае мора на тры сотні вояў князя Давіда, +як асманы на Косавым полі, як рыцары на Белай Гары, рухаліся воі Смерці. І зноў +Выліваха адчуў, што ніхто ніколі не можа выйграць у сілы, якая сядзела насупраць. + +Нечалавечая, вышэйшая, халодная і няўмольная разважлівасць, якая не памыляецца, +ваявала з ім. Гэта было страшна, нібы ў сне. І Гервасій зразумеў, што ён +сапраўды прапаў. + +- Позна, Выліваха, - засмяялася, зарыпела Смерць. - Позна нават з гэтай дзеўкай. +Позна. Гуляць трэба пры жыцці. Хе-хе. І маё шчасце, што вы, і асабліва дурныя +бабы, не разумееце гэтага. З-за карысталюбства яны адмаўляюць бедным, але +высакародным, нібы ў іх тры жыцці. + +І неадольна, бы ў сне, Смерць зрэзала Вылівахавага слана. + +- А вы, калі яны адмаўляюць вам, улешчваеце іх падарункамі. Нібыта вашы каралі +вартыя магнацкіх палацаў, нібыта ваша танная біруза з дарагім пацалункам вартая +карэты шасцерыком без пацалунка? Нібыта срэбнае таннае люстэрка, падоранае +пяшчотным каханкам, мае ў вачах такой каштоўнасць, у параўнанні з вілай за +горадам, якую даруе - усё адно, жарабец ці кастрат. Хе-хе. + +Смерць глядзела то на Выліваху, то на Бярозку. Яна злавалася і тым не менш +крышыла абарону Гервасія, як хацела. І той, нягледзячы на халодны спакой роспачы, +бачыў: усё скончана. Ён зрэзаў слана Смерці і адразу страціў сваю ладдзю і +латніка, які пагражаў шатру візіра. Выліваха зірнуў на дзяўчыну, убачыў яе твар +і паціснуў плячыма. + +- Дорыце ім срэбныя люстэркі, - рыпела Смерць. - А я дарыла б ім люстэркі +будучага. Я б дарыла ім замест люстэрка - чэрап. «На, дурніца, глядзі. На, +глядзі, якая ты будзеш заўтра. Не подлічай. Кахай, калі кахаюць цябе... Не +слухае... Не паслухае... Хе-хе-хе...» + +У Гервасія апусціліся рукі. Але ўголас ён сказаў: + +- Думаеш ты над кожным ходам, як поп перад ютраню: выпіць яму ці не выпіць. + +- На табе чару, - Смерць узяла чарговага латніка. Выліваха гойсаў вачыма па +дошцы і меркаваў, што яму цяпер рабіць. Арахна дыхала яму ў спіну. + +- Гэн! - крыкнуў ёй Выліваха, у роздуме водзячы рукой над фігурамі. + +- Што яна табе, шкодзіць? + +- Вядома. Як ікона ў спальні... Не магу я, калі глядзяць... + +Арахна адпаўзла. Гервасій пахітаў галавою. Хітравата ўсміхнуўся: + +- Ай, Палачанін, ай, лізунчык. Глядзі ты, перад канчынай, можна сказаць, куды ты +глядзіш, каб табе так астатні раз. + +Смерць пакасілася на Палачаніна. І ў гэты час Выліваха падставіў Смерці пятага +свайго латніка, адначасова пасунуўшы рукавом пад бой яе ладдзю. + +Бязвокая зірнула зноў на дошку, якая яўляла сабою выгляд страшэннага разгрому. +Усміхнулася: + +- Зараз табе мая ладдзя Роспачы... О, л-латнічак! Ану, галубок! Хадзі да змарлых, +ёмісты ты мой. + +Звонку было так, што ладдзя зараз варвецца і скончыць разгром. Латнік Гервасія +зляцеў з дошкі... І тады рагачовец з грукатам зняў падстаўленую ім жа самім +ладдзю. + +- На. + +Смерць засычэла. + +- І унь табе яшчэ пагроза каралю. Гэта табе за «ласку» да мяне. + +Кароль Смерці адступіў, адкрыўшы візіра за сваёй спіною, кінуўшы яго ў бядзе. + +- На, - грукнуў па ім Выліваха, не даючы апамятацца. - Два шчыты перад адным +мячом. Выбірай. Каню - слана або майму візіру - другую ладдзю. + +І ён зняў ладдзю Роспачы. Апошнюю ладдзю, што была ў Смерці. + +Людзі войкнулі. На дошцы літаральна за нейкую хвіліну ўсё змянілася. У сталёвым +страі нападу зеўралі цяпер страшэнныя праломы. Войска Смерці сплывала крывёй. І, +аднак, без абедзвюх ладдзей, без візіра і слана яна ўсё адно была мацнейшая за +кожнага іграка на зямлі. Бо яна прадбачыла ўсе магчымыя палажэнні фігур на полі +бою і ведала, як скончыцца і як можа развіцца кожны з хадоў ворага. + +Выліваха, як кожны чалавек, мог сказаць толькі, што вось гэтая галінка дубка +дасць за гэты год «пагон» даўжынёю ў дзесяць цаляў, а тая - у дваццаць, бо на яе +трапляе больш сонца. Смерць нечалавечым сваім зрокам бачыла, які будзе гэты дуб +у апошнюю хвіліну свайго існавання праз сто год, калі сякера ўдарыць яго ля +камля. І яна бясстрасна, халодна пачала карыстацца гэтым веданнем. Яна сабрала +ўсе сілы ў кулак і пачала ціснуць на правае крыло Вылівахавага войска. + +...І ў гэты момант Гервасій пачаў разумець нешта такое, што пасяліла ў ягонай +душы парасткі несамавітай радасці... + +...Дзяцінства. Сябры ідуць у грыбы. Усе астатнія дзяруцца ў нетры, а ён спакойна +ідзе лясной дарогай і праз кожныя некалькі крокаў зрывае баравік, што вылез +якраз між каляін. Цвёрды, спадыспаду нібы абсыпаны мукою (ішоў дождж, і кроплі, +падскокваючы ад зямлі, білі пад ягоны парасон, а потым высахлі), крамяны, як сыр. + +А вось салоўка, які трэцяе лета спакойна жыў пад ягоным акном. А вось заяц, які +дажыў да старасці адразу за гумнамі, таму што так не бывае. + +Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, - і тады пераможаш. +Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні +разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады +чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на «спрадвечны» закон. + +- Ты ваюеш не па правілах, Выліваха, - сказала Смерць. - Ты аддаў мне гэтага +латніка і, значыцца, павінен быў замацавацца вось тут, а замест гэтага... + +- Каму павінен? + +- Беспамылковасці. + +- Я павінен вось ім, гэтым людзям. І нікому больш. + +Другі слон Смерці заракатаў бакамі па стале. Выліваха ўсміхнуўся... Што ведала +гэтая бязвокая дрэнь аб арабіне, якая расце на яго камяніцы, няхай без належнага +абшару зямлі, але затое недасяжная для коз? Што ведала яна аб зайцы ў глогавых +агароджах, які цаною штодзённых драпін зберагаў у цэласці шкуру? Што ведала яна +аб яго народзе, які жыў насупор і не так і ўзрошчваў шыпы на сваіх карэннях, а +не на сцяблінах? + +«Хай косіць твая каса. Што мне ў маіх гожых, але непатрэбных кветках, калі мае +карэнні маўчаць, і разрастаюцца ў зямлі, і чакаюць свайго дня?» + +- Выліваха, дзе сэнс у тваіх учынках? + +- А ты што думала, я - абак*? Чалавек - быдла непаслядоўнае. Таму ён і не быдла. + +* Дошка для лічэння. Правобраз сучасных лічыльнікаў. + +Ён лікаваў удушы. Яна, неадольная, не магла адолець толькі аднаго: Боскай +непаслядоўнасці чалавечай думкі. + +Нават не Боскай. Таму што чалавек часам са звычайнага падзення ігральных касцей +робіць больш значныя высновы, чым Бог з бясспрэчнага закону аб тым, што двойчы +два чатыры. + +- Ты накшталт бацькоў нашай царквы, - сказаў Выліваха. - Вазьмі іх за ногі, +стусані - адразу з іх рознае дзярмо пасыпецца. Тры ісціны - і больш няма... «Рабы, +слухайцеся паноў вашых», «Дух - галоўнае, а гнойная плоць - за ім», «Ашчэ не +будзеце, як дзеці - не трапіце ў царства нябеснае...». Стваральнікі мудрасці для +бедных... Чаканшчыкі баек для ўсіх. + +І ён зняў каня Смерці. + +Ён успамінаў зямлю і ўсміхаўся. Яго новая, непераможная, мудрасць была мудрасцю +таму, што ў ёй не было нічога скутага. У ёй было натхненне, сардэчны боль, +неасэнсаваная прыхільнасць да аднаго і агіда да другога. Шкада, што позна, позна +прыйшла да яго мудрасць. Але ён падумаў, што як Смерць вось зараз не можа +перамагчы яго, так ніколі не пераможа яго жывых братоў вялікае каралеўства, у +якім уладарыў рагаты ягоным дбаннем Цыкмун. Ніколі, нават з дапамогай падлюг +накшталт нясвіжскага Радзівіла, старобінскага Слуцкага або паланецкіх ці менскіх +Хадкевічаў. Таму што ўсе яны рабілі «як належыць». + +- Мат! - сказаў ён. + +Смерць сядзела моўчкі. Потым узняла вачніцы. + +- Нечакана, - сказала яна, не расціскаючы зубоў. - З самай той хвіліны, калі я +зяўнула ладдзю. + +- Ты зяўнула яе раней, - сказаў Выліваха. - Яшчэ на моры. + +- Перамог... Што ж, мяне суцяшае тое, што гэта апошняя твая перамога. Што ты - +першы, але ты і апошні. + +- І тое праўда, - сказаў Гервасій і ўстаў. - Хаця?.. Хто ведае... Цяперака +пайшлі так-кія дзеці. І потым - чаго мне шкадаваць, калі я змог немагчымае, калі +я знікну - пераможцаю? + +- Развітайся з імі, - сказала Смерць. + +- Нічога, хлопцы, - сказаў Выліваха. - Сустрэнемся ў казалупа на шастку, як +сказаў наш добры кароль маскоўскаму цару. + +- А я? - сказала Бярозка. + +- Шумі даўжэй, - сказаў Выліваха. - Пастарайся там наконт дзяцей і за мяне... +Жыві шчасліва, малая. + +І ён, вельмі прамы, рушыў да дзвярэй, куды ўжо спускаўся з вышыні чорны павук. + +- Гервасій, - пачуў ён за сабою. + +Дзіўна, ён ішоў спіною да яе і, адначасова, мог бы пабажыцца, што бачыць яе вочы +і разумее, разумее тое, што жыве ў гэтых вачах. Але ён ішоў. + +Арахна падціснула бруха, рыхтуючыся да рыўка. + +- Пані! Пані! Хай ён пачакае, я не хачу! + +- Чаго ты не хочаш? + +- Я не хачу... на зямлю. + +- То ідзі з ім. + +- Дзякуй... Дзякуй вам, пані Смерць. + +- Ідзі, дзеўка. + +...Выліваха ледзь паспеў адштурхнуць дзяўчыну ад павуціння: + +- Дужа ты ведаеш жыццё, дурніца... Назад! + +- Я і не ведала яго... Да самай ладдзі, - яна глядзела на яго, як на Бога. - То +што мне ў тым няведанні? + +- Дурная, дурная, - з болем сказаў ён. - Ты й не ведаеш, хто я. Брахун, п'янюга, +бабнік, бязбожнік, ерэтык, злачынец, абжора, пудзіла ўсіх добрых людзей. + +- Усё адно. Толькі... перад тым як пойдзем... пацалуй, калі ласка, мяне. + +І раптам Палачанін грымнуў шахматнай дошкай аб каменныя пліты. + +- Ты, - сказаў ён Смерці. - Гэта ўжо занадта. Або забівай адразу і разам са мной, +або адпусці. + +- Не магу, - сказала Смерць. - Хіба што... падзяліць між імі жыццё гэтай +квактушкі. Замест дваццацёх для яе - кожнаму будзе па дзесяць год... Ты згодная +памерці ў дваццаць сем год? + +- Я згодная была і ў семнаццаць, - сказала Бярозка. + +- А ты, Выліваха? + +- Я хачу, каб яна жыла, колькі ёй належыць. + +- Тады я пайду зараз, - павесіла галаву дзяўчына. - Ці не ўсё мне адно. Калі ты +не хочаш мяне. + +Выліваха задумаўся. + +- Добра, - урэшце сказаў ён. - Паспрабуем нанава. Хаця ў нас і мала дзён, але, я +думаю, помнячы гэта, мы будзем несці адзін аднаго асцярожна... як нясуць апошні +гляк з гарэлкай на ксціны. + +Нават тут ён быў непапраўны. + +- Ну, што вы там шэпчацеся, як ракі? - спытаў ён у людзей. + +- Слухай мяне, - сказаў Палачанін. - Мне цяжка пазбавіцца нават аднаго зноў +прыдбанага дня. Тым больш цяпер, калі я ведаю, што такое смерць, і я не хачу яе, +як... смерці. І ўсё ж, вазьміце два мае гады. Будзе несправядліва, калі я +перажыву вас... на цэлыя дзесяць год, рагачовец. + +Гервасій падумаў, што адмовіцца нельга. + +- Мы бяром іх, - сказаў ён. + +- І мае два гады... І мае... І мае, - загулі галасы. + +Смерць лічыла па пальцах. І, налічыўшы чарговыя дзесяць, клала на стол адну +фігурку. І паступова ў яе ўсё больш адвісала сківіца. + +- Што вы робіце?! - спытала яна. - Вы, якія больш за ўсё баіцеся мяне, вы далі +ім яшчэ па сорак год кожнаму. І гэты ерэтык і блюзнер пражыве на зямлі +дзевяноста тры гады, а яна - семдзесят сем!.. Пабойцеся Арахны, людзі!!! + +У гэты момант маленькі чалавечак, што хаваўся дагэтуль за спінамі другіх, +рассунуў натоўп і, не звяртаючы ўвагі на старую, падышоў да Гервасія: + +- Прабач, я не магу аддаць табе два свае гады. + +Усмешка ў яго была вінаватая. + +- Урэшце, - сказала Смерць. - Я яшчэ не зусім губляю на вас надзеі, людзі. + +- Разумееш, - сказаў чалавечак, - мой горад паабяцалі выразаць стральцы. Да +апошняга чалавека. Мы не маглі б пратрымацца больш чым да вечара, але я быў +забіты раніцай, якраз на пачатку штурму. У мяне толькі адзін дзень жыцця. +Магчыма, не варта было б і вяртацца, тым больш што ўсе мае загінулі, а вечарам +ніхто ўжо не скажа мне па-свойму: «Здароў, Гальяш-медавар!» Але ж адзін гэты +дзень я магу трымаць меч, шыбень ці нож. І мяне будзе мучыць думка, што я нібыта +кінуў тых, і горад, і сваю зямлю, і мядоўню ля Перавесішча. Разумееш, ён быў +прыгожы, горад, пакуль яны не прыйшлі. І нават пчала, у якой няма свайго слова, +не шкадуе джала і жыцця, баронячы свепет. Мне сорамна, але... не пагрэбуй... +вазьмі і дзве мае хвіліны, брат. + +Выліваха маўчаў. + +- Дзякуй за самы дарагі дар, - урэшце сказаў ён. + +- Кінь, - сказала Смерць. - Што ты зробіш за іх? + +- Вып'ю з ёю апошні кубак... Каб ты здохла і каб такія, як ён, не звяліся на +нашай зямлі... Хадзем, людзі. + +- А я?! - спытаў раптам поп. + +- А ты заставайся ў сваім эдэме, хлус, - сказаў Палачанін. + +- Не, - глуха сказаў поп. - Не... Не! + +Людзі праходзілі паўз яго. + +- Стойце, - сказаў Выліваха. - Грэх пакінуць тут жывую яшчэ душу. Ён дурань. Ён +не будзе больш. Праўда ж, не будзеш? + +- Не, - сказаў поп і агледзеўся. - Усё, што хочаце, толькі не гэта. Бедаваць, +пісаць ерэтычныя вершы... Рабаваць багатых... каб потым крумкачы пілі твае вочы +на коле... на Замкавай плошчы. Толькі вазьміце мяне з сабой. + +- То што, - сказаў Гервасій. - Давайце зноў скідацца. Дальбог, нібы не +апраметная, а карчма, калі ў прапойцаў ваўкі выюць у кішэні. + +У цішыні, што легла пасля ягоных слоў, усе пачулі раптам глухія і цяжкія крокі +па каменных плітах падлогі. + +Перавозчык ішоў да апошніх дзвярэй. + +Увесь абмяклы, увесь грузлы, ён ішоў... ішоў... ішоў і спыніўся толькі каля +павуціння. Павярнуўся. Абвёў людзей сінімі вачыма. + +- Не трэба, - сказаў ён. - Я дам. Я аддам. Бо я аднаго толькі прагну. Забыцця... +Забыцця... Забыцця. + +І ён прагна, са стогнам працягнуў рукі. Арахна кінулася ўніз і схапіла яго. У +наступнае імгненне ён знік. Знік, быццам яго і не было. Пачуўся яшчэ толькі +шолах, нібы вызвалены ўздых. + +Смерць глядзела ў зямлю, хутаючы свае старыя косці. + +- Да скорай сустрэчы, Выліваха, - урэшце сказала яна. + +- Да скорай сустрэчы, - усміхнуўся ён і абняў плечы дзяўчыны. + +...Праз некалькі хвілін вада выкінула іх на паверхню Святога возера, што +непадалёк ад Рагачова. Мужык, які вёў паіць каня, раптам убачыў чатыры дзесяткі +людзей, што купаліся ў поўнай вопратцы, і сярод іх аднаго папа, перажагнаўся, а +потым узваліўся на каня і, ляпаючы яго чорнымі пяткамі, паскакаў так, нібы за ім +гналіся падатныя начальнікі. Увечары ён бажыўся ў карчме, што рагачоўскія радцы +зноў перапіліся і разам з духоўным айцом і ў поўным адзенні ці то асвяжаліся +вадою, ці то хадзілі з брэднем. + +Паколькі такое не было ў навіну - яму паверылі. + +А былыя весляры ладдзі Роспачы тым часам ішлі ўсё далей і далей, і вопратка +высыхала на гарачых іхніх грудзях, якія аж дымелі пад добрым сонцам. + +Трапятаў на межах залаты баркун, залатыя пчолы гулі над свепетамі, а ў небе, у +палючым святле, звінелі між аблокамі беларускія жаўрукі. + +Людзей меншала і меншала, бо яны ішлі ўпрочкі і рабіліся ўрэшце толькі жывымі +кропкамі на лоне зямным. І ўрэшце Выліваха з дзяўчынай і Палачанін засталіся +ўтраіх. + +- Чаму ты адказаў «да скорай сустрэчы», а сам усміхаўся, Выліваха? + +- Наўрад ці сустрэча апошняга майго нашчадка і яе адбудзецца скора. + +- Твая праўда, - сказаў Палачанін. - Дый ці вымруць яны наогул, такія гарластыя?.. +Дай кветку, брат. + +Ён узяў трохі прывялую кветку і пасадзіў яе, як мятлушку, на шыпшынавыя хмызы. І +дзіўна, астатнія кветкі адразу сталі цямнейшыя. І з таго самага часу над Дняпром +расце цёмная шыпшына, якая цвіце ўсё лета, каб ніхто не застаўся без роднай +кветкі, калі прыйдзе час адыходзіць з нашай добрай зямлі, каб у кожнага была +кветка. + +- Бывай, брат Палачанін. + +- Бывай, лыцар, бывай, дзяўчына. + +Трэці пайшоў на поўнач і скора знік у гарачым святле. А яны пайшлі сваёй дарогай +і скора ўбачылі замчышча і Дняпро, а ўбаку - старую камяніцу Вылівахі. + +Цвіла каля яе брызгліна; белыя аблокі глогавых агароджаў дурманілі зайца, што +салодка спаў у іхніх нетрах, каліна выкінула свае пяшчотныя парасоны. А Выліваха +ішоў, і рука ягоная лажала на дзявочым плячы. + +Жыццё вярнула яму адзіную. І дзякаваць Богу, што не пакінула з ім той, а дало +яму лепшую, чыстую і адданую, сапраўднае дзіця гэтай зямлі. + +На паваротцы сцежкі, дзе шалеў сіні бэз, перад ім вывернулася шэсце. Наперадзе +ішлі сумныя сябры на чале з Ірай Францічкам, а за імі подбегам неслі пустую +труну людзі з прытча, спрачаліся аб нечым поп і пробашч, і крочылі з удавана-поснымі +лычамі радцы і замкавыя людзі. + +Выліваха чуў адны галасы: + +- Гора, хлопцы. + +- Памянём бедалагу. + +- Такое ўпартае, такое моцнае жыццё. Прыдушанае - а жыццё. + +Але чуў ён і іншае: + +- Ці даруе яму вышэйшая сіла? + +- Скажу я вам, чысцец наўрад ці адпусціць такую закаранелую душу. + +- Які чысцец?! Усё гэта вашы рымскія выдыганні. + +- А пан схізмат! + +- Супакойцеся. Пагадзіцеся на тым, што гэта вы - добрыя людзі, а ён... + +- І не месца яму сярод лепшых людзей. + +- Вяд-дома. Ні грошай у яго не было, ні глыбокай пашаны да ўлад, ні надзейнасці. +Ані дабрабыту. Ані маралі. + +І тады Выліваха выйшаў на сцежку і адрэзаў сваёй постаццю адны галасы ад другіх. + +- Вы можаце вярнуцца, - сказаў ён. - Вас ніхто не прасіў сюды. + +У кашталяна адвісла ніжняя сківіца: + +- Т-ты... ж-жывы? + +- Вядома. І стану жыць я ёю. Пакуль не памру ў адзін з ёю час... Можаце ўзяць +гэтую труну для кашталяна: па-мойму, ён ужо смярдзіць. + +- Як жа... + +- А вы што, думаеце, мы смяротныя і лёгка паміраем?.. Ідзіце, ідзіце. Пакіньце +віно нам. Хлябчыце воцат і жоўць, перавозчыкі. У нас - свой эдэм. Не для вас. + +І ён узяў дзяўчыну за руку, а сябры абнялі іх. І ўсе яны, кінуўшы на сцежцы +людзей над пустою труной, пайшлі ў зарасці глогу і адвечнай, як гэтая зямля, +шыпшыны. + +І заяц з глогавых нетраў не кінуўся ўцякаць ад іх, а павараціўся задам да +пакінутых і пачаў так рагатаць, што ў яго трэснула верхняя губа. + +А глог цвіў над зямлёю, і гэта было сапраўды як эдэм, у якім гучаў ціхі і +пяшчотны смех, ці то зайцаў, ці, можа, самога жыцця. \ No newline at end of file diff --git a/Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp b/Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp new file mode 100644 index 0000000..0625c0f --- /dev/null +++ b/Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp @@ -0,0 +1,89 @@ +/* karatkevich.txt UTF - 8. : + , ; + , ; + . + UTF - 8. */ + +#include +#include +#include + +int main() +{ + std::wifstream ifile("karatkevich.txt"); + if (!ifile.is_open()) + { + return 1; + } + + std::wofstream ofile("result.txt"); + + std::locale loc(std::locale::classic(), new std::codecvt_utf8); + ofile.imbue(loc); + ifile.imbue(loc); + + std::wstring word; + std::vector shortestWords; + std::vector longestWords; + + size_t wordsCount = 0; + size_t allLen = 0; + + size_t maxLen = 1; + size_t minLen = 256; + size_t len; + + while (ifile >> word) + { + if (word[0] == '-' || word[0] == '*') + { + continue; + } + + len = word.length(); + wordsCount++; + allLen += len; + + if (maxLen < len) + { + maxLen = len; + longestWords.clear(); + longestWords.push_back(word); + } + else if (maxLen == len) + { + longestWords.push_back(word); + } + + if (minLen > len) + { + minLen = len; + shortestWords.clear(); + shortestWords.push_back(word); + } + else if (minLen == len) + { + shortestWords.push_back(word); + } + } + + ofile << L" (" << maxLen << L" ): " << longestWords.size() << L" !\n"; + for (auto& it : longestWords) + { + ofile << it << std::endl; + } + + ofile << L"\n (" << minLen << L" ): " << shortestWords.size() << L" !\n"; + for (auto& it : shortestWords) + { + ofile << it << " "; + } + + ofile << L"\n\n : " << allLen / float(wordsCount) << L" !" << std::endl; + + + ifile.clear(); + ofile.close(); + + return 0; +} \ No newline at end of file From 24f4f3ea9b49bd9c5a29dfb35d090d241f2ddbe2 Mon Sep 17 00:00:00 2001 From: ArBond Date: Fri, 25 Aug 2017 00:36:34 +0300 Subject: [PATCH 2/5] convert to UTF-8 --- Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp | 18 +++++++++--------- Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp | 16 ++++++++-------- 2 files changed, 17 insertions(+), 17 deletions(-) diff --git a/Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp b/Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp index fc1fbb5..d667c75 100644 --- a/Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp +++ b/Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp @@ -1,15 +1,15 @@ -/* text.txt, ANSI. - UTF - 8. : - - wofstream - : +/* Дан файл text.txt, в котором есть текст в кодировке ANSI.Запишите этот +же текст в файл с кодировкой UTF - 8. При работе вам понадобится : + подключить + использовать поток wofstream + дописать две строчки : std::locale loc(std::locale::classic(), new std::codecvt_utf8); fout.imbue(loc); -* , : - getline; - read; - get. */ +*Реализуйте чтение из файла разными способами, например: + с помощью метода getline; + с помощью метода read; + с помощью метода get. */ #include diff --git a/Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp b/Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp index 0625c0f..770b1f6 100644 --- a/Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp +++ b/Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp @@ -1,8 +1,8 @@ -/* karatkevich.txt UTF - 8. : - , ; - , ; - . - UTF - 8. */ +/* Дан текстовый файл karatkevich.txt в кодировке UTF - 8. Найдите длину : +самого длинного слова, а также все такие слова и их количество; +самого короткого слова, а также все такие слова и их количество; +среднюю длину слова. +Выведите полученную информацию в файл в кодировке UTF - 8. */ #include #include @@ -67,19 +67,19 @@ int main() } } - ofile << L" (" << maxLen << L" ): " << longestWords.size() << L" !\n"; + ofile << L"Самые длинные слова(" << maxLen << L" символов): " << longestWords.size() << L" шт!\n"; for (auto& it : longestWords) { ofile << it << std::endl; } - ofile << L"\n (" << minLen << L" ): " << shortestWords.size() << L" !\n"; + ofile << L"\nСамые короткие слова(" << minLen << L" символов): " << shortestWords.size() << L" шт!\n"; for (auto& it : shortestWords) { ofile << it << " "; } - ofile << L"\n\n : " << allLen / float(wordsCount) << L" !" << std::endl; + ofile << L"\n\nСредняя длинна слова: " << allLen / float(wordsCount) << L" символов!" << std::endl; ifile.clear(); From ae94923f1c41a3a6aa1755bfd4e062fa91243f5a Mon Sep 17 00:00:00 2001 From: ArBond Date: Thu, 31 Aug 2017 22:06:02 +0300 Subject: [PATCH 3/5] hw2_16.08.17 --- .../hw2_16.08.17/task1/main1.cpp | 106 ++++++++++++++++++ .../hw2_16.08.17/task2/main2.cpp | 47 ++++++++ 2 files changed, 153 insertions(+) create mode 100644 Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task1/main1.cpp create mode 100644 Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task2/main2.cpp diff --git a/Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task1/main1.cpp b/Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task1/main1.cpp new file mode 100644 index 0000000..493fdf1 --- /dev/null +++ b/Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task1/main1.cpp @@ -0,0 +1,106 @@ +/* , . + . + , , , + . */ + +#include + +#define ID_TIMER1 100 +#define ID_TIMER2 102 +#define ID_TIMER3 103 + +HWND hWnd1; +HWND hWnd2; +HWND hWnd3; +HWND hWnd4; + +LRESULT CALLBACK WndProc(HWND hWnd, UINT uMsg, WPARAM wParam, LPARAM lParam) +{ + switch (uMsg) + { + case WM_CREATE: + SetTimer(hWnd, ID_TIMER1, 1000, NULL); + SetTimer(hWnd, ID_TIMER2, 2000, NULL); + SetTimer(hWnd, ID_TIMER3, 3000, NULL); + break; + case WM_TIMER: + switch(wParam) + { + case ID_TIMER1: + ShowWindow(hWnd2, 1); + KillTimer(hWnd, ID_TIMER1); + break; + case ID_TIMER2: + ShowWindow(hWnd3, 1); + KillTimer(hWnd, ID_TIMER2); + break; + case ID_TIMER3: + ShowWindow(hWnd4, 1); + KillTimer(hWnd, ID_TIMER3); + break; + default: + break; + } + break; + case WM_DESTROY: + PostQuitMessage(0); + break; + default: + return DefWindowProc(hWnd, uMsg, wParam, lParam); + } + return 0; +} + +int WINAPI WinMain(HINSTANCE hInstance, HINSTANCE, LPSTR, int) +{ + WNDCLASSEX wnd1; + WNDCLASSEX wnd2; + WNDCLASSEX wnd3; + WNDCLASSEX wnd4; + + memset(&wnd1, 0, sizeof(wnd1)); + wnd1.cbSize = sizeof(wnd1); + wnd1.lpszClassName = L"Window1"; + wnd1.hbrBackground = CreateSolidBrush(RGB(255, 0, 0)); + wnd1.lpfnWndProc = WndProc; + wnd1.hInstance = hInstance; + + wnd2 = wnd1; + wnd2.lpszClassName = L"Window2"; + wnd2.hbrBackground = CreateSolidBrush(RGB(0, 255, 0)); + + wnd3 = wnd1; + wnd3.lpszClassName = L"Window3"; + wnd3.hbrBackground = CreateSolidBrush(RGB(0, 0, 255)); + + wnd4 = wnd1; + wnd4.lpszClassName = L"Window4"; + wnd4.hbrBackground = CreateSolidBrush(RGB(255, 255, 0)); + + + if (!(RegisterClassEx(&wnd1) && RegisterClassEx(&wnd2) && RegisterClassEx(&wnd3) && RegisterClassEx(&wnd4))) + { + return 1; + } + + hWnd1 = CreateWindowEx(WS_EX_TOPMOST, wnd1.lpszClassName, L"1", WS_OVERLAPPEDWINDOW, 300, 100, 200, 200, NULL, NULL, hInstance, NULL); + hWnd2 = CreateWindowEx(WS_EX_TOPMOST, wnd2.lpszClassName, L"2", WS_OVERLAPPEDWINDOW, 500, 100, 200, 200, NULL, NULL, hInstance, NULL); + hWnd3 = CreateWindowEx(WS_EX_TOPMOST, wnd3.lpszClassName, L"3", WS_OVERLAPPEDWINDOW, 300, 300, 200, 200, NULL, NULL, hInstance, NULL); + hWnd4 = CreateWindowEx(WS_EX_TOPMOST, wnd4.lpszClassName, L"4", WS_OVERLAPPEDWINDOW, 500, 300, 200, 200, NULL, NULL, hInstance, NULL); + + if (!(hWnd1 && hWnd2 && hWnd3 && hWnd1)) + { + return 2; + } + + ShowWindow(hWnd1, 1); + + MSG msg; + while (GetMessage(&msg, NULL, 0, 0)) + { + TranslateMessage(&msg); + DispatchMessage(&msg); + } + + return msg.wParam; +} \ No newline at end of file diff --git a/Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task2/main2.cpp b/Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task2/main2.cpp new file mode 100644 index 0000000..03b5597 --- /dev/null +++ b/Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task2/main2.cpp @@ -0,0 +1,47 @@ +/* , + 1 100. . + . */ + +#include +#include + +int WINAPI WinMain(HINSTANCE hInstance, HINSTANCE, LPSTR, int) +{ + if (MessageBox(NULL, L" 1 100 !", L"", MB_OKCANCEL) == IDOK) + { + srand(time(0)); + wchar_t buff[50]; + int botBorder = 1; + int topBorder = 99; + int count = 0; + int number; + int preBorder; + int id; + + while(topBorder != 0) + { + number = botBorder + rand() % topBorder; + count++; + wsprintf(buff, L" %i ?", number); + id = MessageBox(NULL, buff, L"", MB_YESNOCANCEL); + if (id == IDYES) + { + preBorder = botBorder; + botBorder = number + 1; + topBorder -= botBorder - preBorder; + + } + else if (id == IDNO) + { + topBorder = number - botBorder; + } + else + { + return 0; + } + } + wsprintf(buff, L" %i!\n %i =)", botBorder, count); + MessageBox(NULL, buff, L"", MB_OK); + } + return 0; +} \ No newline at end of file From 5c38c8d7e7767c6f5b92144634c6ef5fdc324429 Mon Sep 17 00:00:00 2001 From: ArBond Date: Fri, 1 Sep 2017 00:15:44 +0300 Subject: [PATCH 4/5] hw3_18.08.17 --- .../hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/cursor1.cur | Bin 0 -> 326 bytes .../hw3_18.08.17/first_application.cpp | Bin 0 -> 13820 bytes .../hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17.rc | Bin 0 -> 3568 bytes .../hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/myIcon.ico | Bin 0 -> 8478 bytes .../hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/resource.h | 17 +++++++++++++++++ 5 files changed, 17 insertions(+) create mode 100644 Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/cursor1.cur create mode 100644 Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/first_application.cpp create mode 100644 Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17.rc create mode 100644 Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/myIcon.ico create mode 100644 Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/resource.h diff --git a/Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/cursor1.cur b/Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/cursor1.cur new file mode 100644 index 0000000000000000000000000000000000000000..b288586a1c25a57a064f0d518b9a1fdad7c6e1b4 GIT binary patch literal 326 zcmc)EF%khW7{&3IRTveOc6Uaj;|3f_r=-)lf>Ak!(h-!7pjb256@M?%xPh1azAs%?B0Tcd-Bf literal 0 HcmV?d00001 diff --git a/Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/first_application.cpp b/Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/first_application.cpp new file mode 100644 index 0000000000000000000000000000000000000000..428a6d917417711bfd6a9bc33b35f14347a23177 GIT binary patch literal 13820 zcmeI3TT@)e6@~lZyiBU{;=K4FDUa>4GjbvfNC<>s&|DCrK%g)n?4%M31G-csPzhxD z`X6%nze(1&H$B~F<}h4j#VJ>63eC*v?%liBUi;GBqksSF)9^{Cg^6%2)WiG5XGN#D zSBw|!VoIM^i+cE#-lvL*;`eG_DDK$jm10tT*3~+xzgE#KS{l*RllfvsFM6)pw`Or$ z-;h9y%V-u0#ftimOLEJkAYr<=Y4ffYzYM|dnsVslm)Tnyc z4o|~j*bhhHbvO=<(3Pay>Rk_y)bdi#PQp&u4KMV1rYC#)e4_UwjT+N8o?i=S$9#30 zeOwx$A!}Qe=4iEKtE>lfW8Qhwjc;>W6Z*{vp^l!mZDnKOJ!@+gH`D^A3D1tr)7F@A z$)XjsL73im^mIY7q|Y!WaPoXE)NPGrd}mIX zIIG#PILJH?--KoH#`y!Ej%>Bg0QkNpj{$qUV^S+y>uY)Q3_BwKjxcQMU-zr(Rk#Lu zZ+M$L2%lLouWL!yImwH@8GYLA(K0_gBA}*?UVfw>27TJC~3#DGhnz-nw8Y z<}>AdtMV^U!;jr})(szGJ5keTA!5!LQuIT2tc|6{wd%G$trUxzp3xw z1%ru=^#CrP$sUfDuf%gsT8V#8sGYwSw60oBL~KU3g9kTFYh@bq{!th^pUy-1t}zH^ zbtT<#8${Ht-qD)LaiBJLnlba}o@;a-YEifIaI4bpY?Q!o!mL9ya`t~BAAL_Nqsmwk z8{A87s#i-EB#$lVnMc6kC<4cbRkzIk;NU)-$FHs=&r8-_$(k`-mcoH@{e4B~{qRcJ z{~+8`_NQ9lvrB=2H#E|*Mg#KYTG$G!dPUEjeq+y_)yjzyGy0d9;2HO_UQA5z2!#K* zCnw4Gqa+Y!v&8(G zukRnF+3`Ul{IvWcUmY10M*8}v%)Yr7yT!pJ)^RZHT^ruJa#VI!<4_H5{T%XU-a_V34% zaUg6?PM=-tN7R{8L?!>EJq`B2L-7&M?lA1Guw;h;rjeI0hMfdJ{Q2I0Oj(P4V1(4C<{_hG&Kdu`pXmN1pzOa0#aoc8_t|99ZCNC%<>fxhq*eJ9{TdE7+{}L|BWd=UE0!*^zZ1TYZawi~UE}dmY6lSY=Lz|gMX-NOJ;?pUvm@<%@=TR{vW(adeJj?& zAa9VEBJZ$8tE#fxvUucI(x_Sw{OGz~qcd#se3*$Za4&{LugYl8Tk@KVHn4al9m=bY zJQ+QAM4p%vxju;a<=I<>T3NeflTqkL|IHEqU)=ws%A}fMUiQFZTx%^+Ld zLJ2XirdH%hU&t@mi>+nSkBv2{N-M{8f-Sx0Qd3^@YT^9qtBMWq z*7Hoj25%=u4DzcS4V?uoDJI(HS`?GOY%*|?y5rTD68{} zCEwY_Y(~7Mn(RmpyRr?_rF@EUwKcUhGy1J$%zgXo8htC<5GH>2>U#lV8FALnFQ_BH z5G>h2Hu}iq`0|UktKhToBip`*&pZ12KSmmY%H78Nt3rQi~re z<~B6e_x9;ji=EC#`kM?>dLi*DZG$*1i^E?@6W72ssy?TPR$}I=UBkr~If(d=!N?yU z^@Q=@r=J=>ymwuk$?K`OTPvSzpTDdBxn!QS3%UFb|FZifss=x&Uspw#^1q*gpM*ci zgE`$U+rm$wQ%zs(D`(|5V#SGNibMHcSKl6$&J5D+M}Cq$c&?7$=DRq)mv1woei4)M zyzvy@Tgjn*7RtFiv6?D>Su)wf9BTc3BFBvktzgDUBQc!28RCxLC>-hx#qVLNd$PI% z#i%#}y}6TdE3gJ`O1_ok=Zc}LHoMD<`W>FO#cI}1DP*f2okB&OV zaUkki9NMbK8Ru<-trl%d#Rrm za<)3S3Vib$$&8~rVkK2A^;lQ`w&dr2itjBC&ur-mi&%B`hUUS09|@gpLnuZv*SP#_ zP{Uz9`>5gPKGOY+T-gZkOIyFyVV(T$Db@9hb`~DJ7^HpVcl|TYa%_)zHm{G$SX1F~ z6Z?&RTfmE7<8!KBb@shzJ?S6Y{lt4+HSza~s+@jDU*sl*y}?FiznVto*&;^mT1au5 z`z^!3+Cvb-%lm%x9o_ocGRkGo)pOMH&%^9Q zgV-bbVVSGZT0ci7#+;njFTRkH7bp-Fr;!Bc2c7EKK@>=}o zPK~?JxHrvz6G9I65xH&noZqnyMukmz9+~x6l3l}coJdlmjxe(;O}GnZ1i!{Oe@yPj TWnXul$CMG$FIXJ8AHshC8-hL~ literal 0 HcmV?d00001 diff --git a/Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17.rc b/Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17.rc new file mode 100644 index 0000000000000000000000000000000000000000..69ee3b93f4cea61aa55c723d074364f76417833f GIT binary patch literal 3568 zcmds(+l~@J5Qgj8#CK@n#*GGCeF9DrBD-riY&0R+5D+Ed6b_nAe0JUM@1~bwVKCy& z#B^q=r>45Q`mf{fUqvgLvnw0hz?L?*70<}l@NVI)Y-4?!@Kv!_3};{Mi_LhJ@Ym2G zyd_lYHp~Xh9bejQYzt%x_S~LvO3~9i+!=o-NDsYi?qGevzFE#oYh~Wcjr=<8U9ykX zwvKhJY7M)wJ8M}DZk749HSIH;Ht#Dd!)Y>)=Szp|ji_Cu&g$Uu6yp&n&27s4*PtUD zI^6mb?*_N7a8Kb;ga4N2sYU*5gC8E>ux=m!>>(C43f{2+D|yn0d!OeU5&5`pwrJGO z;pZD7YlWry+}YX7JD|>)taXC(5<)UCF#=?>2H}P77;vb`8BsaGUtJFbLMx zEz+&6Sh(d5A6Q-WE3#$Fq&Cs6k)}m-{4c8K6137{U;oS8z3#JuzT9>k&$2yxv(2p2Nz!(=V}L_}-zJ98O!3O!x2^F{zw)*!Lc?GTSG$AB%lIwfVy}xtrx#ymD-#t!<6zZpN*dQVo{k4zi%V-&f!%r(jpHhj^X>^iC z&*?;qE&{&AYef1E#yk9hexhH7h^E0ZiJ)2^e+IHKO{l+A8_v{@<|Om+@--8Uf19Za5gMyRRg}FeL?+5mjmRU*5UDk%D5w?m$pVbRWwlkHL&Y|!Hz0Ql1>rW- ztdZGVp}m-(*}UbEQ*)fdI2r5zX`Dk$#yQ70$GQx18Q@#Rx#4)g&^{4nziCSg$^CFl zb!p)hgsxG)mOcM13SbXuv2jB2U~f>_xU#WQlftp&clTtpdD#tFX z#8L=jT3V{n<>eJc39Ksh`c<48*F4LOTc#3VKc!LjqbN8>K8)a4dhh)vWq_Wt~R${l~5a^L?o<&OP=?t1Au<&Hc{U;Wi}${#pRw>|tUJ#g+ieg21M zDgTWcedm=Ml;3xds;}Rmi;urZPh7Z3&tAMqFTQ<~&i(l&z45nObn)-E=r8}e zMfq<(LHP%kDF3y?l>g!Z%75-YDtzWkRJijCbohHepxf`ck8c0$JyiJQr>RhwqdV@n zlkUFz9=iA5uhZefN9fTZ|Kyim+0il=jh2NpQ1+|`7XWl z&O7wxn{R&D^0&vfJ@9|)frZVauG8khjXmqwR%;`mn{R_Xxa}DJHrI{lX-j}_*F>M< z(B$~ANA~rg+Ke0--rd5ss=jd__qQ=!HFq16fMpA*bV3M`NT&)}@Z)lhE~IP%?HN;) zOfe~h9gUc#8Hw6LB=d^Ww}W-{3ZTOWQ*sFrA9SnQ0Pv{YW?UpoiZZrQ0K6ZooD=qd zYcK|5B-y4*9kd0e81J2+1CO~(Tg((o8D2*|C2X(i-a-Jj!~ivbou z*J#%aXoj%Vgcz_BU1*k?gMe4epk;If(Aa^Ff{4UtGMW6`OmZ$i&tRsM-LFPPPEjV| zR>w!cv)_{*2~udaEdqQP?7WECg_I~Vs5G0F4oc7Eu&RDlB+%K{ znxLh=Bw`{V%`eS}n2rrF^(c0ER_HK@=iKEOQvQ+QOD|Xktzx@RByx?fKB(UPpUf?RB=--S$JfR^*uqj{VT$S_G#UK5)lcR3TPtRTYhs;q=z5K>{ zj@p%<-u{&XGC$qUOP$c!{@nJ!f5QXCF6tcUU45OV9Q5P+G}-8Mw;Jg54D)3Hw0mR- zY!3pXyZV$=Hjzvwv+2AN0-_6`szbY#>~t(R>D7FbW;|KodqM}Gsymgu9r60ixMf+9 z$^OZBg43AJ+yP}~I;h9REZ>9*xwzXM&#nXbj**K5?arm4u*a=gDP`Evz)4x&3g_|( zTV$LYcOj;lIi=4pXHWyko??44(|E$W1gHW`ca{n$5+ZcZdPrBsw@sP1RgGA1p)$U5Q* zZ8q*+{!j~5E?Tyjzk+VOtXXJt)Ybz9Dz6G)^h5oi|&I;TeGk`ev z8$DhGn5o~i9E;ehRN87~Y_XyRJs`995{!IZ(j-(_)^svCE#1MwOfy;Tj)Y+hVu<5o z)^HlLmnQIqqr&ePF(3Xri{RvbCo7Nf0&$gv*T=2d+E zUsIa6Z&Y#j*vr=mTrGxHamzwcSDYgMwot=O3grWd$58mz)4uueJxxXNuuj&^bMRa| zC(q6I6ayuU@=@QXlPPE)m%W1Mey;b?zWcdUX7eHfv#TXzsbp47cAPQZ4YdF;D5mb6Cm9$e{^m$ zH#9OD+%YEYGTbs0u!#x(u2G_~P-sl^(ujY;Z;bZ^0y}mNkA}QBaddqoq_{&~ zFR&gB0RKpcG{4v5Lyt!Z>H7FM>3%t(pF$zOe{5_Vd8gmN$JlrX|2+WmusujdiTs2X zH<;SZ;gBTs=ro}lG}_{KLVCiF4#|(w2-}Me7#4!jhGbbSM^a%;ImCnHc_KAw!hP)F_v&;hwUhDhgza{|2hv`-cDk literal 0 HcmV?d00001 diff --git a/Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/resource.h b/Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/resource.h new file mode 100644 index 0000000..3c78864 --- /dev/null +++ b/Bondarenko Artemi/hw3_18.08.17/hw3_18.08.17/resource.h @@ -0,0 +1,17 @@ +//{{NO_DEPENDENCIES}} +// Microsoft Visual C++ generated include file. +// Used by hw3_18.08.17.rc +// +#define IDI_ICON1 101 +#define IDC_CURSOR1 102 + +// Next default values for new objects +// +#ifdef APSTUDIO_INVOKED +#ifndef APSTUDIO_READONLY_SYMBOLS +#define _APS_NEXT_RESOURCE_VALUE 103 +#define _APS_NEXT_COMMAND_VALUE 40001 +#define _APS_NEXT_CONTROL_VALUE 1001 +#define _APS_NEXT_SYMED_VALUE 101 +#endif +#endif From bbc7ce79064c546f1156a45fa9a96ce49fde0a2d Mon Sep 17 00:00:00 2001 From: ArBond Date: Fri, 1 Sep 2017 00:19:55 +0300 Subject: [PATCH 5/5] 123 --- .../hw2_16.08.17/task1/main1.cpp | 106 - .../hw2_16.08.17/task2/main2.cpp | 47 - Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp | 73 - Bondarenko Artemi/task1/text.txt | 29 - Bondarenko Artemi/task2/karatkevich.txt | 1824 ----------------- Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp | 89 - 6 files changed, 2168 deletions(-) delete mode 100644 Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task1/main1.cpp delete mode 100644 Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task2/main2.cpp delete mode 100644 Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp delete mode 100644 Bondarenko Artemi/task1/text.txt delete mode 100644 Bondarenko Artemi/task2/karatkevich.txt delete mode 100644 Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp diff --git a/Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task1/main1.cpp b/Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task1/main1.cpp deleted file mode 100644 index 493fdf1..0000000 --- a/Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task1/main1.cpp +++ /dev/null @@ -1,106 +0,0 @@ -/* , . - . - , , , - . */ - -#include - -#define ID_TIMER1 100 -#define ID_TIMER2 102 -#define ID_TIMER3 103 - -HWND hWnd1; -HWND hWnd2; -HWND hWnd3; -HWND hWnd4; - -LRESULT CALLBACK WndProc(HWND hWnd, UINT uMsg, WPARAM wParam, LPARAM lParam) -{ - switch (uMsg) - { - case WM_CREATE: - SetTimer(hWnd, ID_TIMER1, 1000, NULL); - SetTimer(hWnd, ID_TIMER2, 2000, NULL); - SetTimer(hWnd, ID_TIMER3, 3000, NULL); - break; - case WM_TIMER: - switch(wParam) - { - case ID_TIMER1: - ShowWindow(hWnd2, 1); - KillTimer(hWnd, ID_TIMER1); - break; - case ID_TIMER2: - ShowWindow(hWnd3, 1); - KillTimer(hWnd, ID_TIMER2); - break; - case ID_TIMER3: - ShowWindow(hWnd4, 1); - KillTimer(hWnd, ID_TIMER3); - break; - default: - break; - } - break; - case WM_DESTROY: - PostQuitMessage(0); - break; - default: - return DefWindowProc(hWnd, uMsg, wParam, lParam); - } - return 0; -} - -int WINAPI WinMain(HINSTANCE hInstance, HINSTANCE, LPSTR, int) -{ - WNDCLASSEX wnd1; - WNDCLASSEX wnd2; - WNDCLASSEX wnd3; - WNDCLASSEX wnd4; - - memset(&wnd1, 0, sizeof(wnd1)); - wnd1.cbSize = sizeof(wnd1); - wnd1.lpszClassName = L"Window1"; - wnd1.hbrBackground = CreateSolidBrush(RGB(255, 0, 0)); - wnd1.lpfnWndProc = WndProc; - wnd1.hInstance = hInstance; - - wnd2 = wnd1; - wnd2.lpszClassName = L"Window2"; - wnd2.hbrBackground = CreateSolidBrush(RGB(0, 255, 0)); - - wnd3 = wnd1; - wnd3.lpszClassName = L"Window3"; - wnd3.hbrBackground = CreateSolidBrush(RGB(0, 0, 255)); - - wnd4 = wnd1; - wnd4.lpszClassName = L"Window4"; - wnd4.hbrBackground = CreateSolidBrush(RGB(255, 255, 0)); - - - if (!(RegisterClassEx(&wnd1) && RegisterClassEx(&wnd2) && RegisterClassEx(&wnd3) && RegisterClassEx(&wnd4))) - { - return 1; - } - - hWnd1 = CreateWindowEx(WS_EX_TOPMOST, wnd1.lpszClassName, L"1", WS_OVERLAPPEDWINDOW, 300, 100, 200, 200, NULL, NULL, hInstance, NULL); - hWnd2 = CreateWindowEx(WS_EX_TOPMOST, wnd2.lpszClassName, L"2", WS_OVERLAPPEDWINDOW, 500, 100, 200, 200, NULL, NULL, hInstance, NULL); - hWnd3 = CreateWindowEx(WS_EX_TOPMOST, wnd3.lpszClassName, L"3", WS_OVERLAPPEDWINDOW, 300, 300, 200, 200, NULL, NULL, hInstance, NULL); - hWnd4 = CreateWindowEx(WS_EX_TOPMOST, wnd4.lpszClassName, L"4", WS_OVERLAPPEDWINDOW, 500, 300, 200, 200, NULL, NULL, hInstance, NULL); - - if (!(hWnd1 && hWnd2 && hWnd3 && hWnd1)) - { - return 2; - } - - ShowWindow(hWnd1, 1); - - MSG msg; - while (GetMessage(&msg, NULL, 0, 0)) - { - TranslateMessage(&msg); - DispatchMessage(&msg); - } - - return msg.wParam; -} \ No newline at end of file diff --git a/Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task2/main2.cpp b/Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task2/main2.cpp deleted file mode 100644 index 03b5597..0000000 --- a/Bondarenko Artemi/hw2_16.08.17/task2/main2.cpp +++ /dev/null @@ -1,47 +0,0 @@ -/* , - 1 100. . - . */ - -#include -#include - -int WINAPI WinMain(HINSTANCE hInstance, HINSTANCE, LPSTR, int) -{ - if (MessageBox(NULL, L" 1 100 !", L"", MB_OKCANCEL) == IDOK) - { - srand(time(0)); - wchar_t buff[50]; - int botBorder = 1; - int topBorder = 99; - int count = 0; - int number; - int preBorder; - int id; - - while(topBorder != 0) - { - number = botBorder + rand() % topBorder; - count++; - wsprintf(buff, L" %i ?", number); - id = MessageBox(NULL, buff, L"", MB_YESNOCANCEL); - if (id == IDYES) - { - preBorder = botBorder; - botBorder = number + 1; - topBorder -= botBorder - preBorder; - - } - else if (id == IDNO) - { - topBorder = number - botBorder; - } - else - { - return 0; - } - } - wsprintf(buff, L" %i!\n %i =)", botBorder, count); - MessageBox(NULL, buff, L"", MB_OK); - } - return 0; -} \ No newline at end of file diff --git a/Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp b/Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp deleted file mode 100644 index d667c75..0000000 --- a/Bondarenko Artemi/task1/main1.cpp +++ /dev/null @@ -1,73 +0,0 @@ -/* Дан файл text.txt, в котором есть текст в кодировке ANSI.Запишите этот -же текст в файл с кодировкой UTF - 8. При работе вам понадобится : - подключить - использовать поток wofstream - дописать две строчки : - std::locale loc(std::locale::classic(), new - std::codecvt_utf8); - fout.imbue(loc); -*Реализуйте чтение из файла разными способами, например: - с помощью метода getline; - с помощью метода read; - с помощью метода get. */ - - -#include -#include -#include -#include - -int main() -{ - setlocale(LC_ALL, "russian"); - - std::ifstream ifile("text.txt"); - if (!ifile.is_open()) - { - return 1; - } - - std::wofstream ofile("result.txt"); - - std::locale loc(std::locale::classic(), new std::codecvt_utf8); - ofile.imbue(loc); - - - /*char strAnsi[256]; - while (ifile.getline(strAnsi, 256)) - { - size_t len = mbstowcs(NULL, strAnsi, 0) + 1; - wchar_t* strUtf = new wchar_t[len]; - mbstowcs(strUtf, strAnsi, len); - ofile << strUtf << std::endl; - }*/ - - - /*ifile.seekg(0, SEEK_END); - int textAnsiLen = ifile.tellg(); - ifile.seekg(0); - - char* textAnsi = new char[textAnsiLen]; - ifile.read(textAnsi, textAnsiLen); - size_t len = mbstowcs(NULL, textAnsi, 0) + 1; - wchar_t* textUtf = new wchar_t[len]; - mbstowcs(textUtf, textAnsi, len); - ofile << textUtf; - delete[] textAnsi;*/ - - - char textAnsi[256]; - while (ifile.get(textAnsi, 256, 0)) - { - size_t len = mbstowcs(NULL, textAnsi, 0) + 1; - wchar_t* textUtf = new wchar_t[len]; - mbstowcs(textUtf, textAnsi, len); - ofile << textUtf; - } - - - ifile.close(); - ofile.close(); - - return 0; -} \ No newline at end of file diff --git a/Bondarenko Artemi/task1/text.txt b/Bondarenko Artemi/task1/text.txt deleted file mode 100644 index c53b815..0000000 --- a/Bondarenko Artemi/task1/text.txt +++ /dev/null @@ -1,29 +0,0 @@ - , - , - - . - ; -, , - , - ! - - , - , - , - : - ! - - , - , - - . - ! - - , - : -, , - , -, , - , ; - : - . \ No newline at end of file diff --git a/Bondarenko Artemi/task2/karatkevich.txt b/Bondarenko Artemi/task2/karatkevich.txt deleted file mode 100644 index 1f4d07f..0000000 --- a/Bondarenko Artemi/task2/karatkevich.txt +++ /dev/null @@ -1,1824 +0,0 @@ -Уладзімір Караткевіч - -Ладдзя роспачы - - -Рыгору Барадуліну - -Жыў сабе год чатырыста назад у беларускім горадзе Рагачове небагаты, але добрага -роду дваранін па прозвішчы Гервасій Выліваха*. - -* Выліваха - белая чапля. - -Быў ён з калена Давойнаў, з клана - Мячоў, а якога герба - за даўнасцю год -забылася. Усёй маёмасці яго было - замак-развалюха, некалькі коней веку -мафусаілава, латы, ды меч, ды яшчэ шахматная дошка, але затое быў ён багаты -сябрамі і неабдзелены жаночай увагай. - -Сабою быў дзівосна гожы і пяшчотны, а паводзін - самых заганных. Хобаль, -залётнік, піяка, задзіра, біток, бабздыр несамавіты. Не было на ўсёй зямлі -беларускай падобнага яму. Ляхі такіх завуць - «завалідрога», а мы, людзі роду -крывіцкага, «адарвірог», бо некалі, кажуць, такі ў самога Люцыпара рог сілком -аддзерлі і зрабілі з яго келіх для пітва. Вады нальеш, і, сілаю самога рога, -робіцца гарэлка. Я думаю - байкі гэта. - -І сябры ў яго былі адпаведныя. Андрэй Гарбаты з Брачыславічаў, Кірык Балабан з -Гультаёў, Галляш Вясна са Свінчуковічаў ды яшчэ Іра Францічак, за пераплёт на -служэнне надзелены вёскай Мазурыкі, родам багемец, але п'янюга і бабскі ліслівец -- на трох беларусаў. - -Толькі ўсёй і працы ў іх было, што цягацца па корчмах і шынкарках ды па -навакольных замках, калі гаспадара няма дома, піць віно, як Дняпро п'е Друць, ды -дзярбаніць на лютнях і кімвалах багамерзкія песні. - -Неяк жылі. Ставілі і бераглі дзяды і прадзеды мёд і віно - і выпіць яго за адно -жыццё было цяжкавата нават Выліваху. У лясах была жывая закуска, касулі ды туры. -На балотах свіязі, кражныя чагронкі, гразавікі, сярухі, шылахвосці. У рэках -судакі, калекі, або балабы*, самы, сіклы ды міроны, падусты, выразубы, язі ды -галаўні, ляшчы ды бялёзны**, страдалы***, гусцёркі, свінні вадзяныя, сцярлядкі -ды шчупакі. - -* Мень. ** Жэрах. *** Рыбец. - -І з іншым неяк абыходзіліся. У той час Магілеў з Рагачовам нават у Маскву -пастаўлялі гатовае адзенне. Краўцоў было - грэблю масці. Так што порты, чугі ды -плашчы абыходзіліся танна. - -Набяруць гарэлкі, паедуць у лугі, дзіка заб'юць, ды на лаўцах пякуць дзічыну, ды -песні гарлаюць - от і ўсё іхняе набажэнства Пану Богу за тое, што даў ім жыццё. - -Нораў у гэтай грамады быў Дняпровы - на вярсту пяцьсот сажаняў звіву, - так што -ніколі не ведаеш, чаго ад іх чакаць. - -Нап'юцца ды, конныя, з кручы ў Дняпро скачуць. Або купяць за тры шэлегі плыт, -усцягнуць на яго майно ды бочкі з Божай слязою, захопяць усіх дзяўчат з Вясёлай -Слабады дый сплывуць так аж да Лоева. А мужам гарадскім у гэты час хоць ваўком -вый. - -З Лоева вяртаюцца на конях, мечаных гетманскай клейнай. І кажуць па-рознаму. То -- «падарылі», а то «купілі, плыт спрадаўшы». Ды яшчэ смяюцца бессаромна, зубы -нахабныя прадаюць. - -Два разы стараста накладаў непарушную пячатку на іхняе дабро, за нясплату -пазычанага. Думаў - сыдуць і ціха стане ў месце. То адзін раз яны - з нявыкруткі -- загналі бацьку Палавуса, што дзесяць год са сваёй гайнёю па наваколлі блукаў і -якога стараста з войскам спаймаць не мог. - -Загналі і забралі ў яго ўвесь скарб. - -А другі раз яшчэ мудрэй прыдумалі. Біскуп Смарагд хадзіў па наваколлі, зачыняючы -грэцкага абраду цэрквы, а дабро іхняе рабуючы. Ездзіў, пёс касароты, як Мамай: -наперадзе сам з войскам, а за ім абоз нарабаваны. - -То яны два вазы з футрамі, ваздухамі, залатымі дараносіцамі, ахвярнікамі, -крыжамі святымі, дзе пацірамі і дзіскасамі ў яго адбілі ды павялі. Божую зрабілі -справу, але не для славы Божай, а для мамоны сваёй. Так і не выкурылі іх з -гнёздаў. - -У багатых, але пацёртых уборах, светлавокія, заўсёды на падпітку. Вакол лірны -гуд і дудны роў. На сёдлах - жанчыны. На плячах - сокалы. У сэрцах - няма Божага -страху. - -Рагачоўская грамада, усе мужы статэчныя і радцы, дзякуючы ім страцілі чалавечае -падабенства. Ужо нібы не чалавечая зборня сядзела ў радзе і на капе, а статак -галінастых аленяў. І не глядзелі алені адзін аднаму ў вочы ад вялікага сораму. - -Адабралі яны жонак у пана земскага пісара, і ў пана лоўчага, і ў пана старасты, -і ў пана кашталяна, і ў пана наглядчыка за бабровымі гонамі. А сам Гервасій -Выліваха звёў і паіў вельмі многіх, і нават каханку палкоўніка Чыжа. Палкоўнік -спаймаў іх з ліцом і кінуўся быў біць, то яны палкоўніка напаілі пад прымусам і, -п'янага, павезлі ў госці да рагачоўскага пробашча, дзе палкоўнік з пробашчавай -аканомкай аскароміўся, учыніўшы свальны блуд. Пробашч раніцою, з гарачкі ды -болем у галаве пакутуючы, закаціў імшу і на той імшы пана Чыжа пракляў у імя -рымскай царквы да дзевятага калена. - -А потым здарылася дзіва. Знайшлі на замкавым падвор'і срэбную скрынку, якая -ўпала з неба. Так нядаўна ўпала, што яшчэ цёплая была. А ў скрынцы - каштоўнасці. -А на скрынцы - надпіс, што ўсё гэта дасылае святы Юры таму з горада, хто не -парушыў ніводнага з Божых запаветаў. - -Над гэтай скрынкай счапіліся ўсе. І замкавыя вялікія людзі, і касцельныя, і -людзі царквы. Кожны хацеў давесці, што гэта яму, а таму іншых усіх паплюжыў і -выкрываў. І выявілася, што толькі садомскага граху ў горадзе і не было. І так -гэта было брыдка, што сяляне пасля таго цэлы год баяліся ездзіць на торг - калі -ўжо там такія начальныя людзі. Ледзь на захірэў горад. - -А скрынку тую, як выявілася потым, аб чым і дакумент быў завераны і схаваны ў -ларніка*, зрабіў магілеўскі залатар Мацюшка. - -* Архівіст, натарыус. - -А каштоўнасці ўсе чыста былі непраўдзівыя, фальшывыя. Вось табе і Юр'еў -тэстамент! - -Каменні тыя замовіў Андрэй Гарбаты, а скрынку - сам Выліваха. Дзіўны быў іхні -хаўрус. Коней любілі - як татары ці вугры, сабакары былі - горш за ангельцаў, а -ўжо што да жаночага полу - ратуй нас, Пане Божа, і злітуйся, гэткія антыхрысты. - -Вербенай валасы намосцяць ды пад камяніцы, да паняў. У вочы глядзяць, як анёлы, -а ў саміх ніжэй спіны хвост д'яблаў. І словы ж аднекуль бралі - «сонца ты маё -астатняе, лада мая, ветразь мой на шляху да вечнага спасення». А ноздры ў саміх -- як у коней трапечуць. - -Калі б перад каралём Цыкмунам пала столькі замкаў, колькі перад імі жонак - -кароль бы ўладарыў паловаю свету. - -Але каралю шанцавала не так. - -Нічога ім не маглі ўчыніць, нават калі Гервасій Выліваха зрабіў замах на жонку -магілеўскага войта. Войт быў па ўзросту скупаваты. - -А жонка ў яго была баба добрая: чаго ні папрасі - не адмовіць. - -...Няшчасны быў горад. Зусім нядаўна яго крымчакі абрабавалі і спалілі, за -дваццаць сем год перад гэтым тое самае зрабіла маскоўская раць. Досыць, -здавалася б, дык не: свой, нутраны, знайшоўся татарын, брыдкі Богу Гервасій. - -На духоўным судзе ўсю кампанію сарамаціў біскуп. Казаў, што самушчаюць яны народ -самым сваім існаваннем, бо прымушаюць сумнявацца ў бясхібнасці Бога. Усё ж, -маўляў, і яны Божыя стварэнні, дык палучаецца, што Ўсяведны накшталт дрэннага -ганчара. - -Яны, аднак, не спалохаліся і дагмат бясхібнасці Бога падсеклі пад корань, кажучы, -што нават ён робіць шмат непатрэбнага на гэтай зямлі. Напрыклад, цыцкі ў мужчын. -Не было яшчэ на свеце мужчыны, якому б яны хоць раз спатрэбіліся. А калі Творца -задумаў упрыгожыць імі мужчыну - то чаму прыляпіў іх на месцы, што заўсёды -прыкрытае вопраткай? - -Біскуп толькі ротам зяваў, а потым, пасаромлены, напіўся і стаў думаць над гэтай -прычынай. І чым больш думаў, тым больш піў, аж пакуль не папсаваўся ў розуме. - -У той час аб'язджала свае землі літасцівая каралева Бона з роду Сфорца, жонка -яго каралеўскае мосці Цыкмуна. Завітала яна і ў свой рагачоўскі замак, якому -столькі прывілеяў давала і фундатарам касцёла ў якім была. І ўладары места -кінуліся да яе як да апошняй надзеі: - -- Маці літасцівая, ратуй! У Богу пачынаем сумнявацца. Унь Гервасій нават -ігуменню Азяранскага манастыра звёў, і нічога яму з той прычыны не было, акрамя -радасці. - -Каралева была літасцівая, але і строгая, і вялікі Цыкмун нездарма казаў, што -пакуль яна над дзяржавай - аб маральнасці можна не непакоіцца. - -Выклікала яна да сябе Выліваху, і шмат плакалі ўсе ягоныя сябры, а асабліва Іра -Францічак, што не вернецца ўжо да іх такі слаўны сябра і сабутэльнік, з якім так -прыемна было заўсёды бавіць час. - -А Выліваха прыйшоў проста ў залатую палату, убачыў велікавокую жанчыну са -строгім ротам, манаха-пісара і ката, усміхнуўся і сказаў: - -- Сонца табе заўсёды на шляхах, пані матка. - -- Сонца спальвае. - -- Ведаю. - -- То як ты насмеліўся, робак, самусціць спакой цэлай зямлі? І мне сонца жадаць. - -Яна была з Італіі, і Выліваха ведаў гэта. - -- Бо, думаю, мала табе яго ў нас. - -- Затое ў мяне іх тут два. - -- І абое далёка, - сказаў Выліваха. - -Стаяў і ўсміхаўся вішнёвым нахабным ротам. А валасы былі залатыя, і вочы светлыя. -І зразумела Бона, што ён не просты курацап. - -- То што ж гэта ты робіш, Гервасій? - -- Нічога. Аднойчы я ўбачыў у палях Верасовую Жанчыну. Тую, што крыкамі палохае -людзей, і потым абавязкова нехта памрэ. - -- То ж бо ўсе кажуць, што ты важдаешся з д'яблам. - -- Гэта нястрашна пасля некаторых жанчын... Дык вось, у яе былі распатланыя -валасы, і крычала яна так, што ў людзей дрыжалі сэрцы. - -Гервасій усміхаўся. - -- А ты? - спытала Бона. - -Галава Вылівахі пяшчотна схілілася. - -- А я... пашкадаваў яе, пані матка. Яна была, відаць, прыгожая жанчына. І вось -праблукала ўвесь век па верасовых пустках, палохаючы ўсіх жудаснымі воклічамі. -Так і не зведала, якія паплавы за Дняпром, якое цёплае сена, як п'яніць віно, як -не зразумееш, шэпт гэта ці шолах вярбы пад ветрам. Так і не зведала, як цвіце -ружовы глог ля маёй камяніцы... Мне стала шкада яе. Мне шкада ўсіх - такое ўжо ў -мяне сэрца. - -Бона апусціла веі. - -- Тлумач. - -- Добра. Толькі загадай выйсці... гэтым. - -- Чаму? - -- Яны не зразумеюць. - -Каралева загадала ім выйсці. - -- Чаму не зразумеюць? - -- Яны не ведаюць, што такое жыццё. Чорны таму, што ён манах. Чырвоны - бо ён -варагуе з жыццём, выкручвае і выломвае тое, што Бог падарыў цэлым - на радасць -чалавеку. І таму яны ворагі жыцця, ворагі Бога. - -- Але ты крыўдзіш людзей. - -- Я крыўджу мёртвых людзей. Жывога - не пакрыўдзіш. - -- А біскуп? - -- Ніхто яшчэ не піў, не еў, не спаў і не цалаваўся ў касцёле. А яны хочуць -зрабіць касцёл з усяго свету. Як быццам Бог, пажадаўшы такога, не зрабіў бы -гэтага сам... Даў жа нам для чагосьці лясы, і рэкі, і нават такую бескарысную -рэч, як святло месяца. - -Усміхнуўся. - -- Цікава, якія валасы ў літасцівага пана караля, калі ў іх заблытаецца месяц? - -- Не ведаю, - суха сказала яна. - У мяне ёсць апачывальня. - -- Тады судзі мяне, каралева. Толькі памятай - гэта будзе суд хатняга лебедзя над -дзікім. - -- Чаму ты так робіш? - з цікаўнасцю падалася да яго яна. - -- Жыццё кароткае, як захад. Вось сонца над вадою, а вось - у Дняпры. - -- Ты не верыш у рай? - -- Так не бывае, каб і тут і там было добра. А мне добра тут. - -- А мне - не. - -Веі Вылівахі задрыжалі. - -- Гэта не твая віна, гаспадыня. Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, -якога не будзе. Сёння мы верым і мучым сваё беднае цела, а заўтра затое будзем -жыць. Сёння мы адмаўляемся ад сэрца ў імя велічы, але заўтра нам дадуць -узнагароду. Сёння вырываем з сэрца любых, бо нам трэба ўзвялічыць каралеўства, -але заўтра мы будзем кахаць. - -Голас у яго быў, як скрыпка: - -- І ты... не думаеш, што аб той самай велічы, напэўна, думаў і Канстанцін Вялікі, -а зараз яго Візантыя, нарабіўшы крывавых брыдкасцяў, ляжыць у тле і праху. І -нічога не засталося. Ні велічы, ні нават кахання першага кесара. Бо яго не было. -То каму ад гэтага лягчэй? Я не хачу, пані. - -- Царква патрабуе для цябе вогнішча. - -Выліваха паціснуў плячыма: - -- Што ж. У апошнюю ноч у мяне будзе больш успамінаў, чым у Канстанціна Вялікага. -І я не пакіну пасля сябе другой Візантыі, акрамя любові. А яна непадуладная -туркам... А табе парада - жыві. Апачывальня - гэта як забойства. - -- Позна. - -- Позна бывае, як кажуць, толькі ў труне. Але я не веру. Я так люблю жыццё - бо -проста жыву! - што не магу верыць нават гэтаму. - -- Раніцай я клікну варту. Чаго б ты хацеў у гэтую апошнюю ноч? - -- Любові. - -- Гэта немагчыма, - амаль варожа і жорстка сказала яна. - -- Тады - зрабіць табе апошнюю паслугу. Паказаць гэты свет... Толькі не трэба -іншых. - -І, кажуць, яна згадзілася. А ён павёз яе адхонамі на бераг Дняпра да сваёй -камяніцы. Камяніца была старая, з абваленымі зубцамі і без брамы. Але затое -вакол белымі ў цемры аблокамі цвіў глог, святлела брызгліва і ўгадваліся па -водару шыпшына і бружмель. - -Месяц узышоў над ракою. І нарадзілася два светы. Адзін распасцёрся вакол, а -другі перапоўніў Дняпро. Глыбока-глыбока, аж да апошняй зоркі. - -Бона паглядзела на мужчыну і ўпершыню ўбачыла месячнае святло ў яго валасах. - -...Яна гаварыла з ім пра Бога і яго запаветы, кажуць, аж шэсць тыдняў, да дня -святога і апосталам роўнага князя Ўладзіміра. - -Усе бачылі, як стараецца яна вярнуць гэтую аблудную душу на верны шлях, і нават -кароль быў бы задаволены, убачыўшы яе намаганні ў доўгіх дыспутах. Яна ведала, -што адзін схілены варты сотні верных, і таму была вынаходлівая і няўтомная, не -шкадуючы для справы веры ні дня, ні ночы. - -А потым паехала, так і не пахіснуўшы Выліваху ў яго абрыдлівай і закаранелай -ерасі і, галоўнае, не пакараўшы яго. Дзіўна, на вуснах яе не было горкай усмешкі, -што спадарожнічае паражэнню, а вочы былі прасветленыя, нібы яна ўдастоілася -сузіраць святы Грааль, які, як вядома, ёсць вышэйшая ісціна. - -Ніхто не ведаў, што яна нават узнагародзіла пана Выліваху: за стойкасць, з якой -трымаўся ерасі. Падарыла яму залаты з партрэтам вялікага Цыкмуна, каб заўсёды -памятаў розніцу між сабою і ім. Гервасій прасвідраваў у ім дзірку і стаў насіць -на шыі замест святога агнусека. І як іншыя супакойваюцца, пазіраючы на Божага -агнца, так Выліваха, калі ў яго быў дрэнны настрой, выцягваў залаты ланцужок, -назіраў знаёмыя рысы, чытаў надпіс «Sigis-rex-polo»* - і яму рабілася лягчэй. - -* «Сігіз. - кар. - польск.» - Жыгімонт кароль польскі. - -Бона не была б жанчынай, каб не прыдумала яшчэ і такога. - -...Усе спадзяванні начальных людзей пайшлі марна. Радцы дзерлі на сабе валасы. -Ніхто ў свеце больш не мог вызваліць іх ад нечасцівага Гервасія. Ніхто, бо вышэй -каралевы нікога не было. - -Яны, аднак, памыляліся. У той час, калі Гервасій з сябрамі паляваў на звера і -птушку, граў з Ірай у шахматы, калі за вокнамі лье восеньскі дождж, і ўзімку -ляжаў на шкурах з каханай (а ля галоў іхніх скакаў у каміне цёплы агонь) - -другая жанчына рыхтавалася прыйсці да Вылівахі, каб пазбавіць яго - асалод, а -горад - пазбавіць ад яго. - -І вышэй за гэтую жанчыну не было нікога на зямлі. Нават Бона была ніжэй за яе. - -Яна прыйшла ў самы салодкі час, калі вакол камяніцы толькі-толькі збіраліся -зацвісці расны ружовы глог, раскошны бружмель і жаданая, як жыццё, шыпшына. -Прыцягнулася па звілістай сцежцы, цяжка перастаўляючы ногі, якія дрэнна -згіналіся, закінуўшы на тулаве чорны плашч, нібы ёй было халодна, і ўсміхаючыся -вечнай і нязменнай усмешкай, ад якой кідала ў жудасць. А за спіною ў яе была -каса, бліскучая, нібы ў апошні дзень сенакосу. - -- Дзень добры, Выліваха, - сказала яна. - -Выліваха сядзеў пад кустом глогу і папіваў салодкую раманею. Свяціла цёплае -сонца, і пчолы таўкліся ля шпунта бочкі, з якой ён напаўняў свой келіх. Убачыўшы -госцю, Гервасій адторкнуў шпунт, і, пакуль напаўняў яшчэ адзін кубак, пчолы -віліся над тугім чырвоным струменем. - -- Пі, - сказаў ён, - яшчэ зусім нядаўна і я думаў, што дзень гэты - добры. - -Смерць узяла шклянку і, прысёрбваючы, села на каменную лаву. Пчолы шкодзілі ёй, -і таму яна адламала галінку барбарысу з бутонамі і пачала абмахвацца ёю... - -Гервасій глядзеў на галінку. - -- Нешта ты рана, - сказаў ён. - -- Дарма. Не ты, а я вызначаю час. Хадзем. Тут занадта пахне жывым. - -- Чакай хвіліну. - -Ён наліў яшчэ келіх і, прыплюшчыўшы вочы, з уздыхам пасалоды выпіў яго. А потым -- адкінуў убок. - -- Хадзем. - -- Ты не хочаш ні аб чым папрасіць? - спытала яна. - -- Ты ж не пусціш мяне зрабіць яшчэ адзін пасеў? - усміхнуўся ён. - Ты - варожая -руні. - -- Не пушчу. - -Выліваха нахабна глядзеў у яе вачніцы. - -- То пайшлі. - -Ён пашукаў чагосьці вачыма і знайшоў гэта: першую кветку шыпшыны. Адламаў яе і -прышпіліў да грудзей. - -- Бачыш, - сказаў ён, - мы з табою як на вяселле ідзём. З кветкамі. - -- Нашто ты яе зламаў? - -- Гэта - мая зямля. І яна застанецца са мною, пакуль ты не адсячэш у апраметнай -маёй галавы. - -Ён прычыніў за сабою фортку, зірнуў на раскошныя глогавыя агароджы і гатовы быў -ісці за госцяй. - -Дзяўчына-сялянка ішла паўздоўж зялёных платоў. - -- Чакай, - сказаў ён Смерці. Падбег да белай танюткай постаці і моцна пацалаваў -дзяўчыну ў прыадкрыты рот. - -- Во-ох, - ціха сказала яна, пазіраючы на яго шырокімі прамяністымі вачыма. - -- Бывай, мая прыгожая, - сказаў ён. - -І пайшоў за Смерцю. Дзяўчына з жахам і пакутай глядзела яму ў спіну. Госця -касілася на легкадумнага Выліваху і ўсміхалася вечнай усмешкай. - -- Я прыйду за ёю праз сорак год, - з'едліва сказала яна. - -Выліваха паціснуў плячыма: - -- Нічога. Зараз я даў ёй неблагі ўрок. Апошні ў жыцці. А колькіх яна яшчэ -навучыць. Ты кажаш лухту, кума. - -Ён паправіў на спіне лютню і рушыў поплеч са Смерцю. Ішоў, здольны кожную -хвіліну паваліцца і разбіць нос, бо зусім не глядзеў пад ногі, задзёршы твар у -гарачае неба, пад якім нястомна звінелі несмяротныя беларускія жаўрукі. - -Курносая маўчала. - -- Больш за ўсё я не люблю прыходзіць па такіх, як ты, - урэшце сказала яна. - -Яны такія прагныя да жыцця, што я пачынаю думаць: ці не памылілася я са сваёй -работай. І яны так любяць гэтую зямлю, што я ў сваіх пячорах пачынаю на хвіліну -зайздросціць ім. - -Гервасій не адказаў. Галава ў яго была закінутая, нібы ў сляпога, грудзі -шырыліся, ноздры трапяталі. - -А над ім былі неба і гарачае святло. - -...Бліжэйшыя ад іх уваходы ў пекла знаходзяцца, як вядома, даволі далёка ад -Рагачова. - -Адзін з іх ляжыць на дне Равучага возера, што пры Іпуці (нездарма ж там так раве -вада, нібы нехта глытае яе на дне). - -Кажуць, гэта зроблена, каб ніхто з жывых не трапіў у апраметную і яшчэ каб -жывіць падземныя воды і катлы. - -Так што ісці нашым спадарожнікам было далёка, на што Выліваха ўвогуле не наракаў. -Ішоў. Дыхаў салодкім паветрам. Зрэдку перацягваў на грудзі лютню і браў некалькі -акордаў: - -Роснымі лугамі, -Полечкам траўлівым - -Іду да Абрама -На моцнае піва. - -Смерць усміхалася, як шэсць тысяч год таму: - -- Ты спадзяешся ўбачыць прабацьку Абрама? - -- Не вельмі, - непрыкметна кпіў Выліваха. - Але ж павінны былі кудысьці падзецца -ўладары, патрыярхі, біскупы? Яны ж столькі крычалі аб небе. - -- А цяпер яны бяднейшыя за апошняга раба на зямлі. Бо ў царстве маім раб не -адчувае нічога. А яны - адчуваюць. І пустэчу, і тое, што нічога няма. - -- Хай жыве справядлівасць, - сказаў Выліваха. - То ім, атрымоўваецца, усё ж -дадзена неўміручасць душы? - -Бязвокая паляпала яго па плячы. Нібыта бразготкай з сухім гарохам. - -- Ты хочаш такога бяссмерця? Пасля ўлады над целамі і жыццямі, над землямі і -праўдай - не адчуваць нічога, акрамя свайго мозгу? Не валодаць целам, не мець -магчымасць нічым распараджацца? Бачыць, як шчаслівыя засынаюць, як планеты -паступова закоўваюцца ў лёд. Быць чымсьці накшталт паралітыка, які збярог -яснасць розуму, але ведае, што гэта будзе цягнуцца вечна, і не мець надзеі на -ўратавальніцу, на мяне. Хочаш такога бяссмерця? - -Гервасій не выдаў сябе, хаця яму ўпершыню стала непамысна. - -- Нашто? Лепшую частку сябе я пакінуў на зямлі. - -- Якую? - -- Тых, каго я любіў. - -- Ну, а калі ты сустрэнеш кагосьці ў мяне пад зямлёй? - -- Яны любілі мяне... На зямлі. - -- А калі не любілі? Калі ў зямным жыцці вам не выпала сустрэцца, але гэта і было -сапраўднае? Або яшчэ так: сустрэліся, але яна легкаважна адрынула цябе, не -ведаючы, што скора, вельмі скора прыходзіць вялікае Позна. - -- Гэтага не здарылася, а значыць, усё адно, што не было. - -- Ты што - пёс? Ты што - жывёла, каб жыць толькі тым, што было? Ты адварочваешся -ад чалавечай Мары? - -- Гэх, кума. Ты нават не ведаеш, як гэта смешна: чуць ад цябе словы пра Мару і -Надзею. Кінь, кума. Смешна! - -- Не думаю, - сказала Смерць. - -...Ці доўга, ці каротка яны ішлі, але ўрэшце шлях прывёў іх на берагі Паніклі. -Поўня, калі рака плыве зямной дарогаю, даўно адышла. Віруючая Панікля ляцела, -нібы спушчаная з лука страла, і раптам натыкалася на сцяну ў два чалавечыя росты -і... знікала. - -На сцяне раслі скарлючаныя, вартыя жалю дрэўцы, нібы абпечаныя смяротным подыхам. -Пад іхнімі квёлымі карэньчыкамі ляжаў пласт барвянай, як кроў, гліны з -вапняковымі і крамянёвымі камяніскамі, а ніжэй ляжаў шар мёртвага белага вапняку. - -Вада пад ім клекатала, бы ў катле вядзьмаркі, і была белая, як трунак забыцця. І -Смерць зрабіла гасцінны жэст: - -- Вось і ўсё. - -- І чаго глядзіць Пан Езус? - сказаў Выліваха. - -- Гэта яшчэ не самая горшая з чалавечых выдумак. Ідзі. - -- Я замачу лютню. - -- Не бойся. - -- То чакай. - -І Выліваха яшчэ раз азірнуўся. Гарачае святло ляцела на яго з-пад аблокаў, -блакітных унізе, сляпуча-белых уверсе. І ў гэтым акіяне раскошы ўтрапёна звінелі -беларускія жаўрукі. - -- Божа зямлі маёй, - сказаў Выліваха. - Нялітасцівы і жорсткі, калі ты ёсць. -Нядбалы і сонны. Што б ні было, як бы ты ні здзекаваўся з яе - я ўсё ж веру табе. -Таму што воляй тваёй я нарадзіўся тут, дыхаў яе паветрам, піў яе ваду, еў яе -хлеб і цалаваў яе жанчын. Які б ты ні быў - я бласлаўляю гэты твой адзіна -разумны ўчынак. Бласлаўляю ад першага цвіцення шыпшыны і да гэтага вось апошняга -кроку, які зараз зраблю. - -І Гервасій Выліваха зрабіў гэты апошні крок. - -Вада спадала ля яго ног, і наперадзе паступова выплывала з вады мокрае жарало -пячоры са сточанымі вадой камянямі: быццам пашча са з'едзенымі зубамі. - -Нерухома маўчалі аблокі за спіной. Свет нібы аглух. А цемра насоўвалася, -насоўвалася. Глынула. І адразу за плячыма з патроенай сілай зараўла плынь. - -- Віншую, - сказала Смерць. - З паспяховым вас прыбыццём, гаспадар Выліваха. - -- На зямлі я даў бы табе за гэта на гарэлку. Але тут у мяне нічога няма. - -- Кветка... - -- Шыпшыну? Табе? - -Смерць засмяялася: - -- Глядзі, Выліваха, пашкадуеш. Наўрад ці ты так трымаў бы сябе, каб ведаў, які -падарунак я табе прызапасіла. Ну, ідзі. Тут я трохі затрымаюся, а цябе стрэнуць -памагатыя... Зараз прыйдзе ладдзя Роспачы. - -І яна знікла. Змрок быў глухі, і толькі ля самых ног хлюпалі аб бераг дробныя -зыбкія хвалі нябачнага невядомага мора. - -Нешта тупа грукнула аб бераг, а потым у цямноцці пачуліся глухія жаласлівыя -галасы: нібы кані крычалі над начным поплавам, успуджаныя крокамі Невядомага. І -Выліваха здагадаўся што гэта садзяць у ладдзю змарлыя душы. - -Ён узяў акорд на лютні, але заспяваць не паспеў. Нечыя рукі схапілі яго і -шпурнулі на дно вялікай ладдзі, на рабрыстыя і слізкія какоры. - -- Гэй, - сказаў ён. - Што я вам, бярэмя дроў?! Я, пакуль тое, жывы. Не маглі, -халеры, пачакаць забыцця. - -Нехта сунуў яму ў рукі бабайку вялізнага вясла. Жорстка абхапіла ногі калодка. -Зацурчала вада. І адразу заплакалі ў цемры дзесяткі кволых, нібы дзіцячых, -галасоў. - -- Г... вы, - сказаў Выліваха. - Рагачоўцы ёсць? - -- Не, - застагнаў нехта. - -- Адразу відаць. А хто ёсць? - -- Дубровенцы, - адказаў са слязьмі нехта. - -- Шышшы, - сказаў Гервасій. - Глядзець мне на вас брыдка, плытагоны. Вы што, -упершыню на вялікай вадзе? Супакойцеся, дарога далёкая, час для ўлюбёнага -занятку ёсць. - -Нехта нясмела зарагатаў. - -- Вось так лепей, - сказаў Гервасій. - Плывём, хлопцы, нібыта галернікамі ў -турэцкую няволю. А паны па цэрквах аб «спрадвечнай радзіме» спяваюць ды аб -тленнасці зямнога... Ёсць тут папы? - -- Ёсць, - сказаў голас з кармы. - -- Пэўна, і тут на стырне сядзіш? - -- На стырне. - -- Вось і кіруй на спрадвечную радзіму. Дайце яму каторы, хлопцы, вяслом па -галаве. - -У цемры прагучаў глухі ўдар: нехта скарыстаўся з парады. - -- Раб, - сказаў страшны глухі голас. - Пакінь смяшыць людзей, раб! Тут не зямля. - -- А што табе? - -- Я Перавозчык ладдзі Роспачы. - -- То што? - -- Я даў стырно гэтаму чалавеку, што зараз ляжыць на дне ладдзі... Цяпер мне зноў -трэба сесці і кіраваць. - -- Ты не хочаш? - -- Я стаміўся. Я страшна стаміўся... Я папрашу, каб цябе падвесілі над гэтай -вадою і не далі забыцця. - -Выліваха крэкнуў: - -- Колькі разоў сабе казаў: не звязвайся з начальствам, не чапай, Гервасій, -дзярма. - -Ладдзя зарагатала. - -- Не паслухаўся - пэнкнуў. Пайшоў у прымы да пані Пясэцкай. Дый тут адну пакуту -маю. А ўсё за язык, сяло дурное. - -- До, - сказаў Перавозчык. - Пачынаецца мора. Плаціце кожны па манеце. Іначай -вас скінуць у ваду, дзе вы будзеце захлынацца да сканчэння свету. - -Супраць звычаю не папрэш. Кожнаму кідалі ў труну манету на такі выпадак. І -Выліваха палез у кішэнь. Але тут побач з ім нехта спалохана ўздыхнуў, і голас, -вельмі спявучы, зусім, відаць, юнацкі, сказаў: - -- А ў мяне няма манеты. Бацькі былі вельмі бедныя. - -Гервасій крэкнуў: - -- Што ж рабіць, хлопча? Во, халера на тое мора! - -У цемры звінелі манеты. Юнак побач з Вылівахам перарывіста дыхаў, магчыма, -стрымліваючы слёзы. - -- Хлопцы, - сказаў Гервасій. - А, шчыра кажучы, нашто манеты? Вы што, па сваёй -ахвоце плывяце? - -- Куды там. - -- То на якога ляда яшчэ плаціць? У жыцці за ўсё плацілі, ды яшчэ тут... - -- Раб! - сказаў Перавозчык з пагрозаю. - -Стала цішыня. - -- Скажы яму нешта, вясёлы рагачовец, - сказаў сусед. - -Выліваха пагладзіў яму плячо: - -- Ты, перавозчык нашых душ, у душу - лезь, кішэнь - не руш. - -- Ну, глядзі, - сказаў Перавозчык. - Зараз я вас даста-аўлю... - -- Не звязвайся з ім, рагачовец, - умольна сказаў нехта. - -Але Гервасій ужо не мог. Гарэзлівая пана, адчайнае свавольства і дзёрзкасць -затапілі яго істоту. Ён адчуў, як весела і нахабна, нібы перад смяротнай -небяспекай, калоціцца сэрца, адчуў з'едлівую халодную ярасць. - -- Перавозчык, ты што - Бог? - -- Для вас - Бог. - -- Бач, дык ты накшталт зямнога цівуна. Ану, прыганятыя, хто адзясную гэтага Бога -- сушы вёслы. - -І здарылася дзіўнае: вёслы правага боку рванулі з вады. У мёртвай цішыні было -чуваць толькі, як звонка падаюць у мёртвае мора кроплі з вёслаў. - -Потым пачуўся хрып. Гэта Перавозчык з апошніх сіл налягаў на стырно. - -Цурчала вада ля бартоў. Вялізная лайба пачала круціцца на месцы. - -- «Круці-круці калясо, наша піва харашо», - сказаў Выліваха. - -І ўсе ўспомнілі гусіныя паплаўцы, дзяцей, якія водзяць карагод, і гарачае сонца, -што свеціць на іхнія дупкі, калі дзеці паваляцца, разарваўшы кола і задзіраючы -ножкі... Над ладдзёю пракаціўся смех. - -У чарнільным адвечным змроку, над густой, як дзёгаць, вадой круцілася ў выбухах -нястрыманага, як навальніца, рогату ладдзя Роспачы. - -І гэты смех нібыта забіў гонар Перавозчыка. - -- Рагачовец, - умольна сказаў ён. - Не трэба. Мяне пагоняць з месца. - -- Так бы даўно, - сказаў Выліваха. - Усе вы так, цівуны, ледзь вам на хвост -наступяць. Адразу аб чалавечых словах успамінаеце, халуі... Рушай, хлопцы. - -Паклаў руку на плячо суседа і сціснуў яго. - -- Вось так, мой любы хлопча, і трэба. Крычаў на людзей - Смерць і тая сабе -гэтага не дазволіць. Здаецца, няма табе пана больш за гэтага хама. А крутанулі -вяслом - дзярмо, шануючы вас. Аж гніды ў яго ад жаху падохлі. - -Перавозчык маўчаў. А юнак чамусьці адсунуўся трохі далей ад Вылівахі. - -- Рагачовец, - спытаў нехта, - як ты можаш так? - -- А ты адкуль? - -- Я - палачанін. - -- То вы што, калі Іван Крывавы падышоў пад муры, кузікалі, як свінні пад нажом? - -- Не, мы стаялі годна. Мы памяталі, што было з Ноўгарадам. - -- Угу. А калі Палота была потым белая ад цел, а Дзвіна - чырвоная ад крыві - вы -малілі аб літасці? - -- Не. - -- То чаго пытаеш? - -- Там былі людзі. Разумееш, толькі людзі. - -- Людзі бываюць бруднейшыя за свінню і чысцейшыя за анёла. Дабрэйшыя за жыццё і -ў сто разоў страшнейшыя за Смерць. Ці табе ж баяцца Смерці, малец? - -- Там мы стаялі пад чыстым небам, - вінавата сказаў палачанін. - А тут такая -цемра. Такая свінячая цемра! - -- Кінь. Чалавек носіць сваё неба з сабою. - -- Блюзнерыш, - гнеўна закрычаў з кармы поп. - Аддаеш чалавеку - Божае. - -- Ачуняў, - сказаў Гервасій. - Ці бачыш ты тут хоць недзе прысутнасць Бога? - -Поп змоўчаў. Ладдзя плыла па нябачным моры, і змрок ціснуў на змарлыя душы так, -што нават Выліваха адчуў марнасць сваіх жартаў. - -- Дзе мы цяпер? - спытаў ён. - -- Над намі Рагачоў, - адказаў Перавозчык. - -І раптам страшны несамавіты лямант прагучаў над ладдзёю і над морам. Страшна, -нема, нібы чапляючыся за апошнюю надзею, закрычаў поп: - -- Браты рагачоўцы, маліце Госпада за нас!!! - -Крык аддаўся пад нізкім небам і заглухнуў, нібы яго прыдушылі падушкай. - -Адчуваючы, што зараз на смяротным караблі пачнецца паніка адчаю, нечалавечы крык -і, магчыма, ганебны плач, Гервасій з цяжкасцю выдраў вясло з вады, узняў яго так -высока, як толькі дазваляла калодка, і грукнуў ім у нізкае неба. - -- Браты рагачоўцы, выпіце колькі хто можа за нас!!! - -Дыякан царквы святога Міхала, што ў Лучыне, пад Рагачовам, запісаў у сваім -летапісе, што таго года ў ясны майскі дзень пралунаў рагачоўскімі вуліцамі -страшны, як землятрус, шматразовы грукат. - -І было гэта так, што немаўляты плакалі, сабакі вылі, як пад час зацьмення Божага -сонца, а каровы мыкалі жаласна і працягла. - -А потым з апраметнай прагучаў, нібы ў бочку, замагільны голас: - -- Братцы рагачоўцы, выпіце колькі хто можа за нас!!! - -Магістрат кінуўся ў паніку. З гэтай прычыны каталікі ўчынілі пагром праваслаўных, -а праваслаўныя падпалілі замкавы касцёл. Усё, што здарылася, аднеслі за кошт -падкопаў Сатаны. - -І, аднак, пераважная большасць жыхароў скарысталася з гэтай парады, дарма што -яна паходзіла з вуснаў д'ябла. А «маглі» яны нямала. - -Летапісец, сузіраючы агульную п'янку, шмат бедаваў аб маральнай недасканаласці -людзей і запоўніў цэлыя тры старонкі летапісу самай абрыдлівай дыдактыкай. - -- Вышэй нос, хлопцы! - крыкнуў Выліваха. - Яны вып'юць. Я іх ведаю. - -- Цёмна, - сказаў нехта. - Дзе яна, тая зямля? - -І тады Гервасій заспяваў. Сам не ведаючы чаму. Можа, таму, што ягоная зямля -заўсёды была з ім. - -Дробненькі дожджык -Скача ля тына, -Дзе чырванее -Дзеўка-шыпшына. - -Нехта войкнуў. І не таму, што яго здзівіла песня... Выліваха раптам убачыў слабы -чырвоны адбітак на цьмяных тварах. Адбітак на цьмяных тварах. Адбітак наліваўся -барваю, гусцеў, асвятляў ужо амаль усю ладдзю. - -Распраўляючы звялыя пялёсткі, чырвонай кропляй разгаралася на грудзях Гервасія -кветка шыпшыны. Адзіная ва ўсім свеце, яна не баялася цемры апраметнай і -скрыгату зубоўнага. - -Сонца-шыпшына, -Дай абдыму я, -Лапкі-пялёсткі -Табе пацалую. - -Палачанін нясмела падхапіў: - -Лапкі-пялёсткі -Табе пацалую. - -Цяпер ужо не толькі насцярожаныя твары весляроў, але і ўсё вакол было заліта -святлом. Пад нізкім - рукой дастаць - небам хадзілі бурыя, цьмяна-ржавыя і нібы -асветленыя чорным сонцам хвалі бязмежнага мора. І гэта было так не падобна на -тое, аб чым казала песня, што весляры апусцілі галовы на вёслы. - -Калі памру я, -Згіну са свету, -Дай на тым свеце, -Што і на гэтым. - -Выліваха зірнуў на Перавозчыка і ўбачыў, што той слухае яго напружана, а вочы... - -...Вачэй не было. На іх месцы пушыста расла белая плесня. Перавозчыку былі -непатрэбныя вочы. - -- Няўжо гэта яшчэ жывуць і зямля і песні? - неспакойна заварушыўся стырнавы. - -Няўжо? - -- А што, думаеш, памерла? - спытаў Гервасій. - -- Мне было б лягчэй, каб памерла. - -- Хто ты, каб зычыць гэткае страшнае? - -Сляпы апусціў галаву. - -- Я Шолах, - сказаў ён. - Я прадаў Полацак кіеўскаму Ўладзіміру... Ён быў -страшны чалавек, гэтае чырвонае сонейка, гэты святы воўк. І не апосталам ён быў -роўны, а самому Сатаніілу. Полацкі Рагвалод быў маім гаспадаром, два яго сыны -раслі разам са мною, дачка, Рагнеда, была мне, як сястра. Уладзімір абвінаваціў -іх, што яны хочуць учыніць змову з князем Яраполкам, і падступіў пад муры... Яны -не ўзялі б Полацка, каб не я... Я здрадзіў. І Ўладзімір забіў Рагвалода з сынамі, -спаліў горад, а Рагнеду прымусіў разуць сябе. І яна была спачатку паверыла яму. -А потым у яго было сто наложніц, а потым ён, не сказаўшы ёй, прывёз жонкаю -прадажную грэкіню... І прыняў хрысціянства. Хрысціянству не хапала толькі яго... -Рагнеда пайшла ў манастыр і памерла... Я заўсёды жадаў яе... А цяпер на маёй -галаве попел роднага горада. - -І раптам ён закрычаў: - -- Гэта павінна было памерці! Чаму яно не памерла! Яно законна ішло да смерці, і -я раней за другіх зразумеў гэта! Чаму яно не памерла, ты, які жартуе?! Чаму?! - -- Таму, што я жартую, - сказаў Выліваха. - Толькі таму. Я люблю жыццё і жартую. -І таму - колькі б ты ні здраджваў - яно жыве. - -Ладдзя рэзала тугую, як вар, ваду. А над ладдзёй, як ветразь, ляцела песня: - -Не алілую, -Не ладан Божы: -А каля тына -Дзікую рожу. - -Цяпер туравалі Гервасію ўсе галасы на ладдзі: - -Край наш пакутны, -Край наш дзівосны, -Дожджык, азёры, -Гордыя сосны. - -І Выліваха ўбачыў, што з-пад плесні на вачніцах Перавозчыка пакаціліся раптам -слёзы. Яны, відаць, былі вельмі пякучыя, бо спалілі і знішчылі плесню. І з-пад -яе з'явіліся раптам вочы, спалоханыя жудаснай веліччу гэтага ржавага мора. - -Сінія. - -Крык праляцеў над галовамі змарлых. - -- ...Нават цяпер! - поп трос скурчанымі пальцамі, узнесенымі над галавой. - -Нават у дзень гневу! Што вы спяваеце, смярдзючыя чалавечкі? Хто ж вы такія?! -Грэшнікі?! Ерэтыкі?! - -- Мы святыя, поп, - сказаў Выліваха. - Раз мы церпім цябе і таўстазадую навалач, -раз плоцім жыццём і зямлёю сваёю - мы святыя, поп. - -Ён брыдка вылаяўся, і тут позірк ягоны ўпаў на суседа па катаржнай лаўцы. І -Гервасій адчуў, як упала ад нечаканасці сэрца. - -Побач з ім не быў прыкуты юнак, як ён думаў. Побач з ім сядзела дзяўчына год -семнаццаці. - -- Фу ты, чорт, - зніякавеў Гервасій. - А мы тут лаемся, нібы ў Божай царкве. - -- Нічога, - апусціла яна веі. - Зараз, можа, і трэба. - -Выліваха глядзеў на яе шырокімі вачыма. Была яна вельмі ж падобная на тую -жанчыну, за якой ён некалі больш за ўсё ўпадаў. На адзіную, якая не аднеслася -паблажліва да яго маленняў. - -Магчыма, Выліваху потым і ўдавалася ўсё так лёгка. Магчыма, менавіта таму. - -Ён ніколі не думаў, што лёс верне яму яе. Прыгажэйшую, маладзейшую, лепшую, чым -тыя, падступную, сціплую... - -...Асуджаную. Дадзеную і вернутую толькі на адзін дзень. - -І Выліваха зразумеў, які страшны жарт учыніла над ім Смерць, на што яна намякала, -як незваротна прынізіла. - -Цяпер ужо нічога нельга - і не трэба - было пачынаць. - -І ў Гервасія хапіла розуму з самага пачатку адмовіцца ад удзелу ў гульні, у якой -Смерць была катам, а ён - дурным мышаняткам. - -- Лайцеся, калі трэба, - сказала дзяўчына. - Вы такі жывы. Без вас было так -самотна. Я чакала ладдзі аж тры дні. - -- Нічога не зробіш, - усміхнуўся Выліваха. - Смерць хадзіла за мной. - -Яна глядзела на зыркую кветку. - -- Няўжо так паспела расцвісці шыпшына? - -- Там заўжды цвіце шыпшына. - -- Мяне завуць Бярозкай, - з даверам сказала яна. - -- Язычніца? - -- Але. Царква не паспела дабрацца ў нашы балоты. - -- Усё адно, - сказаў ён. - Унь у карме сядзіць з гузам на лбе існы хрысціянін. -Ты - язычніца. Ці варта было лішні раз мачацца ў ваду, калі ўсім аднолькавая -літасць... А мяне зваць Гервасій. - -- Ты занадта смелы, Гервасій, - крыкнуў поп. - Слаба дбала святая інквізіцыя, -калі ты так распусціў язык. - -- На зямлі я, вядома, памоўкваў, - сказаў Выліваха. - І то не дужа. Але цяпер -нават сам папа не зробіць з мяне той смажаніны, якую прывязваюць да лаўца, а не -пякуць на ім. - -Поп хацеў быў сказаць нешта, але ягоныя словы заглушыў крык несамавітага жаху. - -Над іржавым, як запечаная кроў, морам з'явілася першая за ўвесь доўгі шлях жывая -істота. Яна ляцела, цяжка махаючы перапончатымі крыламі, як вялізны кажан, і то -ўзлятала ўгору, то апускалася ў ваду пад неймаверным цяжарам, падвешаным да яе -ног. Здалёк гэты цяжар здаваўся нізкай серабрыстых рыб. - -Калі істота падляцела бліжэй - крылы аказаліся рукавамі чорнай манашай расы, а -рыбы - дзевяццю голымі жанчынамі, што чапляліся за старэчыя ногі пачвары. - -І са страшнай нянавісцю да калегі Перавозчык сказаў: - -- Адзін з тых, каму не далі забыцця. - -Цяпер пачвара ляцела ўжо зусім блізка ад ладдзі. Стары з вар'яцкімі вачыма, -клінападобнай барадою і галавой, падобнай на агурок. - -Як прагны падлаед, што часам ухопіць занадта вялікую для сябе здабычу, як коршак, -схоплены сомам, стары падлятаў і падаў, кранаючыся кіпцямі вады, падлятаў і -падаў. А па ягонай спіне поўз, дабіраючыся да глоткі і сціскаючы яе, юнак з -акрываўленай скроняй. - -- Я ведаю гэтага чалавека, - сказаў Палачанін. - Ён выразаў ледзь не ўвесь мой -горад... - -- Ратуйце мяне, ратуйце! Я няшчасны цар Іван! - даляцела з вышыні. - -- Дакуль ён будзе лётаць? - спытаў нехта. - -- Пакуль такія, як ты, не кінуць яго хваліць, - сказаў Перавозчык. - -- А хто гэтыя жанчыны? - спытаў Палачанін. - -- Гэта яго жонкі... А той - ягоны сын. - -Выліваха толькі рукамі развёў: - -- Жонкі? - -- Але. - -- То мне будзе яшчэ горш. Шчаслівы, у яго было толькі дзевяць. - -Перавозчык зірнуў на яго са шкадобаю: - -- Ты іх труціў? - -- Крый Божа. Я іх любіў. - -Ладдзя зарагатала. - -Усё далей і далей ад яе чыркаў нагамі ваду, і ўздымаўся, і зноў падаў чорны цень. - -- Ал-ле, - сказаў Выліваха. - То ж бо, я гляджу, у яго ад такой работы задніца -шылам. Спявайце асанну, хлопцы. Нас чакае толькі забыццё. - -- Страшна, - сказала Бярозка. - -- Ніч-чога страшнага, - сказаў Гервасій. - Мне так ужо было. Сасніў я сон. -Нібыта забыў я сваё імя. І непамысна мне так. Не ўспомню імя - і ўсё. І думаю: -вось чорт! Ва ўсіх ёсць імя, а ў мяне аднаго няма. Як жа так? А як спытаюць? -Добра, як не спытаюць. А як спытаюць. А як, скажуць, хлопец, тваё імя? - -Ладдзя рагатала. Выліваха глядзеў на ўсіх нахабнымі сінімі вачыма, і няўлоўная -ўсмешка блукала на яго хітрых, добра расшчэпленых самой маці-натурай, вуснах. - -- Святыя злодзеі, - сказаў Выліваха, - набожныя бабнікі. Гэй, браткі, вам кажу. -Ці ж Бог даў беларусу дзюбу, каб ён пішчаў? - -- А для чаго? - -- Лушчыць гарэхі ды цалавацца... Ану, святыя, давай Вялікую Малітву! - -Іржавае мора дрыжала вострымі зыбатымі хвалькамі. Чорнае сонца падземнай краіны -ўставала над ім. А па хвалях ляцела да недалёкага ўжо берага смерці ладдзя -Роспачы, і Перавозчык глядзеў на Гервасія зноў здабытымі вачыма з нянавісцю і -страшнай зайздрасцю. - -А над ладдзёй Роспачы ўзлятаў голас Вылівахі і грымелі, нібы падпіраючы яго, -грубыя вясёлыя галасы. - -Досыць ляжаць нам каменнаю крушняй! -Што мы, урэшце, як Марка, бядуем? -З тлустага панства збудуем свінюшні, -З дзевак старых - касцёлы збудуем. -Турмы для катаў - збудуем з суддзяў, -З уладароў - выбаровыя ямы... -Покуль жывём мы - датуль мы людзі, -А ў смерці будзем... людзьмі таксама. - -Успёршыся падбароддзем на сплеценыя рукі, з сумнай надзеяй глядзела на Выліваху -Бярозка. Вочы ясныя - нібыта нехта шухнуў крынічнай вадою на торн, - вялікія і -прыгожыя, нібы ў кароўкі, і такія ж добрыя. І носік нехта злёгку таргануў угору, -і раток прыадкрыты. - -«А бадай табе, чортавай Смерці, халера ў жывот», - думаў Гервасій і спяваў, каб -не загаласіць ад крыўды. Таму што было гэта так, як раніцай успомніць тое, што -ўчора ў гасцях недаеў і недапіў. - -Любяць нас неба, віно і кабеты. -Сонцам чырвоным, сонцам прарочым -Люд наш упарта ўстае над светам -Нават пасля найцямнейшай начы. -Гэта наш гонар, шчасце і сіла: -Жыць насупор уварванням і ранам -Там, дзе даўно бы другім пакасілі -Радасць і сонца, песню й каханне. - -Бераг адкрыўся нечакана. Пляскаты, як пінскае балота, але з суцэльнага каменя. -Холадам і безнадзейным спакоем веяла стуль. І лягчэй было б, каб не палаў пажар -шыпшынавай кветкі. Лягчэй было б сустрэць гэты бераг у цемрыве. - -На беразе, відаць, таксама згадзіліся б з гэтым. Таму што, убачыўшы далёкае -святло ў моры, на беразе замітусілася варта: белыя, нібы з нежывога парцалану -злепленыя - людцы не людцы, а так, чорт ведае што, поскудзь з магутнымі -мускуламі пад ліпучай скурай, з вялізнымі, нібы ў начных лемураў, вачыма, але -затое з чарапамі, у якія наўрад ці ўлез бы хаця напарстак мазгоў. - -Яны засланялі вочы далонямі, але святло мацнела, і тады яны ў паніцы кідаліся -некуды ў глыб апошняга мацерыка. - -На ладдзі гарлалі песню, а варта ўцякала, і гэта было так, быццам да берага, -пенячы ваду, немінуча, як лёс, набліжаўся пірацкі карабель. Гэта было, як у час -князя Вячкі, калі трыста хлопцаў на ладдзях паваявалі і разрабавалі ледзь не -ўвесь захад балтыйскага ўзбярэжжа. - -На беразе застаўся толькі адзін з лемураў, сляпы з залатымі ключамі ля пояса, -вялікі канцлер падземнага царства, высахлы стары, твар якога даўно нагадваў -чэрап. - -Ладдзя з шоргатам узлезла на пясок. - -- Пір вам і з духам свіным, - сказаў Выліваха. - -Ён бы прыдумаў і яшчэ нешта, але ўсе былі скутыя калодкамі, і зрабіць нельга -было нічога... Лемуры з'явіліся зноў, і гэта былі другія лемуры, зусім без вачэй, -з гладкай скурай на іх месцы. Вязняў скулі папарна - рука Вылівахі была на руцэ -дзяўчыны - і вывелі на бераг. Варта рабіла гэта спрытна, нават навобмацак: яна -звыкла да цемры. - -Упершыню ў жыцці Выліваха не скарыстаўся з такога выгоднага становішча, не -сціснуў дзявочай рукі. Яны набліжаліся да лемураў, звонячы кайданамі. - -- Мне страшна, - сказала яна. - У іх такія слізкія рукі. - -Лемур-канцлер працягнуў лапу, каб абмацаць дзве чарговыя галавы і запісаць іх у -рэестр. І раптам Выліваха гаркнуў на яго: - -- Ты куды лапы цягнеш, крактавенне смярдзючае?! Ты што, не бачыш? Ты што, не -бачыш? Тут паненка. - -І ляснуў вольнай рукой па лапе Канцлера. - -- За гарачы камень хапайся, а не за нашых дзяўчат. Не для цябе! - -- Чаму? - пацепнуў плячыма Канцлер. - Менавіта для нас. Усе вы тут для нас. Усе -вы тут для нас, а потым для забыцця... Ану, варта. - -Лемуры навобмацак пайшлі да Вылівахі. - -- Пастаўце яго на калені, - спакойна сказаў Канцлер. - -Слепакі набліжаліся, мацаючы рукамі паветра. Дзяўчына ў жаху прыціснулася да -Гервасія. Вязні ладдзі таксама ціснуліся да яго, каб быць разам. А ён з адчаем -глядзеў на няўмольнае кола, якое ўсё сціскалася і сціскалася. - -І раптам ён успомніў, як не выносіць самай маленькай гарачыні вечна халодная -луска рыб. А ўспомніўшы, сарваў з грудзей зыркую, як жарынка, кветку шыпшыны і -пачаў вадзіць ёю вакол сябе. Лемуры набліжаліся. - -Але вось завагаўся адзін... другі... трэці. Чацвёрты раптам зрабіў крок назад... -Пачалі адступаць і другія. І тады Выліваха зарагатаў: - -- Што, хапілі, як сом гарачай кашы?! Куды ісці, хамаўё? - -І сам рушыў на чале калоны праз варожы строй... - -...Іх прывялі ў пакой з голымі сценамі, прыймовы пакой Смерці. Толькі двое -дзвярэй было ў ім: тыя, праз якія яны прыйшлі, і другія, куды яны павінны былі -пайсці і знікнуць. Канцлер падышоў да вартаўніка ля другіх дзвярэй і сказаў яму: - -- Перадай, у моры ўзбунтавалася ладдзя Роспачы. Я загадаў арыштаваць Перавозчыка. -Але гэтыя бандыты ўсё адно гарлаюць песні, як п'яныя, і лаюцца, як матросы, і, -калі праходзілі праз браму Жаху, назнарок пачалі стрэламі апаганьваць святое -месца. - -- То чаму ў іх не адабралі гакаўніцы? - непаразумела спытаў вартаўнік. - -- Гэтыя гакаўніцы ў нас можна адабраць толькі з жыццём, хлопец, - сказаў -Выліваха. - -Вязняў пакінулі адных. Яны чакалі гадзіну, і другую, і трэцюю і, напэўна, палі б -духам, каб не Гервасій. А той толькі галавою хітаў: - -- І тут не лепей, чым на зямлі. - -З рук людзей раптоўна самі сабою пачалі звальвацца ланцугі, і ўсе зразумелі, што -настаў судны час. А потым у дзвярах устаў вартавы і агаласіў: - -- Выліваха Гервасій, жыцця - трыццаць тры гады. - -Гервасій узняўся з лавы і абвёў вачыма свой мяцежны хаўрус. - -- Смялей, хлопцы... Мне весела было з вамі. - -- Я з табой, - сказала дзяўчына. - Мне страшна будзе без цябе. - -- Чаго, дурная?.. Кінь... Гэта нядоўга... На вось, вазьмі кветку, каб не было -так самотна, калі пойдзеш туды... - -Ён пагладзіў яе па галаве і падумаў адно толькі слова - «шкада». А потым -падміргнуў людзям нахабным левым вокам і, бяззбройны, без кветкі, накіраваўся ў -смяротны пакой. - -Пакой быў высокі, як касцёл, і вострыя скляпенні губляліся ў цемры, а за -стральчастымі вокнамі ляжала вечнае цямноцце. І пакой быў пусты - толькі стол, -ды два крэслы, ды шахматная дошка на стале. - -Сцены былі ўсе абцягнуты шэрым пыльным сукном. Проста перад Вылівахам, у дальнім -муры, былі нізкія цёмныя дзверы, самыя апошнія, якія існавалі і ў свеце Памяці і -ў свеце Забыцця. Усю тую сцяну і дзверы засноўвала павуцінне. Як чорныя -бліскучыя праменні, беглі ва ўсе бакі ніці таўшчынёю з руку. І, як пачварнае -чорнае сонца, сядзеў у збегу гэтых праменняў кашлаты велічэзны павук са срэбным -крыжам на спіне - Арахна, якая тчэ павуцінне вечнасці. - -А за сталом у адным з крэслаў сядзела і маўчала Смерць. - -- Добры вечар у хату, - сказаў Выліваха. - -- Ты што ж гэта, Гервасій? - сказала ўрэшце Смерць. - За ўсю маю дабрыню, за -кветку, за апошні глыток віна, які я дазволіла табе, ты ўзбунтаваў ладдзю -Роспачы. - -Выліваху раптам стала смешна. - -- Ты накшталт нашага вялікага Канцлера, - сказаў ён. - Здзірае апошнюю шкуру і -яшчэ патрабуе, каб яму за гэта крычалі «дзякуй!». Начальства, відаць, паўсюль -аднолькавае. - -- А ты што, не чытаў Эклезіяста? Што было, тое будзе, і няма нічога новага пад -сонцам. - -- Мяне ён неяк не цікавіў. У мяне не так многа было часу, каб выдаткаваць яго на -розную лухту. - -- А бунтаваць ладдзю? А ганьбіць Перавозчыка і Канцлера? А разганяць маю варту? -А паганіць браму Жаху? - -- Мы - людзі, - сказаў Выліваха. - -Смерць усміхалася: - -- Шмат ты цяпер паспееш са сваім людствам... Ну, як табе твая суседка? Бачыш, я -назнарок не хацела табе перашкаджаць. Сама дабіралася да месца. - -У нахабных і вясёлых вачах Вылівахі раптам з'явілася страшэнная пагарда. - -- Дагэтуль я думаў, што здзекавацца можа толькі жыццё. І гэта было адзіным -апраўданнем таго, што ты існуеш, Смерць. - -- Бачыш, магу і я. - -- Бачу. І таму ўспамінаю жыццё з яшчэ мацнейшай пяшчотай... Досыць. Кажы, куды -ісці? - -Смерць паказала вачыма на дзверы за павуціннем. - -- Арахна, - паклікала яна. - -Павук варухнуўся і стаў спускацца ніжэй. - -- Яна вып'е з цябе жыццё і памяць. Не палохайся, гэта хутка. - -- Калі гэта я чагосьці палохаўся?.. Толькі... я б на тваім месцы абнавіў сваю -гаспадарку. Павука пакінуў бы для ўладароў, якія смокчуць кроў з народа і -выступаюць за старыну. А для бедных людзей зрабіў бы молат і падвёў бы да яго -латком ваду, як на млыне. Ім столькі разоў у жыцці даводзілася падстаўляць сваю -галаву пад абух... Ну, бывай. - -- Чакай, - сказала Смерць. - Ты і цяпер хацеў бы жыць? Ведаючы, што цябе чакае? -Артымаўшы маленечкую адтэрміноўку? - -- Нават на прэнгу, - сказаў Выліваха. - Паўсюль, дзе няма цябе. - -Смерць сумна схіліла галаву, але адразу ўскінула яе так, што ляснулі зубы. - -- Добра! Які ты дзіўны! Ты ігрок, але табе патрэбныя рабыні. То, можа, ты -згуляеш у шахматы з найвялікшай уладаркай сусвету, ігрок? Стаўка - жыццё. - -Выліваха паціснуў плячыма: - -- Давай. - -- Хочаш, я дам табе візіра наперад? - -- Каб потым казалі, што я скарыстаўся са слабасці? - -Дошка ляжала між імі. Гервасій узяў за белы шалом маленькага, але неверагодна -цяжкага латніка і адкрыў дарогу свайму візіру... Арахна зацікаўлена дыхала над -галавой... І раптам Смерць засмяялася: - -- Ты зноў папаўся... - -- Чаму? Я ведаю: ты ніколі не прайграеш. - -- То нашто ты сеў, дурань рагачовец, слабенькі чалавечак? - -- Якая ты, часам вартая жалю. Ніч-чога не разумееш. Я - чалавек... Я - ігрок. -Няўжо ты думаеш, я, нават бяззбройны, нават калі на мяне напалі б упяцёх, на -хвіліну задумаўся б: ужыць мне зубы ці не? - -- Гляд-дзі, - сказала Смерць. - -За нейкія дваццаць хвілін яна зрабіла брэш у абароне Гервасія, узламала яе і -кінулася знішчаць раскіданыя астраўкі адчайдушнага супраціву. - -І тут Выліваха ўбачыў, які нечалавечы розум гуляе з ім, якая разлічаная на сто -хадоў наперад прадбачлівасць вяжа яго па руках і нагах, як нікому, ніколі не -ўдасца выйграць у гэтай вышэйшай і халоднай істоты. - -Латнікі ягоныя ішлі наперад і гінулі адзін за адным. Правы фланг касцянога -белага войска прагінаўся пад несамавітым напорам чорных так няўхільна, як -няўхільна ўлазяць у багну калені чалавека, што ўзняў непасільны цяжар. - -З мужнасцю роспачы візір Вылівахі кінуўся наперад, збіў варожага латніка, што -выходзіў на лінію «Візіраў трон», скінуў баявога слана і адразу замітусіўся між -дзвюма ладдзямі Смерці. Гуляй-гарады на спінах ладдзей драпежна выскалялі свае -зубцы. - -Візір збіў яшчэ аднаго латніка і налажыў галавою, аточаны чорным войскам. - -І тады рука Смерці працягнулася і зняла з галавы караля карону. - -- Аман, - сказала яна. - -- Я магу ганарыцца, - сказаў Выліваха. - Не кожны грае са Смерцю. - -- Ты нядрэнна біўся. Глядзі, амаль гадзіна. На іншых дастаткова і дзесяцёх -хвілін. - -- Нічога дзіўнага. Гэта была самая хвалюючая партыя ў маім жыцці. - -- Усё скончана, бунтар. Вартавы, прывядзі астатніх. - -У пакой увайшлі ўсе весляры з ладдзі. І на чале іх стаяла дзяўчына, а замыкаў -шэсце - Перавозчык. - -- Вось, - сказала Смерць. - Ён многа браў на сябе. Хацеў гуляць са мною. -Глядзіце на яго прыніжэнне, хлопы. - -- Прайграць не прыніжэнне, - сказала Бярозка. - Прыніжэнне - кпіць з таго, хто -мужна прайграў. - -Яна глядзела проста ў вачніцы Смерці. - -- Многа ты разумееш, шэранькая курачка, - сказала Смерць. - Многа ты разумееш, -слабенькае пыля. - -Сустрэлася вачыма з Вылівахам і захінула на грудзях плашч, прыкрыла ім свае -старыя жоўтыя косці. І толькі тады Выліваха зразумеў, што перад ім таксама -жанчына, з нянавісцю да шчаслівейшых і зайздрасцю да іх. - -- Што, Выліваха, можа, згуляем на кветку? - спытала яна. - -- Я магу гуляць сабою. Але я не гуляю роднай зямлёй. - -- Што ж, - ужо абыякава сказала Смерць, - тады ідзі да Арахны, дзяўчо. - -- Але я не хачу туды, - непаразумела сказала Бярозка. - -- Як я цябе ненавіджу, - сказаў Выліваха бязносай. - Зусім як нашых радцаў і -князёў. - -- А між тым я добрая, - сказала Смерць. - Хочаце, ідзіце ўдвох. - -Дзяўчына нібы нават з палёгкаю кінулася да Вылівахі: - -- Хадзем. Хай яна глядзіць. - -- Я таксама была маладою, - паблажліва сказала Смерць. - Я помню свайго першага. -Яго звалі Авель. А цяпер мне ўсё гэта ўжо непатрэбна. Я ведаю цану ўсім вам. -Мужчыны подлы народ, але няма нікога падлейшага за жанчын... Што, Выліваха, не -гуляла табою адзіная, каго ты сапраўды жадаў... больш за жыццё? - -- Ну, - сказаў Выліваха. - -- Подлічала, набівала сабе цану, мучыла тым больш, чым больш ты кахаў. І чым -больш ты кахаў - тым менш паважала. Патрэбнае ёй было тваё бязмернае каханне? -Пуга ёй была патрэбная. Пуга і кулак. Пагарда і рабства. Хоць у апошняй -прадажнай дрэні, хоць у баязліўца і здрадніка - абы лізаць ногі. І ты яшчэ не -хочаш забыцця? Ды дай вашаму подламу чалавечаму племю вось тут, зараз, -уратавацца па адным, кінуўшы ўсіх астатніх Арахне, - хто не скарыстаецца з -гэтага? Вось ты, курчанятка, ану... згуляй са мною на сваё вартае жалю жыццё. - -- Я... не ўмею, - твар Бярозкі згаснуў. - -- А каб умела - кінула б усіх і не пачухалася. А ты... Пе-ра-воз-чык? Ты, -здраднік?.. А ты, хлуслівы поп? А вы ўсе? А ты, Выліваха, годны кавалер, ану, -згуляй на яе жыццё. - -- Чужым - не гуляю. Ніколі не гуляў на чужое майно. - -- Ну і яшчэ на гэтых усіх. Ну! На дваццаць год гэтай дзяўчыны. На дваццаць год -Перавозчыка, на дваццаць - усіх астатніх. На ўсіх, акрамя папа, бо ён марыў аб -царстве пасмяротным. Ну?! Вартая жалю чалавечая слізь! - -- Выліваха, - сказаў Палачанін. - Ці доўга яна тут будзе здзекавацца з нас? - -- А пройгрыш? - -- А гонар, - сказаў Палачанін. - -- Згода, - сказаў Гервасій. - -Смерць ускінула галаву: - -- Ты? Табе ж усё адно нічога, нічога больш не дапаможа. Што табе? - -Выліваха выстаўляў цяжкія фігуры. І кожны ўдар донцам аб дошку быў, як удар па -вечку труны. - -- Што табе да гэтага Палачаніна? Што табе да Перавозчыка? - -Гервасій пахукаў на донца свайго візіра: ад сурокаў. - -- Ты прайграеш. Ты ніколі-ніколі іх не сустрэнеш. Ніхто ніколі не даведаецца. - -Выліваха раўняў шэраг латнікаў. - -- Ты разумееш, на што ты падымаеш руку? На маю веліч! - -«Гора і няшчасце Рагачова» працягнула руку і ўзяло ў дзяўчыны кветку. - -- Ты помніш цара Івана? Я і табе не дам забыцця. - -Гожыя вусны Вылівахі нахабна і дзёрзка ўсміхнуліся, і не было, здаецца, нічога -прыгажэйшага за гэтую ўсмешку. - -- Дзякуй, - сказаў ён. - -- Тады - прападай, - сказала Смерць, - ты, што сееш у сэрцах гэтых... няшчасных -нездзяйсняльныя надзеі. - -- А што, хлопцы, - сказаў Выліваха. - Пяць хвілін надзеі - хіба мала? - -Весляры ўсміхаліся. - -- То прападай, - сказала Смерць. - -Латнік яе візіра зрабіў два крокі наперад. Выліваха рушыў свайго. - -Як застрэльшчыкі сечы, як Ракута і Койдан пад Крутагор'ем, латнікі стаялі -пасярэдзіне поля. Твар у твар. - -...Неадольна, як цемры цемраў, як крыжацкае мора на тры сотні вояў князя Давіда, -як асманы на Косавым полі, як рыцары на Белай Гары, рухаліся воі Смерці. І зноў -Выліваха адчуў, што ніхто ніколі не можа выйграць у сілы, якая сядзела насупраць. - -Нечалавечая, вышэйшая, халодная і няўмольная разважлівасць, якая не памыляецца, -ваявала з ім. Гэта было страшна, нібы ў сне. І Гервасій зразумеў, што ён -сапраўды прапаў. - -- Позна, Выліваха, - засмяялася, зарыпела Смерць. - Позна нават з гэтай дзеўкай. -Позна. Гуляць трэба пры жыцці. Хе-хе. І маё шчасце, што вы, і асабліва дурныя -бабы, не разумееце гэтага. З-за карысталюбства яны адмаўляюць бедным, але -высакародным, нібы ў іх тры жыцці. - -І неадольна, бы ў сне, Смерць зрэзала Вылівахавага слана. - -- А вы, калі яны адмаўляюць вам, улешчваеце іх падарункамі. Нібыта вашы каралі -вартыя магнацкіх палацаў, нібыта ваша танная біруза з дарагім пацалункам вартая -карэты шасцерыком без пацалунка? Нібыта срэбнае таннае люстэрка, падоранае -пяшчотным каханкам, мае ў вачах такой каштоўнасць, у параўнанні з вілай за -горадам, якую даруе - усё адно, жарабец ці кастрат. Хе-хе. - -Смерць глядзела то на Выліваху, то на Бярозку. Яна злавалася і тым не менш -крышыла абарону Гервасія, як хацела. І той, нягледзячы на халодны спакой роспачы, -бачыў: усё скончана. Ён зрэзаў слана Смерці і адразу страціў сваю ладдзю і -латніка, які пагражаў шатру візіра. Выліваха зірнуў на дзяўчыну, убачыў яе твар -і паціснуў плячыма. - -- Дорыце ім срэбныя люстэркі, - рыпела Смерць. - А я дарыла б ім люстэркі -будучага. Я б дарыла ім замест люстэрка - чэрап. «На, дурніца, глядзі. На, -глядзі, якая ты будзеш заўтра. Не подлічай. Кахай, калі кахаюць цябе... Не -слухае... Не паслухае... Хе-хе-хе...» - -У Гервасія апусціліся рукі. Але ўголас ён сказаў: - -- Думаеш ты над кожным ходам, як поп перад ютраню: выпіць яму ці не выпіць. - -- На табе чару, - Смерць узяла чарговага латніка. Выліваха гойсаў вачыма па -дошцы і меркаваў, што яму цяпер рабіць. Арахна дыхала яму ў спіну. - -- Гэн! - крыкнуў ёй Выліваха, у роздуме водзячы рукой над фігурамі. - -- Што яна табе, шкодзіць? - -- Вядома. Як ікона ў спальні... Не магу я, калі глядзяць... - -Арахна адпаўзла. Гервасій пахітаў галавою. Хітравата ўсміхнуўся: - -- Ай, Палачанін, ай, лізунчык. Глядзі ты, перад канчынай, можна сказаць, куды ты -глядзіш, каб табе так астатні раз. - -Смерць пакасілася на Палачаніна. І ў гэты час Выліваха падставіў Смерці пятага -свайго латніка, адначасова пасунуўшы рукавом пад бой яе ладдзю. - -Бязвокая зірнула зноў на дошку, якая яўляла сабою выгляд страшэннага разгрому. -Усміхнулася: - -- Зараз табе мая ладдзя Роспачы... О, л-латнічак! Ану, галубок! Хадзі да змарлых, -ёмісты ты мой. - -Звонку было так, што ладдзя зараз варвецца і скончыць разгром. Латнік Гервасія -зляцеў з дошкі... І тады рагачовец з грукатам зняў падстаўленую ім жа самім -ладдзю. - -- На. - -Смерць засычэла. - -- І унь табе яшчэ пагроза каралю. Гэта табе за «ласку» да мяне. - -Кароль Смерці адступіў, адкрыўшы візіра за сваёй спіною, кінуўшы яго ў бядзе. - -- На, - грукнуў па ім Выліваха, не даючы апамятацца. - Два шчыты перад адным -мячом. Выбірай. Каню - слана або майму візіру - другую ладдзю. - -І ён зняў ладдзю Роспачы. Апошнюю ладдзю, што была ў Смерці. - -Людзі войкнулі. На дошцы літаральна за нейкую хвіліну ўсё змянілася. У сталёвым -страі нападу зеўралі цяпер страшэнныя праломы. Войска Смерці сплывала крывёй. І, -аднак, без абедзвюх ладдзей, без візіра і слана яна ўсё адно была мацнейшая за -кожнага іграка на зямлі. Бо яна прадбачыла ўсе магчымыя палажэнні фігур на полі -бою і ведала, як скончыцца і як можа развіцца кожны з хадоў ворага. - -Выліваха, як кожны чалавек, мог сказаць толькі, што вось гэтая галінка дубка -дасць за гэты год «пагон» даўжынёю ў дзесяць цаляў, а тая - у дваццаць, бо на яе -трапляе больш сонца. Смерць нечалавечым сваім зрокам бачыла, які будзе гэты дуб -у апошнюю хвіліну свайго існавання праз сто год, калі сякера ўдарыць яго ля -камля. І яна бясстрасна, халодна пачала карыстацца гэтым веданнем. Яна сабрала -ўсе сілы ў кулак і пачала ціснуць на правае крыло Вылівахавага войска. - -...І ў гэты момант Гервасій пачаў разумець нешта такое, што пасяліла ў ягонай -душы парасткі несамавітай радасці... - -...Дзяцінства. Сябры ідуць у грыбы. Усе астатнія дзяруцца ў нетры, а ён спакойна -ідзе лясной дарогай і праз кожныя некалькі крокаў зрывае баравік, што вылез -якраз між каляін. Цвёрды, спадыспаду нібы абсыпаны мукою (ішоў дождж, і кроплі, -падскокваючы ад зямлі, білі пад ягоны парасон, а потым высахлі), крамяны, як сыр. - -А вось салоўка, які трэцяе лета спакойна жыў пад ягоным акном. А вось заяц, які -дажыў да старасці адразу за гумнамі, таму што так не бывае. - -Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, - і тады пераможаш. -Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні -разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады -чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на «спрадвечны» закон. - -- Ты ваюеш не па правілах, Выліваха, - сказала Смерць. - Ты аддаў мне гэтага -латніка і, значыцца, павінен быў замацавацца вось тут, а замест гэтага... - -- Каму павінен? - -- Беспамылковасці. - -- Я павінен вось ім, гэтым людзям. І нікому больш. - -Другі слон Смерці заракатаў бакамі па стале. Выліваха ўсміхнуўся... Што ведала -гэтая бязвокая дрэнь аб арабіне, якая расце на яго камяніцы, няхай без належнага -абшару зямлі, але затое недасяжная для коз? Што ведала яна аб зайцы ў глогавых -агароджах, які цаною штодзённых драпін зберагаў у цэласці шкуру? Што ведала яна -аб яго народзе, які жыў насупор і не так і ўзрошчваў шыпы на сваіх карэннях, а -не на сцяблінах? - -«Хай косіць твая каса. Што мне ў маіх гожых, але непатрэбных кветках, калі мае -карэнні маўчаць, і разрастаюцца ў зямлі, і чакаюць свайго дня?» - -- Выліваха, дзе сэнс у тваіх учынках? - -- А ты што думала, я - абак*? Чалавек - быдла непаслядоўнае. Таму ён і не быдла. - -* Дошка для лічэння. Правобраз сучасных лічыльнікаў. - -Ён лікаваў удушы. Яна, неадольная, не магла адолець толькі аднаго: Боскай -непаслядоўнасці чалавечай думкі. - -Нават не Боскай. Таму што чалавек часам са звычайнага падзення ігральных касцей -робіць больш значныя высновы, чым Бог з бясспрэчнага закону аб тым, што двойчы -два чатыры. - -- Ты накшталт бацькоў нашай царквы, - сказаў Выліваха. - Вазьмі іх за ногі, -стусані - адразу з іх рознае дзярмо пасыпецца. Тры ісціны - і больш няма... «Рабы, -слухайцеся паноў вашых», «Дух - галоўнае, а гнойная плоць - за ім», «Ашчэ не -будзеце, як дзеці - не трапіце ў царства нябеснае...». Стваральнікі мудрасці для -бедных... Чаканшчыкі баек для ўсіх. - -І ён зняў каня Смерці. - -Ён успамінаў зямлю і ўсміхаўся. Яго новая, непераможная, мудрасць была мудрасцю -таму, што ў ёй не было нічога скутага. У ёй было натхненне, сардэчны боль, -неасэнсаваная прыхільнасць да аднаго і агіда да другога. Шкада, што позна, позна -прыйшла да яго мудрасць. Але ён падумаў, што як Смерць вось зараз не можа -перамагчы яго, так ніколі не пераможа яго жывых братоў вялікае каралеўства, у -якім уладарыў рагаты ягоным дбаннем Цыкмун. Ніколі, нават з дапамогай падлюг -накшталт нясвіжскага Радзівіла, старобінскага Слуцкага або паланецкіх ці менскіх -Хадкевічаў. Таму што ўсе яны рабілі «як належыць». - -- Мат! - сказаў ён. - -Смерць сядзела моўчкі. Потым узняла вачніцы. - -- Нечакана, - сказала яна, не расціскаючы зубоў. - З самай той хвіліны, калі я -зяўнула ладдзю. - -- Ты зяўнула яе раней, - сказаў Выліваха. - Яшчэ на моры. - -- Перамог... Што ж, мяне суцяшае тое, што гэта апошняя твая перамога. Што ты - -першы, але ты і апошні. - -- І тое праўда, - сказаў Гервасій і ўстаў. - Хаця?.. Хто ведае... Цяперака -пайшлі так-кія дзеці. І потым - чаго мне шкадаваць, калі я змог немагчымае, калі -я знікну - пераможцаю? - -- Развітайся з імі, - сказала Смерць. - -- Нічога, хлопцы, - сказаў Выліваха. - Сустрэнемся ў казалупа на шастку, як -сказаў наш добры кароль маскоўскаму цару. - -- А я? - сказала Бярозка. - -- Шумі даўжэй, - сказаў Выліваха. - Пастарайся там наконт дзяцей і за мяне... -Жыві шчасліва, малая. - -І ён, вельмі прамы, рушыў да дзвярэй, куды ўжо спускаўся з вышыні чорны павук. - -- Гервасій, - пачуў ён за сабою. - -Дзіўна, ён ішоў спіною да яе і, адначасова, мог бы пабажыцца, што бачыць яе вочы -і разумее, разумее тое, што жыве ў гэтых вачах. Але ён ішоў. - -Арахна падціснула бруха, рыхтуючыся да рыўка. - -- Пані! Пані! Хай ён пачакае, я не хачу! - -- Чаго ты не хочаш? - -- Я не хачу... на зямлю. - -- То ідзі з ім. - -- Дзякуй... Дзякуй вам, пані Смерць. - -- Ідзі, дзеўка. - -...Выліваха ледзь паспеў адштурхнуць дзяўчыну ад павуціння: - -- Дужа ты ведаеш жыццё, дурніца... Назад! - -- Я і не ведала яго... Да самай ладдзі, - яна глядзела на яго, як на Бога. - То -што мне ў тым няведанні? - -- Дурная, дурная, - з болем сказаў ён. - Ты й не ведаеш, хто я. Брахун, п'янюга, -бабнік, бязбожнік, ерэтык, злачынец, абжора, пудзіла ўсіх добрых людзей. - -- Усё адно. Толькі... перад тым як пойдзем... пацалуй, калі ласка, мяне. - -І раптам Палачанін грымнуў шахматнай дошкай аб каменныя пліты. - -- Ты, - сказаў ён Смерці. - Гэта ўжо занадта. Або забівай адразу і разам са мной, -або адпусці. - -- Не магу, - сказала Смерць. - Хіба што... падзяліць між імі жыццё гэтай -квактушкі. Замест дваццацёх для яе - кожнаму будзе па дзесяць год... Ты згодная -памерці ў дваццаць сем год? - -- Я згодная была і ў семнаццаць, - сказала Бярозка. - -- А ты, Выліваха? - -- Я хачу, каб яна жыла, колькі ёй належыць. - -- Тады я пайду зараз, - павесіла галаву дзяўчына. - Ці не ўсё мне адно. Калі ты -не хочаш мяне. - -Выліваха задумаўся. - -- Добра, - урэшце сказаў ён. - Паспрабуем нанава. Хаця ў нас і мала дзён, але, я -думаю, помнячы гэта, мы будзем несці адзін аднаго асцярожна... як нясуць апошні -гляк з гарэлкай на ксціны. - -Нават тут ён быў непапраўны. - -- Ну, што вы там шэпчацеся, як ракі? - спытаў ён у людзей. - -- Слухай мяне, - сказаў Палачанін. - Мне цяжка пазбавіцца нават аднаго зноў -прыдбанага дня. Тым больш цяпер, калі я ведаю, што такое смерць, і я не хачу яе, -як... смерці. І ўсё ж, вазьміце два мае гады. Будзе несправядліва, калі я -перажыву вас... на цэлыя дзесяць год, рагачовец. - -Гервасій падумаў, што адмовіцца нельга. - -- Мы бяром іх, - сказаў ён. - -- І мае два гады... І мае... І мае, - загулі галасы. - -Смерць лічыла па пальцах. І, налічыўшы чарговыя дзесяць, клала на стол адну -фігурку. І паступова ў яе ўсё больш адвісала сківіца. - -- Што вы робіце?! - спытала яна. - Вы, якія больш за ўсё баіцеся мяне, вы далі -ім яшчэ па сорак год кожнаму. І гэты ерэтык і блюзнер пражыве на зямлі -дзевяноста тры гады, а яна - семдзесят сем!.. Пабойцеся Арахны, людзі!!! - -У гэты момант маленькі чалавечак, што хаваўся дагэтуль за спінамі другіх, -рассунуў натоўп і, не звяртаючы ўвагі на старую, падышоў да Гервасія: - -- Прабач, я не магу аддаць табе два свае гады. - -Усмешка ў яго была вінаватая. - -- Урэшце, - сказала Смерць. - Я яшчэ не зусім губляю на вас надзеі, людзі. - -- Разумееш, - сказаў чалавечак, - мой горад паабяцалі выразаць стральцы. Да -апошняга чалавека. Мы не маглі б пратрымацца больш чым да вечара, але я быў -забіты раніцай, якраз на пачатку штурму. У мяне толькі адзін дзень жыцця. -Магчыма, не варта было б і вяртацца, тым больш што ўсе мае загінулі, а вечарам -ніхто ўжо не скажа мне па-свойму: «Здароў, Гальяш-медавар!» Але ж адзін гэты -дзень я магу трымаць меч, шыбень ці нож. І мяне будзе мучыць думка, што я нібыта -кінуў тых, і горад, і сваю зямлю, і мядоўню ля Перавесішча. Разумееш, ён быў -прыгожы, горад, пакуль яны не прыйшлі. І нават пчала, у якой няма свайго слова, -не шкадуе джала і жыцця, баронячы свепет. Мне сорамна, але... не пагрэбуй... -вазьмі і дзве мае хвіліны, брат. - -Выліваха маўчаў. - -- Дзякуй за самы дарагі дар, - урэшце сказаў ён. - -- Кінь, - сказала Смерць. - Што ты зробіш за іх? - -- Вып'ю з ёю апошні кубак... Каб ты здохла і каб такія, як ён, не звяліся на -нашай зямлі... Хадзем, людзі. - -- А я?! - спытаў раптам поп. - -- А ты заставайся ў сваім эдэме, хлус, - сказаў Палачанін. - -- Не, - глуха сказаў поп. - Не... Не! - -Людзі праходзілі паўз яго. - -- Стойце, - сказаў Выліваха. - Грэх пакінуць тут жывую яшчэ душу. Ён дурань. Ён -не будзе больш. Праўда ж, не будзеш? - -- Не, - сказаў поп і агледзеўся. - Усё, што хочаце, толькі не гэта. Бедаваць, -пісаць ерэтычныя вершы... Рабаваць багатых... каб потым крумкачы пілі твае вочы -на коле... на Замкавай плошчы. Толькі вазьміце мяне з сабой. - -- То што, - сказаў Гервасій. - Давайце зноў скідацца. Дальбог, нібы не -апраметная, а карчма, калі ў прапойцаў ваўкі выюць у кішэні. - -У цішыні, што легла пасля ягоных слоў, усе пачулі раптам глухія і цяжкія крокі -па каменных плітах падлогі. - -Перавозчык ішоў да апошніх дзвярэй. - -Увесь абмяклы, увесь грузлы, ён ішоў... ішоў... ішоў і спыніўся толькі каля -павуціння. Павярнуўся. Абвёў людзей сінімі вачыма. - -- Не трэба, - сказаў ён. - Я дам. Я аддам. Бо я аднаго толькі прагну. Забыцця... -Забыцця... Забыцця. - -І ён прагна, са стогнам працягнуў рукі. Арахна кінулася ўніз і схапіла яго. У -наступнае імгненне ён знік. Знік, быццам яго і не было. Пачуўся яшчэ толькі -шолах, нібы вызвалены ўздых. - -Смерць глядзела ў зямлю, хутаючы свае старыя косці. - -- Да скорай сустрэчы, Выліваха, - урэшце сказала яна. - -- Да скорай сустрэчы, - усміхнуўся ён і абняў плечы дзяўчыны. - -...Праз некалькі хвілін вада выкінула іх на паверхню Святога возера, што -непадалёк ад Рагачова. Мужык, які вёў паіць каня, раптам убачыў чатыры дзесяткі -людзей, што купаліся ў поўнай вопратцы, і сярод іх аднаго папа, перажагнаўся, а -потым узваліўся на каня і, ляпаючы яго чорнымі пяткамі, паскакаў так, нібы за ім -гналіся падатныя начальнікі. Увечары ён бажыўся ў карчме, што рагачоўскія радцы -зноў перапіліся і разам з духоўным айцом і ў поўным адзенні ці то асвяжаліся -вадою, ці то хадзілі з брэднем. - -Паколькі такое не было ў навіну - яму паверылі. - -А былыя весляры ладдзі Роспачы тым часам ішлі ўсё далей і далей, і вопратка -высыхала на гарачых іхніх грудзях, якія аж дымелі пад добрым сонцам. - -Трапятаў на межах залаты баркун, залатыя пчолы гулі над свепетамі, а ў небе, у -палючым святле, звінелі між аблокамі беларускія жаўрукі. - -Людзей меншала і меншала, бо яны ішлі ўпрочкі і рабіліся ўрэшце толькі жывымі -кропкамі на лоне зямным. І ўрэшце Выліваха з дзяўчынай і Палачанін засталіся -ўтраіх. - -- Чаму ты адказаў «да скорай сустрэчы», а сам усміхаўся, Выліваха? - -- Наўрад ці сустрэча апошняга майго нашчадка і яе адбудзецца скора. - -- Твая праўда, - сказаў Палачанін. - Дый ці вымруць яны наогул, такія гарластыя?.. -Дай кветку, брат. - -Ён узяў трохі прывялую кветку і пасадзіў яе, як мятлушку, на шыпшынавыя хмызы. І -дзіўна, астатнія кветкі адразу сталі цямнейшыя. І з таго самага часу над Дняпром -расце цёмная шыпшына, якая цвіце ўсё лета, каб ніхто не застаўся без роднай -кветкі, калі прыйдзе час адыходзіць з нашай добрай зямлі, каб у кожнага была -кветка. - -- Бывай, брат Палачанін. - -- Бывай, лыцар, бывай, дзяўчына. - -Трэці пайшоў на поўнач і скора знік у гарачым святле. А яны пайшлі сваёй дарогай -і скора ўбачылі замчышча і Дняпро, а ўбаку - старую камяніцу Вылівахі. - -Цвіла каля яе брызгліна; белыя аблокі глогавых агароджаў дурманілі зайца, што -салодка спаў у іхніх нетрах, каліна выкінула свае пяшчотныя парасоны. А Выліваха -ішоў, і рука ягоная лажала на дзявочым плячы. - -Жыццё вярнула яму адзіную. І дзякаваць Богу, што не пакінула з ім той, а дало -яму лепшую, чыстую і адданую, сапраўднае дзіця гэтай зямлі. - -На паваротцы сцежкі, дзе шалеў сіні бэз, перад ім вывернулася шэсце. Наперадзе -ішлі сумныя сябры на чале з Ірай Францічкам, а за імі подбегам неслі пустую -труну людзі з прытча, спрачаліся аб нечым поп і пробашч, і крочылі з удавана-поснымі -лычамі радцы і замкавыя людзі. - -Выліваха чуў адны галасы: - -- Гора, хлопцы. - -- Памянём бедалагу. - -- Такое ўпартае, такое моцнае жыццё. Прыдушанае - а жыццё. - -Але чуў ён і іншае: - -- Ці даруе яму вышэйшая сіла? - -- Скажу я вам, чысцец наўрад ці адпусціць такую закаранелую душу. - -- Які чысцец?! Усё гэта вашы рымскія выдыганні. - -- А пан схізмат! - -- Супакойцеся. Пагадзіцеся на тым, што гэта вы - добрыя людзі, а ён... - -- І не месца яму сярод лепшых людзей. - -- Вяд-дома. Ні грошай у яго не было, ні глыбокай пашаны да ўлад, ні надзейнасці. -Ані дабрабыту. Ані маралі. - -І тады Выліваха выйшаў на сцежку і адрэзаў сваёй постаццю адны галасы ад другіх. - -- Вы можаце вярнуцца, - сказаў ён. - Вас ніхто не прасіў сюды. - -У кашталяна адвісла ніжняя сківіца: - -- Т-ты... ж-жывы? - -- Вядома. І стану жыць я ёю. Пакуль не памру ў адзін з ёю час... Можаце ўзяць -гэтую труну для кашталяна: па-мойму, ён ужо смярдзіць. - -- Як жа... - -- А вы што, думаеце, мы смяротныя і лёгка паміраем?.. Ідзіце, ідзіце. Пакіньце -віно нам. Хлябчыце воцат і жоўць, перавозчыкі. У нас - свой эдэм. Не для вас. - -І ён узяў дзяўчыну за руку, а сябры абнялі іх. І ўсе яны, кінуўшы на сцежцы -людзей над пустою труной, пайшлі ў зарасці глогу і адвечнай, як гэтая зямля, -шыпшыны. - -І заяц з глогавых нетраў не кінуўся ўцякаць ад іх, а павараціўся задам да -пакінутых і пачаў так рагатаць, што ў яго трэснула верхняя губа. - -А глог цвіў над зямлёю, і гэта было сапраўды як эдэм, у якім гучаў ціхі і -пяшчотны смех, ці то зайцаў, ці, можа, самога жыцця. \ No newline at end of file diff --git a/Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp b/Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp deleted file mode 100644 index 770b1f6..0000000 --- a/Bondarenko Artemi/task2/main2.cpp +++ /dev/null @@ -1,89 +0,0 @@ -/* Дан текстовый файл karatkevich.txt в кодировке UTF - 8. Найдите длину : -самого длинного слова, а также все такие слова и их количество; -самого короткого слова, а также все такие слова и их количество; -среднюю длину слова. -Выведите полученную информацию в файл в кодировке UTF - 8. */ - -#include -#include -#include - -int main() -{ - std::wifstream ifile("karatkevich.txt"); - if (!ifile.is_open()) - { - return 1; - } - - std::wofstream ofile("result.txt"); - - std::locale loc(std::locale::classic(), new std::codecvt_utf8); - ofile.imbue(loc); - ifile.imbue(loc); - - std::wstring word; - std::vector shortestWords; - std::vector longestWords; - - size_t wordsCount = 0; - size_t allLen = 0; - - size_t maxLen = 1; - size_t minLen = 256; - size_t len; - - while (ifile >> word) - { - if (word[0] == '-' || word[0] == '*') - { - continue; - } - - len = word.length(); - wordsCount++; - allLen += len; - - if (maxLen < len) - { - maxLen = len; - longestWords.clear(); - longestWords.push_back(word); - } - else if (maxLen == len) - { - longestWords.push_back(word); - } - - if (minLen > len) - { - minLen = len; - shortestWords.clear(); - shortestWords.push_back(word); - } - else if (minLen == len) - { - shortestWords.push_back(word); - } - } - - ofile << L"Самые длинные слова(" << maxLen << L" символов): " << longestWords.size() << L" шт!\n"; - for (auto& it : longestWords) - { - ofile << it << std::endl; - } - - ofile << L"\nСамые короткие слова(" << minLen << L" символов): " << shortestWords.size() << L" шт!\n"; - for (auto& it : shortestWords) - { - ofile << it << " "; - } - - ofile << L"\n\nСредняя длинна слова: " << allLen / float(wordsCount) << L" символов!" << std::endl; - - - ifile.clear(); - ofile.close(); - - return 0; -} \ No newline at end of file